Розничные цены на АЗС за 1 литр 13.12 ср Сейчас Утро День Вечер 13.12 Нацбанк Покупка Продажа Кросс-курсы
АИ-95 1.23 0.61 0.51 0.36
Ветер
ЮЗ 6 м/с
Влаж. 85 %
USD 2.03 2.03 2.04 EUR/USD 1.18
АИ-92 1.15 0.57 0.57 0.34 EUR 2.39 2.39 2.40 USD/EUR 0.85
ДТ 1.27 0.63 0.53 0.37 RUR 0.03 3.41 3.47 USD/RUR 58.83
Марка
BYR
USD
EUR
RUR
t, C°
+3
+1
+1
-3
cy
BYR
BYR
BYR
Все курсы.
Гэты дзень у гісторыі
Рубрыка разлічана на тое, каб тое значнае, што ўжо адбылося ў гісторыі Барысаўскага раёна захавалася ў памяці сучасных барысаўцаў. Праз поўны каляндарны цыкл на гэтай старонцы можна будзе пазнаёміцца з этапнымі датамі ў жыцці края, яго жыхароў і выхадцаў з нашых мясцін.
28.08.2015 16:58
28 жніўня 1920 г. – у Барысаве прайшоў першы суботнік.
27.08.2015 16:56
27 жніўня 1918 г.нямецкі ўрад падпісвае дагавор аб вывадзе войскаў на ўсход ад ракі Бярэзіна.
26.08.2015 16:55
26 жніўня 1966 г. памёр беларускі тэатральны мастак, Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі, выхадзец з Барысава Іван Ушакоў.

26 жніўня 1642 г. – у Барысаве заснаваны касцёл Нараджэння Найсвяцейшай Дзевы Марыі.
23.08.2015 16:54
23 жніўня 1981 г.памёр доктар фізіка-матэматычных навук, спецыяліст у вобласці радыёфізікі Уладзімір Ізох.
22.08.2015 16:54
22 жніўня 1924 г. – нарадзіўся Авенір Юшка, Ганаровы грамадзянін Барысава.
21.08.2015 16:53
21 жніўня 1925 г. – утвораны Вяліканягновіцкі сельскі савет.
20.08.2015 16:52
20 жніўня 1924 г. – Барысаўскі раён падзелены на 17 сельсаветаў.
19.08.2015 16:52
19 жніўня 1899 г.нарадзіўся Аляксандр Кажамякін, будучы Герой Сацыялістычнай Працы.
18.08.2015 12:28
18 жніўня 1937 г. – у Барысаве нарадзілася будучая паэтэса Валянціна Леві.
15.08.2015 12:27
15 жніўня 1944 г. – званне Героя Савецкага Саюза нададзена сакратару Барысаўскага ГК КП(б)Б Мікалаю Пакроўскаму.

15 жніўня 1809 г. – у імя Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі быў асвячоны касцёл у Барысаве.
14.08.2015 12:26
14 жніўня 1892 г. – у Барысаве быў вялікі пажар.

14 жніўня 2005 г. – загінуў барысаўчанін Яўген Ногатаў, спецыяліст у вобласці фізіка-матэматычных навук, альпініст.
12.08.2015 12:26
12 жніўня 1919 г. – нарадзіўся Барыс Галушкін, будучы Герой Савецкага Саюза, удзельнік ваенных дзеянняў на тэрыторыі Барысаўскага раёна ў часы Другой сусветнай вайны.
11.08.2015 12:26
11 жніўня 1919 г. – польскія войскі захапілі Нова-Барысаў.
10.08.2015 13:06
10 жніўня 1563 г. – вялікі князь літоўскі Жыгімонт ІІ Аўгуст выдаў Барысаву прывілей на Магдэбургскае права.
09.08.2015 13:05
9 жніўня 1959 г. – памёр выхадзец з в. Лісіна, спецыяліст у вобласці хімічных навук Мікалай Холева.
05.08.2015 13:04
5 жніўня 1941 г. – за мужнасць у баях за Барысаўшчыну звання Героя Савецкага Саюза быў уганараваны Аляксандр Лізюкоў.
04.08.2015 13:03
4 жніўня 1976 г.памёр Мікалай Пакроўскі, Герой Савецкага Саюза, першы пасляваенны сакратар Барысаўскага ГК КП(б)Б. 

4 жніўня 1941 г. – у Стара-Барысаў, дзе размяшчаўся штаб фронту групы армій “Цэнтр” прыляцеў Гітлер.
01.08.2015 13:02
1 жніўня 1934 г.нарадзіўся Уладзімір Ізох, будучы доктар фізіка-матэматычных навук, спецыяліст у вобласці радыёфізікі.
29.07.2015 13:01
29 ліпеня 1954 г. – у Барысаве нарадзіўся Віктар Малінка, спецыяліст у вобласці фізікі.
29.07.2015 12:31
29 чэрвеня 1944 г. – падчас аперацыі па вызваленню Беларусі на поўнач ад Барысава распачалося фарсіраванне Бярэзіны.
27.07.2015 13:01
27 ліпеня 1941 г. – Барысаў выбраны адным з галоўных цэнтраў размяшчэння нямецкага гандлёвага таварыства “Ост”.

27 ліпеня 1960 г. – у в. Вяляцічы нарадзілася будучая мастачка Таццяна Каландырэц.
26.07.2015 0:03
26 ліпеня 1984 г. памёр Заслужаны дзеяч навукі БССР, літаратуразнаўца, выхадзец з Барысава Васіль Барысенка. 
25.07.2015 12:27
25 чэрвеня 1966 г.памёр Герой СССР, адказны за эвакуацыю барысаўскіх прадпрыемстваў і ўстаноў у Вялікую Айчынную вайну Іосіф Бельскі.
25.07.2015 0:03
25 ліпеня 1949 г. – у Барысаве заснавана вытворчасць па рамонце ваеннай тэхнікі пад назвай 990 артылерыйская база 2-га разрада (цяперашні “2566 завод па рамонце радыёэлектроннага ўзбраення”).

25 ліпеня 1941 г. – у Барысаве было створана яўрэйскае гета.
22.07.2015 0:01
22 ліпеня 1918 г. – у Зэмбіне нарадзілася Марыя Лавер, будучы Заслужаны настаўнік БССР, выдатнік аховы здароўя БССР.
18.07.2015 0:00
18 ліпеня 1803 г.нарадзілася Ганна Цюндзявіцкая, аўтарка “Літоўскай гаспадыні”.
17.07.2015 3:59
17 ліпеня 1924 г. – згодна з новым адміністрацыйна-тэрытарыяльным падзелам створаны Барысаўская акруга і Барысаўскі раён.
15.07.2015 3:58
15 ліпеня 1934 г. – у Барысаве, на праспекце Рэвалюцыі каля ўваходу ў парк, паўстаў помнік Леніну.
14.07.2015 3:57
14 ліпеня 1944 г. – падчас захопу плацдарма пры фарсіраванні Нёмана асабліва адзначыўся выхадзец з Барысава генерал-маёр Павел Толсцікаў.
13.07.2015 3:56
13 ліпеня 1858 г. – у Барысаўскім павеце нарадзіўся Андрэй Вількіцкі, будучы спецыяліст у вобласці гідраграфіі і геадэзіі.

13 ліпеня 1948 г. – у Барысаве нарадзіўся Леанід Козік, будучы грамадска-палітычны дзеяч.
12.07.2015 3:56
12 ліпеня 1929 г. – у Барысаве нарадзілася Любоў Качатава, чэмпіёнка і рэкардсменка свету ў веласпорце.
11.07.2015 12:43
11 ліпеня 1932 г. – у Барысаве нарадзіўся Анатоль Анікейчык, будучы скульптар, Народны мастак БССР.
09.07.2015 12:42
9 ліпеня 1904 г. – у в. Вяляцічы нарадзіўся Пётр Герке, доктар медыцынскіх навук, прафесар, спецыяліст у вобласці гісталогіі і эмбрыялогіі.

