Розничные цены на АЗС за 1 литр 25.11 сб Сейчас Утро День Вечер 25.11 Нацбанк Покупка Продажа Кросс-курсы
АИ-95 1.23 0.62 0.52 0.36
Ветер
ЮВ 5 м/с
Влаж. 92 %
USD 2.00 1.99 2.01 EUR/USD 1.18
АИ-92 1.15 0.58 0.58 0.34 EUR 2.37 2.36 2.38 USD/EUR 0.84
ДТ 1.27 0.64 0.54 0.38 RUR 0.03 3.38 3.44 USD/RUR 58.47
Марка
BYR
USD
EUR
RUR
t, C°
+1
+3
+5
+4
cy
BYR
BYR
BYR
Все курсы.

Шыльды без гісторыі: па слядах старэйшых барысаўскіх вуліц

14.12.2014 13:06 | Нататкі пра Барысаў | 4 |
Рейтинг статьи: 4.75 (голосов: 4)
У 1680 годзе ў Барысаве было ўсяго дзевяць вуліц, у 1817 г. колькасць гарадскіх дарог павялічылася да дванаццаці. Паспрабуем прасачыць лёс старэйшых барысаўскіх вуліц і знайсці іх на сённяшняй мапе горада.

Першая ўзгадка пра вуліцы Барысава фігуруе ў інвентарнай кнізе 1680 г. У горадзе на той час было 382 дамы і дзевяць вуліц. Адразу скажам, што ніводная з тых старадаўніх назваў барысаўскіх вуліц да нашага часу не захаваліся. 

Відаць, што найбольш істотнымі барысаўскімі вуліцамі 1680 г. былі Замкавая і Аршанская, бо яны мелі свае адгалінаванні, завулкі. На цяперашняй мапе Барысава іх не знойдзем: колішняя Замкавая вуліца захавала свае абрысы і цяпер носіць імя Горкага; Аршанская ж, верагодна, у пачатку ХІХ ст. была перайменавана ў Маскоўскую, а, пазней, ў ХХ ст. – у вуліцу Дзяржынскага. У цэлым з 1680 г. да 1817 г. (у гэтым годзе Яўстах Тышкевіч выдаў “Апісанне Барысаўскага павета”, дзе пералічыў усе барысаўскія вуліцы), у горадзе захавалі свае назвы толькі дзве вуліцы – гэта Полацкая і Млынавая. Але ж Полацкая вуліца на пачатак ХІХ ст. ужо не вяла да крывіцкай сталіцы, была тупіковай (зараз гэта частка Лапаціна, ад рынку ў бок вуліцы Яраша), пра цяперашняе ж месцазнаходжанне Млынавай – нічога не вядома.

Апроч таго ў Барысаве 1680 г. былі Созская (яшчэ варыянты – Соская, ці Саская), Маставая, Палынская (ці Бярэзінская), Аніськоўская і Забалотная вуліцы – іх знаходжанне ў сучасным горадзе таксама недаследавана. Ёсць верагоднасць, што яны маглі знікнуць у выніку перапланіроўкі горада, якая ажыццяўлялася з 1800 г.

Згодна з праектам перапланіроўкі Барысава, горад было вырашана падзяліць на роўныя кварталы. Ад плошчы павінны былі адыходзіць чатыры галоўныя вуліцы – Мінская, Полацкая, Лепельская і Маскоўская. Галоўнымі транспартнымі артэрыямі з’яўляліся адзіныя на 1817 г. брукаваныя вуліцы – Маскоўская і Мінская. Маскоўская ў сучаснасці , як гаварылася вышэй,– стала ўсходняй часткай вуліцы Дзяржынскага, а Мінскую праглынула вуліца 3-га Інтэрнацыяналу (ад завода агрэгатаў да пошты). Апошняя вуліца (ад пошты да вуліцы Яраша) ўключыла ў сябе яшчэ адну значную гістарычную вуліцу Барысава пачатку ХІХ ст., часткова брукаваную на на той час Лепельскую вуліцу. Дарэчы Мінскую вуліцу ў сучасным Барысаве было вырашана аднавіць у іншым месцы: яна заняла месца яшчэ адной вулачкі пачатку ХІХ стагоддзя – Юрыдычнай (відаць, там знаходзілася юрыдыка, частка горада, якая не падпарадкоўвалася гарадской уладзе; з-за блізкасці касцёла можна меркаваць, што належала яна каталіцкай царкве). Нягледзячы на назву дадзеная вуліца ніколі не вяла ў Мінск, з той прычыны, бо тут была ці не самая шырокая Бярэзіна – мост гістарычна знаходзіўся