9 ліпеня 1662 г.пасля працяглай аблогі расійскі гарнізон пакінуў паўзруйнаваны Барысаў.
08.07.2015 12:42
8 ліпеня 1901 г. – адбылася буйная забастоўка на запалкавай фабрыцы “Вікторыя” у Барысаве.
07.07.2015 12:41
7 ліпеня 1941 г.у Стара-Барысаве ўсталяваўся штаб нямецкай 2-й танкавай групы.
06.07.2015 18:34
6 ліпеня 1941 г. – у паветранай бітве непадалёк ад Барысава быў забіты лётчык, будучы Герой Савецкага Саюза К. Анохін.
05.07.2015 18:35
5 ліпеня 1941 г.экіпаж самалёта пад кіраўніцтвам лейтэнанта М. Булыгіна знішчыў пантонны мост праз Бярэзіну.
04.07.2015 18:34
4 ліпеня 1964 г.у в. Іканы адкрыўся школьны музей, які праз 5 гадоў атрымае званне “народнага”.
03.07.2015 17:39
3 ліпеня 1941 г.праведзена няўдалая контратака Маскоўскай дывізіі супраць наступаючых нямецкіх войскаў.
02.07.2015 21:42
2 ліпеня 1941 г. – левабярэжная частка Барысава захоплена нямецкімі войскамі.
01.07.2015 12:33
1 ліпеня 1914 г. – распачала работу Барысаўская жаночая настаўніцкая семінарыя.

1 ліпеня 1944 г. – войскі 3-га Беларускага фронта вызвалілі Барысаў.

1 ліпеня 1944 г.у Маскве прайшоў салют 20 артылерыйскімі залпамі з 224-х гарматаў у гонар войскаў 3-га Беларускага фронта, якія фарсіравалі Бярэзіну і вызвалілі Барысаў.
30.06.2015 12:32
30 чэрвеня 1944 г. – савецкія войскі пачалі вызваленне Барысава.
28.06.2015 12:30
28 чэрвеня 1914 г.нарадзіўся Уладзімір Савіцкі, барысаўскі паэт і празаік.
27.06.2015 12:29
27 чэрвеня 1941 г.курсанты барысаўскага танкавага вучылішча займаюць абарону на лініі Стахава – Прудок – Стаі – Ельніца. 
26.06.2015 12:28
26 чэрвеня 1904 г. – у в. Вяляцічы нарадзіўся Пётр Герке, будучы спецыяліст у вобласці гісталогіі і эмбрыялогіі.
24.06.2015 12:26
24 чэрвеня 1941 г.курсанты барысаўскага танкавага вучылішча выехалі на захад ад горада ў міжрэчча Плісы і Бярэзіны для стварэння абароны.
23.06.2015 12:24
23 чэрвеня 1950 г.нарадзілася Таццяна Арцёмава, будучы мастак Барысаўскага крышталёвага завода.
22.06.2015 21:22
22 чэрвеня 1917 г. – распачалася шматдзённая забастоўка на барысаўскай абутковай фабрыцы.
20.06.2015 21:22
20 чэрвеня 1924 г. – у склад Барысаўскага павета перададзена Лукомская воласць.
19.06.2015 21:21
19 чэрвеня 1655 г. – падчас вайны Расіі і Рэчы Паспалітай Барысаў быў захоплены і спалены расійскімі войскамі.
17.06.2015 21:20
17 чэрвеня 1897 г. – у в. Лісіна нарадзіўся Мікалай Холева, будучы спецыяліст у вобласці хімічных навук.
15.06.2015 19:03
15 чэрвеня 1924 г.нарадзіўся Міхаіл Вінакураў, краязнаўца, Ганаровы грамадзянін Мётчынскага сельскага савета.
14.06.2015 19:02
14 чэрвеня 1792 г. – кароль Станіслаў Аўгуст Панятоўскі выдаў Барысаву поўнае Магдэбургскае права.
13.06.2015 19:01
13 чэрвеня 1893 г. – у Барысаве нарадзіўся Уладзімір Адамовіч, удзельнік Першай і Другой сусветных войнаў, генерал-маёр артылерыі.

13 чэрвеня 1990 г.памерла Марыя Адамейка, барысаўчанка, Заслужаная артыстка Беларусі.
11.06.2015 19:01
11 чэрвеня 1959 г. – у Барысаве нарадзілася Лілія Мальцэвіч, будучы выкладчык музыкі, дырыжор.
10.06.2015 19:00
10 чэрвеня 1970 г.памёр выхадзец з Зэмбіна, генерал-палкоўнік Уладзімір Вашкевіч.
09.06.2015 18:59
9 чэрвеня 1958 г. – у Барысаве нарадзіўся будучы музыка Алесь Камоцкі.
08.06.2015 18:58
8 чэрвеня 1944 г. – падчас баявых дзеянняў быў забіты Юнас Каракетаў, кіраўнік партызанскага атрада, які дзейнічаў на тэрыторыі Барысаўскага раёна.
06.06.2015 13:09
6 чэрвеня 1993 г. Барысаўшчыну ўпершыню наведаў прэзідэнт французскага навуковага гістарычнага таварыства “Цэнтр напалеонаўскіх даследаванняў”  Фернан Бокур.
05.06.2015 13:09
5 чэрвеня 1920 г. – падчас савецка-польскай вайны бальшавіцкія войскі канчаткова выцеснілі палякаў з Барысава.
04.06.2015 13:08
4 чэрвеня 1923 г. – у Барысаве нарадзіўся Міхаіл Рабцаў, будучы Герой Савецкага Саюза і Ганаровы грамадзянін Барысава.
01.06.2015 13:07
1 чэрвеня 1987 г. – гісторыку Віктару Пашкевічу прысуджана званне Ганаровага грамадзяніна Барысава.

1 чэрвеня 1889 г. – у в. Селішча нарадзіўся Нікіфар Палонік, прафсаюзны і гаспадарчы дзеяч БССР.
31.05.2015 19:44
31 мая 1994 г. – памёр барысаўскі паэт Леанід Рашкоўскі.
29.05.2015 19:43
29 мая 1924 г. – выхадзец з в. Навасёлкі Аляксандр Хацкевіч прызначаны на пасаду старшыні Магілёўскага павятовага выканкама.
28.05.2015 19:42
28 мая 1920 г. – артылерыйскі абстрэл Барысава польскімі войскамі.

28 мая 1839 г. – у маёнтку Вільянава Барысаўскага павета нарадзіўся  Міхал Цюндзявіцкі, будучы ўдзельнік нацыянальна-вызваленчага паўстання 1863 – 1864 гг.
27.05.2015 19:42
27 мая 1909 г.нарадзіўся Сяргей Знаёмы, барысаўчанін, празаік і паэт.
26.05.2015 19:41
26 мая 1958 г. – у в. Дзядзілавічы нарадзіўся Аляксандр Кушняровіч, кандыдат гістарычных навук.
25.05.2015 19:40
25 мая 1920 г. – бальшавіцкія войскі ўвайшлі ў Барысаў.

25 мая 2012 г. – на Канскім кінафестывалі адбылася сусветная прэм’ера фільма “У тумане”, галоўную ролю ў якім выканаў выхадзец з Барысава Уладзімір Свірскі.
24.05.2015 14:00
24 мая 1932 г. – Янка Купала наведаў Барысаўскі сельска-гаспадарчы тэхнікум.
23.05.2015 13:59
23 мая 1959 г.нарадзіўся Сцяпан Клімук, мастак, дырэктар Барысаўскай дзіцячай мастацкай школы.

23 мая 1959 г. – у Барысаве нарадзіўся Алег Логвін, будучы велагоншчык, алімпійскі чэмпіён.
22.05.2015 13:59
22 мая 1792 г. – пачатак наступу расійскіх войскаў на тэрыторыю Рэчы Паспалітай, які скончыцца далучэннем Барысава і значнай часткі краіны да Расіі.
21.05.2015 12:26
21 мая 1863 г. быў пакараны смерцю ўдзельнік нацыянальна-вызваленчага паўстання, выхадзец з маёнтка Вільянава Барысаўскага павета Міхал Цюндзявіцкі.
20.05.2015 12:25
20 мая 1929 г. нарадзілася Марыя Адамейка, барысаўчанка, Заслужаная артыстка Беларусі.
19.05.2015 12:25
19 мая 1909 г. нарадзіўся Мікалай Пакроўскі, пасляваенны сакратар Барысаўскага ГК КП (б) Б, Герой Савецкага Саюза.

19 мая 1914 г.памёр Іван Каладзееў, барысаўскі калекцыянер і краязнаўца, стваральнік унікальнага збора кніг і дакументаў, прысвечаных эпосе напалеонаўскіх войнаў.
18.05.2015 21:28
18 мая 1998 г. – барысаўчанін Віктар Кульбачэнка першым з беларусаў узняўся на Эверэст.
16.05.2015 21:27
16 мая 1974 г.створаны Барысаўскі прыборабудаўнічы завод (цяпер – ААТ “Экран”).
15.05.2015 21:26
15 мая 1909 г. – у Барысаве нарадзіўся Герой Савецкага Саюза Яўсей Вайнруб.
14.05.2015 21:26
14 мая 1985 г.памёр выхадзец з в. Вяляцічы, доктар медыцынскіх навук, прафесар, спецыяліст у вобласці гісталогіі і эмбрыялогіі Пётр Герке.
13.05.2015 15:01
13 мая 1655 г. у бітве пад Барысавам полк расійскіх салдат і драгунаў на чале з Ю. Баратынскім разбіў заслон палкоўніка ВКЛ К. Паклонскага.
10.05.2015 15:00
10 мая 1934 г.нарадзіўся Аркадзь Новік, барысаўчанін, мастак па кераміцы і шклу.
10 мая 1858 г. – у выніку моцнага пажару Барысаў амаль поўнасцю згарэў.
08.05.2015 14:59
8 мая 1983 г.памерла ўраджэнка Барысаўскага павета, французская мастачка Надзея Хадасевіч-Лежэ.
07.05.2015 14:59
7 мая 1985 г. – Прэзідыум Вярхоўнага Савета СССР узнагародзіў Барысаў ордэнам Айчыннай вайны І ступені.
06.05.2015 14:58
6 мая 2002 г. памёр выхадзец з Барысава Уладзімір Лісоўскі, доктар філасофскіх навук, Заслужаны дзеяч навук Расіі.
05.05.2015 14:56
5 мая 1664 г. – кароль Рэчы Паспалітай Ян ІІ Казімір дараваў Барысаву прывілей, у якой пацвярдзіў ранейшыя граматы. 

5 мая 1945 г. – званне Героя Савецкага Саюза атрымаў выхадзец з Барысава Павел Толсцікаў.
04.05.2015 23:52
4 мая 1952 г. – у Барысаве нарадзілася Галіна Слесарэнка, будучы дырэктар Барысаўскай цэнтральнай раённай бібліятэкі імя І. Каладзеева.
03.05.2015 23:52
3 мая 1793 г. – Барысаў стаў павятовым цэнтрам.

3 мая 1920 г. – у Барысаве нарадзіўся Евель Бялявін, будучы Герой Савецкага Саюза.
02.05.2015 23:51
2 мая 1905 г. – у Барысаве адбылася забастоўка на запалкавай фабрыцы “Бярэзіна”, якую падтрымалі працоўныя кафляных і лесапільных заводаў. 
01.05.2015 23:51
1 мая 1919 г. – у Барысаве нарадзіўся Самуіл Чэрнін, будучы кандыдат тэхнічных навук, спецыяліст у вобласці ваеннага прыборабудавання.
29.04.2015 23:29
29 красавіка 1945 г. – выхадцу з Барысава Паўлу Толсцікаву прысуджана званне гвардыі генерал-маёр.
28.04.2015 23:29
28 красавіка 1919 г. – да 2-й брыгады Заходняй дывізіі быў далучаны Барысаўскі батальён.
27.04.2015 23:28
27 красавіка 1962 г.нарадзіўся Віктар Кульбачэнка, будучы жыхар Барысава, альпініст, першы беларускі скарыцель Эверэста.
26.04.2015 20:13
26 красавіка 1933 г. – у Барысаве нарадзіўся Георгій Гурыновіч, доктар фізіка-матэматычных навук, прафесар.
25.04.2015 20:12
25 красавіка 1904 г. – у Барысаве нарадзіўся Васіль Барысенка, будучы  Заслужаны дзеяч навукі БССР, шматгадовы дырэктар Інстытута літаратуры АН БССР.
24.04.2015 20:11
24 красавіка 1985 г.памёр Герой Савецкага Саюза, Ганаровы грамадзянін Барысава Павел Толсцікаў.
23.04.2015 20:10
23 красавіка 1943 г.дыверсійная група партызанскага атрада імя Сталіна на чыгунцы Барысаў-Мінск каля раз’езда Перамога спусціла пад адхон варожы эшалон.
22.04.2015 20:09
22 красавіка 1937 г. – у цягніку Владзівасток-Масква застрэліўся палітычны дзеяч БССР, выхадзец з Барысава Язэп Адамовіч.
21.04.2015 20:08
21 красавіка 1903 г. – у Барысаве нарадзіўся Мікалай Аляхновіч, будучы літаратурны крытык, кіраўнік Барысаўскага філіяла літаратурнага аб’яднання “Маладняк”.
19.04.2015 20:08
19 красавіка 1933 г. – у Барысаве нарадзілася Жанна Гілевіч, будучая краязнаўца і дырэктар Барысаўскага краязнаўчага музея.
18.04.2015 16:11
18 красавіка 1814 г.нарадзіўся Яўстафій Тышкевіч, археолаг, гісторык, этнограф, аўтар “Апісання Барысаўскага павета”.
17.04.2015 16:10
17 красавіка 1988 г. – у Барысаве нарадзіўся цяжкаатлет, алімпійскі чэмпіён  і рэкардсмен свету Андрэй Арамнаў.
16.04.2015 16:09
16 красавіка 1996 г. – на Брылёўскім полі адбылася цырымонія адкрыцця помніка ў памяць пра пераправу войска Напалеона праз Бярэзіну.
15.04.2015 16:09
15 красавіка 1932 г. – у Барысаве нарадзіўся Анатоль Грамыка, будучы вучоны ў вобласці сацыяльна-эканамічных і палітычных праблем, дыпламат.
13.04.2015 23:39
13 красавіка 1793 г. – Барысаў увайшоў у склад Мінскай губерніі.
12.04.2015 23:39
12 красавіка 1927 г. – прынята рашэнне пра ліквідацыю Барысаўскай акругі.
11.04.2015 14:30
11 красавіка 2008 г.памёр журналіст, выхадзец з в. Веляцічы Давыд Клебанаў.
10.04.2015 12:13
10 красавіка 1945 г. – выхадзец з в. Маісееўшчына Уладзімір Рыжоў атрымаў званне Героя Савецкага Саюза.
07.04.2015 12:12
7 красавіка 1985 г. памёр Ганаровы грамадзянін Барысава Міхаіл Мармулёў.

7 красавіка 1940 г.званне Героя Савецкага Саюза ўпершыню атрымаў выхадзец з Барысаўскага раёна – Сцяпан Чэрняк.
06.04.2015 12:11
6 красавіка 1945 г.званне Героя Савецкага Саюза атрымаў выхадзец з Барысава Яўсей Вайнруб.
05.04.2015 12:10
5 красавіка 1902 г. – у Барысаве нарадзіўся Мікалай Шапавалаў, спецыяліст у вобласці філасофскіх навук.
04.04.2015 20:43
4 красавіка 1984 г.памёр Ганаровы грамадзянін Барысава Міхаіл Кузняцоў.
01.04.2015 20:42
1 красавіка 1933 г. – у Барысаве нарадзіўся Яўген Старадзетка, будучы доктар тэхнічных навук прафесар.
27.03.2015 20:41
27 лютага 1891 г. – нарадзіўся Давід Сарнаў, пачынальнік амерыканскага радыё- і тэлевяшчання.
26.03.2015 1:21
26 сакавіка 1933 г. – у Барысаве нарадзіўся Эрнэст Стэфановіч, будучы паэт.
25.03.2015 1:20
25 сакавіка 1923 г. – у в. Навасёлкі нарадзіўся Раман Кручок, кандыдат гістарычных навук.
24.03.2015 1:19
24 сакавіка 1945 г.пасмяротнае званне Героя Савецкага Саюза атрымаў выхадзец з в. Кішчана Слабада Аляксандр Харчанка.
22.03.2015 1:18
22 сакавіка 1925 г. – выхадзец з Барысава Язэп Адамовіч наведаў родны горад у якасці старшыні СНК БССР.
21.03.2015 1:17
21 сакавіка 1947 г. – у в. Чарнявічы нарадзіўся Мікалай Ісаёнак, будучы мастак.

21 сакавіка 2001 г.памёр выхадзец з Барысава Эдуард Кнышаў, спецыяліст у вобласці металургіі, Ганаровы хімік СССР.
20.03.2015 1:16
20 сакавіка 1889 г.нарадзіўся Васіль Самцэвіч, будучы краязнаўца, Заслужаны настаўнік БССР.

20 сакавіка 2003 г. памёр выхадзец з Барысава Яўсей Вайнруб, военачальнік, Герой Савецкага Саюза, Ганаровы грамадзянін Барысава.
19.03.2015 1:15
19 сакавіка 1918 г. – абвешчана Беларуская Народная Рэспубліка, у склад якой ўвайшоў і Барысаўскі павет.
18.03.2015 1:15
18 сакавіка 1921 г. – згодна з Рыжскай мірнай дамовай былі падкарэктаваны межы Барысаўскага павета.
17.03.2015 12:29
17 сакавіка 1924 г. – выхадзец з Барысава Язэп Адамовіч стаў кіраўніком Савета Народных Камісараў БССР.
16.03.2015 12:28
16 сакавіка 1999 г. – спецыялісту ў вобласці юрыспрудэнцыі Аляксандры Кулінковіч было прысуджана званне Ганаровага грамадзяніна Барысава. 
15.03.2015 12:27
15 сакавіка 1938 г.нарадзілася Ала Лапошыч, будучая паэтэса.
14.03.2015 12:26
14 сакавіка 2004 г.фільм “Кола”, які здымаўся ў в. Завалы, атрымаў узнагароду як “лепшы кароткаметражны фільм” на кінафестывалі ў Парыжы Cinéma du Réel.
13.03.2015 12:25
13 сакавіка 2013 г.памёр Мікалай Афонін, удзельнік вызвалення Барысаўшчыны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, Ганаровы грамадзянін Барысава.
11.03.2015 12:25
11 сакавіка 1913 г.памёр выхадзец з Барысаўскага павета спецыяліст у вобласці гідраграфіі і геадэзіі Андрэй Вількіцкі.
10.03.2015 12:25
10 сакавіка 1919 г.у Барысаве прайшоў першы вядомы ў гісторыі горада яўрэйскі пагром.
08.03.2015 12:24
8 сакавіка – у Барысаве нарадзілася Ганна Вяржбіцкая, будучы Герой Сацыялістычнай Працы, Заслужаны аграном БССР.
07.03.2015 12:24
7 сакавіка 1909 г. – памёр выхадзец з Барысава Мікалай Шатаў, адзін з мацнейшых савецкіх штангістаў 1930 – 1940-х гг., рэкардсмен свету.
06.03.2015 12:23
6 сакавіка 1889 г. – у в. Дакудава Барысаўскага павета нарадзіўся Пётр Самцэвіч, будучы лінгвіст, фалькларыст і краязнаўца.
05.03.2015 12:23
5 сакавіка 1917 г. – у выніку пратэстных выступаў у Барысаве распачаты працэс раззбраення паліцыі ў Барысаве.
04.03.2015 0:27
4 сакавіка 1922 г. – у Барысаве нарадзіўся Залман Бейнянсон, доктар тэхнічных навук, Ганаровы радыст СССР.

4 сакавіка 1934 г. – у Барысаве нарадзіўся Франц Абрампальскі, будучы Заслужаны заатэхнік Расіі.
01.03.2015 0:22
1 сакавіка 1902 г. – у в. Боркі нарадзіўся Фёдар Касцюковіч, будучы доктар сельскагаспадарчых навук, прафесар.
27.02.2015 0:21
27 лютага 1891 г. нарадзіўся Давід Сарнаў, пачынальнік амерыканскага радыё- і тэлевяшчання.
26.02.2015 19:37
26 лютага 1993 г.памерла Таццяна Бірыч, доктар медыцынскіх навук, прафесар, Заслужаны ўрач Беларусі.
25.02.2015 19:37
25 лютага 1919 г.нарадзіўся будучы мастак Сурэн Мірзаян.
22.02.2015 12:13
22 лютага 2007 г. Барысаўскі педагагічны тэхнікум атрымаў назву “Барысаўскі дзяржаўны каледж”.
20.02.2015 12:13
20 лютага 1938 г.Барысаўскі раён увайшоў у склад Мінскай вобласці. 

20 лютага 1947 г. – у в. Вялікае Стахава нарадзіўся Валер Мазынскі, будучы тэатральны дзеяч, заслужаны дзеяч мастацтваў БССР.
19.02.2015 0:25
19 студзеня 1798 г.Барысаў быў выкуплены ў Радзівілаў і стаў дзяржаўным горадам. 

19 студзеня 1910 г. – у Барысаве нарадзіўся будучы тэатральны мастак, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі Іван Ушакоў.
18.02.2015 0:24
18 студзеня 1931 г. – утвораны Барысаўскі прыгарадны сельскі савет.
15.02.2015 19:42
16 лютага 1895 г. – у в. Навасёлкі нарадзіўся Аляксандр Хацкевіч, будучы дзяржаўны дзеяч БССР.
15.02.2015 16:41
15 лютага 1943 г. – у баях за Харкаў памёр выхадзец з в. Забашэвічы Павел Казакевіч.

15 лютага 1949 г. – у в. Перасады нарадзіўся Яўген Панкавец, будучы вучоны ў вобласці ветэрынарнай фармакалогіі, таксікалогіі, радыёэкалогіі.
14.02.2015 16:41
14 лютага 1964 г. – у Барысаве нарадзілася тэатральны дзеяч і выкладчык Ірына Кабанава.
12.02.2015 12:42
12 студзеня 1949 г. – у в. Пагодзіца нарадзіўся Васіль Мельнік, будучы кандыдат медыцынскіх навук.
10.02.2015 12:42
10 студзеня 1929 г. – у складзе Барысаўскага раёна ўтвораны Лозінскі нацыянальны польскі сельскі савет.
09.02.2015 15:23
9 студзеня 1905 г. – у Барысаве адбылася маштабная стачка.

9 студзеня 1937 г. – у Барысаве нарадзіўся будучы паэт Леанід Рашкоўскі.
07.02.2015 15:23
7 студзеня 1897 г. – у Барысаве нарадзіўся Язэп Адамовіч, дзяржаўны дзеяч ССРБ.
06.02.2015 0:50
6 лютага 1863 г.арыштаваны ўдзельнік паўстання, выхадзец з маёнтка Вільянава, Барысаўскага павета Міхал Цюндзявіцкі.

6 лютага 1996 г.памёр мастак, жыхар Барысава Сурэн Мірзаян (на фота).
05.02.2015 0:50
5 лютага 1806 г. – у Барысаўскім павеце нарадзіўся Канстанцін Тышкевіч, адзін з пачынальнікаў беларускай археалогіі.
04.02.2015 0:49
4 лютага 1944 г. – званне Героя Савецкага Саюза атрымаў выхадзец з Барысава Евель Белявін.
03.02.2015 0:48
3 лютага 1909 г. – у Барысаве нарадзіўся Мікалай Шатаў, адзін з мацнейшых савецкіх штангістаў 1930 – 1940-х гг., рэкардсмен свету.
02.02.2015 0:48
2 лютага 1982 г. – у Барысаве нарадзіўся Міхаіл Аўдзееў, тяжкаатлет, шматразовы чэмпіён і рэкардсмен Беларусі.
01.02.2015 13:10
1 лютага 2011 г.Барысаў наведаў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.
31.01.2015 13:25
31 снежня 1942 г.загінуў выхадзец з Барысава актывіст партызанскага руху Шоя Бярковіч.
30.01.2015 22:50
30 студзеня 1939 г. – у Барысаве нарадзіўся будучы савецкі і расійскі дыпламат Анатоль Зайцаў.
29.01.2015 13:24
29 снежня 1999 г. – рашэннем гарадскога Савета дэпутатаў зацверджаны герб горада.
29.01.2015 1:57
29 студзеня 1999 г. – на сесіі Барысаўскага гарадскога савета дэпутатаў быў зацверджаны гарадскі герб ўзору 1792 г.
28.01.2015 13:24
28 снежня 1909 г. – у г. Барысаў нарадзіўся Абрам Рубінштэйн, прафесар хіміі, двойчы лаўрэат Сталінскай прэміі СССР. 
28.01.2015 9:57
28 студзеня 1588 г. зацверджаны Трэці статут Вялікага княства Літоўскага. Меў сілу на Барысаўшчыне да 1840 г.
26.01.2015 22:54
26 студзеня 1945 г. – 3-і мотастралковы батальён пад кіраўніцтвам выхадца з в. Маісееўшчына, будучага героя СССР  Уладзіміра Рыжова першым у брыгадзе фарсіраваў Одэр
25.01.2015 2:53
25 студзеня 1937 г. – у в. Сяменькавічы нарадзіўся Іван Асаёнак, доктар медыцынскіх навук, прафесар.
24.01.2015 2:52
24 студзеня 1922 г. – у Барысаве нарадзіўся Міхаіл Марозаў, будучы Герой савецкага Саюза.
23.01.2015 14:37
23 студзеня 1947 г. – у Барысаве нарадзіўся Анатоль Кулагін, будучы мастацтвазнаўца, гісторык архітэктуры.
22.01.2015 12:34
22 студзеня 1796 г. – імператрыца Кацярына ІІ пацвярджае спрадвечны герб Барысава, але дадае да яго выяву двухгаловага арла.
21.01.2015 12:34
21 студзеня 1955 г.памёр пісьменнік, краязнаўца, аўтар “Нашай Нівы” Язэп Шпэт.
19.01.2015 2:09
19 студзеня 1798 г. Барысаў быў выкуплены ў Радзівілаў і стаў дзяржаўным горадам. 

19 студзеня 1910 г. – у Барысаве нарадзіўся будучы тэатральны мастак, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі Іван Ушакоў.
18.01.2015 22:08
18 студзеня 1931 г. – утвораны Барысаўскі прыгарадны сельскі савет.
16.01.2015 18:36
16 студзеня 1948 г. – у в. Брылі нарадзіўся Станіслаў Ліпніцкі, будучы спецыяліст у вобласці інфарматыкі і камп’ютаранай лінгвістыкі, доктар тэхнічных навук.
15.01.2015 16:56
15 студзеня 1938 г. – Барысаў і Барысаўскі раён сталі часткай Мінскай вобласці.

15 студзеня 2001 г. – рашэннем гарадскога Савета дэпутатаў зацверджаны сцяг горада.
14.01.2015 16:55
14 студзеня 1907 г. – у Барысаве  нарадзіўся Мікалай Аўхімовіч, дзяржаўны дзеяч, дэпутат Вярхоўных Саветаў БССР і СССР. 
12.01.2015 2:35
12 студзеня 1949 г. – у в. Пагодзіца нарадзіўся Васіль Мельнік, будучы кандыдат медыцынскіх навук.
10.01.2015 22:35
10 студзеня 1929 г. – у складзе Барысаўскага раёна ўтвораны Лозінскі нацыянальны польскі сельскі савет.
09.01.2015 23:00
9 студзеня 1905 г. – у Барысаве адбылася маштабная стачка.

9 студзеня 1937 г. – у Барысаве нарадзіўся будучы паэт Леанід Рашкоўскі.
07.01.2015 18:18
7 студзеня 1897 г. – у Барысаве нарадзіўся Язэп Адамовіч, дзяржаўны дзеяч ССРБ.
06.01.2015 14:43
6 студзеня 1952 г. – у Барысаве нарадзіўся Юрый Астроўскі, будучы Заслужаны ўрач Беларусі.
05.01.2015 14:43
5 студзеня 1907 г.нарадзіўся Пётр Лапацін, будучы Ганаровы грамадзянін Барысава.

5 студзеня 1957 г. – у в. Вяляцічы нарадзілася грамадская дзяячка Святлана Герасімовіч.
04.01.2015 14:42
4 студзеня 1923 г. нарадзіўся Мікалай Ваданосаў, у будучым – пісьменнік, Заслужаны работнік культуры БССР.
03.01.2015 14:41
3 студзеня 1947 г. – у в. Жыцькава нарадзіўся будучы пісьменнік Васіль Гігевіч.
02.01.2015 14:40
2 студзеня 1924 г.нарадзілася Аляксандра Кулінковіч, заслужаны юрыст БССР, Ганаровы грамадзянін Барысава.

2 студзеня 1956 г. – у Барысаве нарадзіўся Аляксандр Астроўскі, будучы журналіст і дыпламат.
01.01.2015 14:40
1 студзеня 1919 г. тэрыторыя Барысаўскага павета Мінскай губерні ўвайшла ў склад Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі Беларусь.
27.12.2014 3:30
27 снежня 1944 г. – выхадзец з г. Барысава Яўсей Вайнруб прызначаны камандзірам 219-й танкавай брыгады І беларускага фронта.
26.12.2014 3:29
26 снежня 1897 г. – у г. Барысаве нарадзіўся вядомы дзяржаўны дзеяч БССР Язэп Адамовіч.
25.12.2014 3:28
25 снежня 1918 г. – у Барысаве падчас з’езда Саветаў выбралі новы склад выканаўчага камітэту.

25 снежня 1917 г.нарадзіўся Заслужаны артыст Беларусі Мікалай Табашнікаў, які апошнія гады жыцця правёў у Барысаве.
24.12.2014 0:02
24 снежня 1968 г. – у в. Вялікая Трасцяніца нарадзіўся Уладзімір Мірановіч, цяперашні старшыня Барысаўскага райвыканкама.

24 снежня 1937 г. – у г. Барысаў нарадзілася Інэса Салівон, доктар біялагічных навук, антраполаг.
22.12.2014 3:57
22 снежня 1834 г.пацвярджэнне прывілея на вольнасць гораду Барысаву, выдадзенага апошнім кіраўніком Рэчы Паспалітай Станіславам Аўгустам Панятоўскім у 1792 г.
21.12.2014 0:50
21 снежня 2007 г. – у Нацыянальным мастацкім музеі РБ адкрылася персанальная выстава барысаўскага мастака Валерыя Шкарубы.
18.12.2014 20:50
18 снежня 1917 г. – у Мінскім гарадскім тэатры адкрыўся Першы Усебеларускі з’езд, сярод удзельнікаў якога былі і прадстаўнікі Барысаўскага павета.
17.12.2014 20:50
17 снежня 1918 г. старшынём Лошніцкага валаснога выканкама стаў Аляксандр Хацкевіч, у будучым вядомы палітычны дзеяч БССР.
15.12.2014 11:18
15 снежня 1918 г.выйшаў першы нумар газеты “Известия Борисовского Совдепа”.
12.12.2014 11:16
12 снежня 2008 г. – рашэннем Барысаўскага раённага Савета дэпутатаў алімпійскаму чэмпіёну ў веласпорце Алегу Логвіну прысуджана званне “Ганаровы грамадзянін горада Барысава”.
11.12.2014 11:15
11 снежня 1920 г.старшынём Барысаўскага павятовага выканкама быў прызначаны выхадзец з вёскі Навасёлкі Аляксандр Хацкевіч.
10.12.2014 14:05
10 снежня 1957 г. – у Барысаве нарадзіўся будучы мастак Валерый Шкаруба.
09.12.2014 14:03
9 снежня 1905 г.у Барысаве праходзяць актыўныя выступы рабочых: да чыгуначнікаў далучаюцца працоўныя прамысловых прадпрыемстваў.
08.12.2014 14:03
8 снежня 1899 г. –  нарадзіўся Аляксандр Шульгін, шматгадовы кіраўнік барысаўскага шклозавода.

8 снежня 1982 г.памёр выхадзец з Барысава, ізраільскі генерал Хаім Ласкоў.
07.12.2014 19:20
7 снежня 1917 г.у Барысаве праходзіць аб’яднаны з’езд саветаў Барысаўскага раёна, які прымае рашэнне пра пераход улады да савета рабочых, салдацкіх, сянлянскіх і батрацкіх дэпутатаў.
06.12.2014 19:20
6 снежня 1934 г.нарадзіўся Мікалай Кісялёў, будучы барысаўскі мастак.
05.12.2014 19:27
5 снежня 1959 г. – рашэннем Калегіі Міністэрства культуры БССР Барысаўскаму самадзейнаму драматычнаму тэатру прысуджана званне “Народны тэатр”.

5 снежня 1918 г. – у в. Кішчына Слабада нарадзіўся Аляксандр Харчанка, будучы Герой Савецкага Саюза.
02.12.2014 12:24
2 снежня 1918 г. Барысаў заняты бальшавіцкімі войскамі.

2 снежня 1953 г. – у в. Уцеха нарадзіўся мастак кніжнай і станкавай графікі Мікалай Рыжы.
01.12.2014 12:24
1 снежня 1856 г. – выбітны беларускі археолаг і гісторык, жыхар Барысаўскага павета Яўстах Тышкевіч у будынку бібліятэкі Віленскага ўніверсітэта адкрыў Віленскі музей старажытнасцяў.
30.11.2014 12:20
30 лістапада 2012 г. – пасля візіту А. Лукашэнкі на “Барысаўдрэў” было заяўлена пра правал мадэрнізацыі ў дрэваапрацоўчай галіне.
27.11.2014 11:21
27 лістапада 2006 г. – у Барысаве прайшоў шосты сабор Старажытнаправаслаўнай Паморскай царквы ў Беларусі.
26.11.2014 11:19
26 лістапада 1918 г. – у в. Кімія нарадзіўся будучы літаратар і Заслужаны работнік культуры БССР Уладзімір Шахавец.
25.11.2014 11:15
25 лістапада 2008 г. – Барысаўскі“БАТЭ” ва ўпартай барацьбе саступіў мадрыдскаму “Рэалу” – 0:1.
24.11.2014 11:15
24 лістапада 1937 г.забіты выхадзец з в. Навасёлкі дзяржаўны дзеяч БССР, прыхільнік палітыкі беларусізацыі Аляксандр Хацкевіч. У яго гонар названа вуліца ў Барысаве.
21.11.2014 19:50
21 лістапада 1942 г. – другі дзень расстрэлу вязняў барысаўскага гета.
21.11.2014 19:49
20 лістапада 1941 г. – распачаўся расстрэл вязняў барысаўскага гета.
19.11.2014 10:27
19 лістапада 1972 г. – у в. Старая Мётча нарадзіўся майстар спорта міжнароднага класа ў пажарна-ратавальным спорце Віктар Зыранаў.
18.11.2014 11:27
18 лістапада 1917 г. – у Барысаве і Барысаўскім павеце была абвешчана савецкая ўлада.
16.11.2014 15:53
16 лістапада 1871 г. – праз Барысаў прайшлі першыя цягнікі.
15.11.2014 15:53
15 лістапада 1812 г.Напалеон са сваёй гвардыяй пераправіўся праз Бярэзіну.
13.11.2014 23:45
14 лістапада 1812 г. – французскія войскі распачалі ажыццяўленне пераправы праз Бярэзіну.
13.11.2014 2:05
13 лістапад 1812 г. – Барысаў наведаў французскі імператар Напалеон.
12.11.2014 2:02
12 лістапада 1812 г. – у Барысаў увайшлі войскі французскага генерала Нэя.
11.11.2014 2:02
11 лістапада 1859 г.нарадзіўся Іван Каладзееў, бібліяфіл, краязнаўца, стваральнік унікальнай калекцыі кніг, дакументаў і матэр’ялаў, датычных часу напалеонаўскіх войнаў.
10.11.2014 2:10
10 лістапада 1991 г.у памяць пра 50-годдзе расстрэлу вязняў Барысаўскага гета ў горадзе адбыўся мітынг, арганізаваны таварыствам яўрэйскай гісторыі і культуры “Свет меноры”.
09.11.2014 2:08
9 лістапада 1812 г.расійскія войскі вызвалілі левы рэдут Барысава ад французаў.
08.11.2014 2:08
8 лістапада 1899 г. – у в. Селітрэнка нарадзіўся Міхась Клімковіч, аўтар тэкста Дзяржаўнага гімна БССР.
07.11.2014 15:30
7 лістапада 1950 г. – барысаўская газета “Бальшавіцкая трыбуна” паведаміла, што майстар-алмазчык шклозавода Л. Цімафееў працуе ўжо ў лік 1956 г., штодзённа выконваючы норму ў 200-220%.
06.11.2014 12:12
6 лістапада 1943 г.пакарана смерцю барысаўская падпольшчыца Люся Чалоўская.
05.11.2014 2:07
5 лістапада 1904 г.нарадзілася мастачка Надзея Хадасевіч-Лежэ, дзяцінства якой прайшло ў Зэмбіне.
04.11.2014 22:07
4 лістапада 2010 г.памёрла Любоў Качэтава, чэмпіёнка свету па веласпорце, васьміразовая рэкардсменка свету.
02.11.2014 3:44
2 лістапада 1964 г. – у Барысаве нарадзіўся Вячаслаў Назаркін, генерал-маёр украінскіх Узброеных сіл. (Ён займаў пасаду намесніка Генштаба, але звольнены па падазрэнню ў здрадзе).
01.11.2014 2:43
1 лістапада 2012 г. – на могілкаў у Студзёнцы адбылося перазахаванне 110 рэшткаў салдат французскай арміі, знойдзеных ля вёскі Гарбоўшчына.
31.10.2014 13:40
31 кастрычніка 1949 г.нарадзілася Антаніна Фаменка, выкладчык музыкі, стваральнік узорнага ансамбля скрыпачоў “Аніма” Дзіцячай музычнай школы.
30.10.2014 3:40
30 кастрычніка 1928 г. – у Барысаве нарадзіўся дзяржаўны дзеяч БССР Анатоль Рэвут.
28.10.2014 23:42
28 кастрычніка 1937 г.скончыў свой жыццёвы шлях (з адных звестак – расстраляны НКВД, з іншых – праз самагубства) паэт з Зэмбіна Ізі Харык.
27.10.2014 1:46
27 кастрычніка 1957 г. – у Барысаве нарадзіўся Павал Мандрык, будучы спецыяліст у вобласці прыкладной матэматыкі, выдатнік адукацыі РБ.
25.10.2014 1:34
25 кастрычніка 1964 г. – у Барысаве нарадзіўся Вадзім Крэменскі, артыст оперы і балета, саліст Тэатра балета Крамлёўскага Палаца з’ездаў, заслужаны артыст Расіі.
24.10.2014 21:31
24 кастрычніка 2009 г. – у Барысаве памерла педагог, выдатнік народнай адукацыі БССР Раіса Пятрышча.
23.10.2014 0:19
23 кастрычніка 2003 г.у горадзе Ашдод быў усталяваны мемарыяльны камень у гонар выхадца з Барысава, Героя Савецкага Саюза Яўсея Вайнруба.
22.10.2014 13:18
22 кастрычніка 2009 г. – дэбютант групавога этапа Кубка Лігі барысаўскі “БАТЭ” атрымаў перамогу над АЕКам з лікам 2:1.
21.10.2014 11:38
21 кастрычніка 1985 г. – у Барысаве нарадзіўся Ігар Стасевіч, футбаліст барысаўскага “БАТЭ” (2002-2010) і зборнай Беларусі.
20.10.2014 0:01
20 кастрычніка 1871 г. – у Ўваскрасенскім саборы адбылася ўрачыстая цырымонія з нагоды першага богаслужэння. Ва ўрачыстасцях прынялі ўдзел губернскае кіраўніцтва і высокае духавенства.
18.10.2014 9:52
18 кастрычніка 1905 г. – у Барысаве прайшла масавая дэманстрацыя пратэсту супраць царскага маніфесту ад 17 кастрычніка.
17.10.2014 9:17
17 кастрычніка 1588 г. – На Барысаўшчыне, як і на ўсіх землях дзяржавы, пачаў дзейнічаць Трэці Статут Вялікага княства Літоўскага.
16.10.2014 18:35
16 кастрычніка 1943 г. – выхадзец з Барысава Міхаіл Марозаў атрымаў званне Герой Савецкага Саюза за мужнасць у баях за фарсіраванне Дняпра падчас вызваленне Ўкраіны.
15.10.2014 18:33
15 кастрычніка 1874 г. – у Барысаве быў пабудаваны праваслаўны Свята-Уваскрасенскі сабор, помнік архітэктуры рэтраспектыўнага стыля са стылізацыяй форм маскоўскага царкоўнага будаўніцтва XVII ст.
14.10.2014 10:15
14 кастрычніка 1998 г. – у Барысаве прадстаўніцамі жаночых арганізацый Міншчыны была закладзена рабінавая алея ў гонар жанчын-маці.
13.10.2014 0:51
13 кастрычніка 1901 г. – у в. Рагатка Барысаўскага р-на нарадзіўся дзяржаўны дзеяч, дэпутат Вярхоўнага Савета БССР (1938-1947) Дзмітрый Маўчанскі.
11.10.2014 14:09
11 кастрычніка 1973 г.памёр Васіль Самцэвіч, адзін з заснавальнікаў краязнаўчага руху на Барысаўшчыне, заслужаны настаўнік БССР.
09.10.2014 21:11
9 кастрычніка 1977 г.у космас паляцеў першы беларус – Уладзімір Кавалёнак. Першую навуку будучы касманаўт здабываў у Барысаўскім раёне.
08.10.2014 21:10
8 кастрычніка 1960 г.нарадзіўся Юрый Пунтас, першы трэнер ФК БАТЭ, які ўзначальваў каманду 8 гадоў. За гэты час БАТЭ двойчы станавілася чэмпіёнам Беларусі (1999, 2002 гг.)
07.10.2014 21:09
7 кастрычніка 1935 г.нарадзіўся Вадзім Барысаў, пісьменнік, аўтар кніг паэзіі “Болючая звезда” і “В непечаль”.
06.10.2014 21:09
6 кастрычніка 1929 г. – у Барысаве заснаваны капіфольна-скіпідарны завод, які атрымаў назву “Беларускі батрак” (цяперашняе “ААТ “Лесахімік”).
05.10.2014 12:18
5 кастрычніка 2009 г. – барысаўскі “БАТЭ” за чатыры туры да фініша забяспечыў сабе чарговую перамогу ў чэмпіянаце Беларусі.
02.10.2014 23:37
2 кастрычніка 2008 г. – алімпійскія чэмпіёны цяжкаатлет Андрэй Арамнаў і вясляр Аляксей Абалмасаў атрымалі званне “Ганаровы грамадзянін Барысаўскага раёна”.
01.10.2014 11:27
1 кастрычніка 1988 г.канец палітычнай кар’еры выпускніка Старабарысаўскага сельскагаспадарчага тэхнікума, шматгадовага міністра замежных спраў СССР Андрэя Грамыкі. Гэта быў яго апошні дзень на пасадзе старшыні Прэзідыюма Вярхоўнага Савета СССР.
30.09.2014 0:47
30 верасня 1906 г. – выхадзец з Беларусі Дэвід Сарнаў (першую навуку здыбываў у Барысаве) пачаў працаваць у тэлеграфнай кампаніі Марконі, з якой распачалася яго фенаменальна кар’ера ў галіне электракамунікацый.
29.09.2014 14:32
29 верасня 1993 г. – адбылася сустрэча прэзідэнта французскага навуковага гістарычнага таварыства “Цэнтр напалеонаўскіх даследаванняў” прафесара Фернана Бокура і міністра культуры Беларусі Яўгенам Вайтовічам. Вынікам сустрэчы стала дамоўленасць пра ўсталяванне помніка на месцы пераправы Напалеона праз Бярэзіну.
26.09.2014 18:05
ЦВК БССР прыняў пастанову пра аднаўленне Барысава як прамысловага цэнтра рэспублікі, які панёс найбольшыя страты ў папярэдніх войнах.
25.09.2014 0:50
25 верасня 1924 г.нарадзілася Людміла Чалоўская. З 1935 г. Люся жыла ў Барысаве, з пачаткам вайны стала сябрам мясцовай падпольнай моладзевай групы, пазней – связной партызанскага атраду. Падчас выканання адказнага задання была схоплена і ў лістападзе 1943 г. была казнена. У 1958 г. у гонар падпольшчыцы на праспекце Рэвалюцыі горада быў усталяваны помнік. Імем патрыёткі названа вуліца ў Барысаве.
23.09.2014 0:14
23 верасня 1934 г. – у Барысаве нарадзіўся Эдуард Кнышаў, выбітны спецыяліст у вобласці металургіі, ганаровы хімік Савецкага Саюза.
21.09.2014 10:10
21 верасня 1903 г. – у вёсцы Лошыца нарадзіўся Іосіф Бельскі, будучы герой Савецкага Саюза, старшыня Беларускага рэспубліканскага савета прафсаюзаў. У яго гонар названа вуліца ў Барысаве...
20.09.2014 9:09
20 верасня 1944 г.гарадскі пасёлак Беразіно, які да вайны пэўны час быў часткай Барысаўскай акругі, атрымаў статус раённага цэнтра Мінскай вобласці.
19.09.2014 11:07
19 верасня 2007 г.памёр настаўнік-краязнавец і журналіст Васіль Вінакураў. Доўгі час жыў у вёсцы Дроздзіна. З восені 1953 г. як трыццацітысячнік узначаліў калгас у Дроздзіна. У 1959-2003 гг. выкладаў гісторыю ў Дроздзінскай васьмігадовай і Мётчанскай сярэдняй школах. Аўтар кніг «Кіламетры родных дарог», «Вёска мая Дроздзіна», «Аб грошах, золаце, алмазах», школьнага летапісу «Мядоцкі дыярыюш Міхаіла Вінакурава».
18.09.2014 10:06
18 верасня 1999 г.памёр ураджэнец Барысава, спецыяліст у вобласці ваеннага прыборабудавання Самуіл Чэрнін.
17.09.2014 12:06
17 верасня 2008 г.ФК “БАТЭ” дэбютаваў у групавым этапе Лігі Чэмпіёнаў. Барысаўская каманда саступіла ў выязным матчы мадрыдскаму “Рэалу” з лікам 0:2.
16.09.2014 8:26
16 верасня 1918 г. – у вёсцы Кішчына Слабада нарадзіўся будучы ўдзельнік Другой сусветнай вайны і палітычны дзеяч Іван Мікуловіч.
14.09.2014 10:33
14 верасня 1905 г. – бальшавіцкая газета “Пролетарий” напісала пра барысаўскую групу РСДРП: “Заснавальнікамі яе з’яўляюцца рабочыя… Цяпер ёсць пяць прапагандысцкіх гурткоў (больш за 100 чалавек). У адным гуртку з 40 чалавек было 7 сходаў… Пад кіраўніцтвам групы праведзена...
13.09.2014 10:30
13 верасня 2011 г. – Барысаўскі БАТЭ ў другі раз у гісторыі стартаваў у групавым этапе Лігі Чэмпіёнаў. Матч з чэшскай “Вікторыяй” скончыўся ўнічыю – 1:1.
12.09.2014 10:30
12 верасня 1934 г. – у Барысаве, на партыйна-камсамольскім сходзе, прысвечаным 1-му Усесаюзнаму з′езду савецкіх пісьменнікаў выступіў Янка Купала.
11.09.2014 0:53
11 верасня 1937 г. – быў арыштаваны выхадзец з Зэмбіна, габрэйскі паэт Ізі Харык. Праз паўтары месяцы пасля арышту Ваенная калегія Вярхоўнага суда СССР падпісала яму смяротны прысуд. У гонар Ізі Харыка ў Зэмбіне названа адна з вуліц.
11.09.2014 0:50

10 верасня 1979 г. – у вёсцы Новая Мётча нарадзіўся будучы паэт, журналіст газеты “Літаратура і мастацтва” Янка Лайкоў.

10 верасня 1972 г. – памёр Герой Савецкага Саюза, выхадзец з Барысава Евель Бялевін. Лётчык, у гады Вялікай Айчыннай вайны здзейсніў 153 паспяховых вылета на бамбардзіроўшчыку. У яго гонар названа адна з вуліц горада.

08.09.2014 13:00

8 верасня 1873 г. - памёр археолаг, гісторык, этнограф, краязнавец, музеязнавец, мецэнат школ Барысаўскага павета Яўстафій Тышкевіч. У 1847 г. ён выдаў кнігу «Апісанне Барысаўскага павета», прысвечанаю даследаванню гісторыі, эканомікі, геаграфіі, побыту і фальклору краю.

8 верасня 1514 г. – у бітве пад Воршай гераічную перамогу над вялікім расійскім войскам атрымала войска Вялікага княства Літоўскага. Напярэдадні бітвы вялікакняская стаўка знаходзілася ў Барысаве.

07.09.2014 14:59

7 верасня 1954 г. – у Барысаве нарадзіўся Аляксандр Быкаў, будучы паэт. З 1985 г. жыве ў Мядзелі, дзе працуе ў раённай газеце “Нарачанская зара”. Аўтар зборнікаў паэзіі «Цалую рукі жанчыны маёй» (1990), «Кветка папараць» (2005), «Пад небам бусліным» (2007).

7 верасня 1921 г. – у Барысаве нарадзіўся будучы трубач і педагог Іосіф Златкін. У пасляваенны час з’яўляўся салістам Дзяржаўнага сімфанічнага аркестра БССР, затым выкладаў у Мінскім музычным вучылішчы імя Глінкі.

7 верасня 2008 г. – у Барысаве адзначаўся XV Дзень беларускага пісьменства. З гэтай нагоды на будынку Цэнтральнай Барысаўскай бібліятэкі была ўсталявана мемарыяльная шыльда Івану Каладзееву. Бібліятэцы было прысвоіна імя вядомага бібліяфіла.

06.09.2014 12:58
6 верасня 2009 г. – завяршыўся шматдзённы конны пераход “Барысаў-Барадзіно” па месцам бітваў 1812 года. Працягласць маршруту склала 563 кіламетры.
05.09.2014 12:57
5 верасня 1871 г. (па старому стылю) – адбылося асвяшчэнне барысаўскага сабора ў імя Уваскрасення Хрыста Спасіцеля. З гэтай нагоды выступіў з прамовай епіскап Мінскі і Бабруйскі Аляксандр.
04.09.2014 12:56
4 верасня 1840 г. – краязнаўца Барысаўскай зямлі граф Яўстах Тышкевіч па ўласным прашэнні быў звольнены са службы ў канцылярыі Чарнігаўскага, Палтаўскага і Харкаўскага генерал-губернатара. Праз два гады ён атрымаў прызначэнне на пасаду ганаровага наглядчыка вучэльняў Барысаўскага павета.
03.09.2014 12:55
3 верасня 1977 г. – памёр ураджэнец Барысава Уладзімір Дзямідчык, спецыяліст у галіне арабскай мовы і літаратуры, пісьменнік і мастак. Ім напісана цэлая серыя апавяданняў і вершаў, звязаных з дзіцячымі і юнацкімі гадамі, партызанствам на Барысаўшчыне.
02.09.2014 12:54

2 верасня 1909 г. – зацверджана заснаванне Таварыства аматараў прыгожых мастацтваў. У яго мэты ўваходзіла развіццё сярод мясцовага насельніцтва самадзейнасці, асабліва ў вобласці драматычнага мастацтва.

01.09.2014 12:52

1 верасня 1875 г. – другім святаром Васкрасенскага сабору ў Барысаве быў прызначаны Дзмітрый Булгакоўскі. У Барысаве айцец Дзмітрый праслужыў толькі год, пазней ён пакінуў і свой сан. Займаўся фалькларыстыкай, літаратурнай дзейнасцю. Місію свайго жыцця бачыў у барацьбе з п’янствам у Расійскай імперыі.

1 верасня 2010 г. – выхадзец з Барысава Анатоль Грамыка атрымаў статус прафесара Маскоўскага дзяржаўнага універсітэта імя М. Ламаносава. Сын шматгадовага міністра замежных спраў Андрэя Грамыкі з’яўляецца спецыялістам у пытаннях амерыканістыкі, афрыканістыкі, міжнародных адносін.

Спадчына

Гэты дзень у гісторыі

28 жніўня 1920 г. – у Барысаве прайшоў першы суботнік.
  

Помнікі Барысаўскага края

Падчас раскопак у Барысаве не ўдалося адшукаць рэшткаў старажытнага горада XII ст. – яго ў 1968 г. адкрыў археолаг Георгій Штыхаў на месцы сучаснага Стара-Барысава. З некаторых прадметаў, выяўленых на гэтых раскопках, пачынаецца экспазіцыя музея. Сярод экспанатаў грабяні з ласінага рогу, спражкі, пярсцёнкі і многае іншае.  

Славутыя землякі

Гісторыя цяжкай атлетыкі ў Барысаве пачалася задоўга да ўсталявання сусветнага рэкорда Андрэем Арамнавым на Алімпійскіх гульнях-2008 у Пекіне. У далёкі міжваенны час на ўвесь свет гучала імя барысаўскага асілка Мікалая Шатава.  

Нататкі пра Барысаў

«Слава геніяльнаму правадыру і бацьку перамогі» - еx-Press.by гартае старонкі барысаўскай і смалявічскай раённых газет за пачатак ліпеня 1945 года.  

Барысаўскія вёскі

Электронная бібліятэка Кангрэса Злучаных Штатаў Амерыкі змяшчае цікавую калекцыю фотаздымкаў расійскага навукоўца і фатографа Сяргея Міхайлавіча Пракудзіна-Горскага, які ў 1912 годзе з'дзейсніў падарожжа ў барысаўскі край.  

Страва тыдня

Самыя чыстыя і цудоўныя плады, моцныя, не мятыя кладуць у дзесяцігарцавае барыла (ёмістую бочку недзе на 30 літраў – А. Л.), а паміж імі – слаі чабору і мяты, каб яблыкі ці грушы не дакраналіся адзін да аднаго.  
газосиликатные блоки . Проведение анкетирования работников Курсовая работа.
Опрос
Как вы оцениваете свой уровень жизни?
Живем в роскоши
Живем в достатке
Хватает только на самое необходимое
Экономим постоянно
Еле сводим концы с концами
Результаты
Конвертер валют
BLR
USD
2.0296
EUR
2.3915
RUR
0.034501
PLN
0.56813
CZK
0.093242
UAH
0.074673
iPuzzle
Мнения авторов опубликованных материалов могут не совпадать с мнением администрации сайта. При любом использовании материалов сайта ссылка (для интернет-ресурсов - гиперссылка)
на ex-Press.by обязательна! Ответственность за содержание рекламных объявлений несёт рекламодатель. Администрация сайта оставляет за собой право не публиковать объявления, влияющие на престиж сайта. Наш адрес почты: admin@ex-press.by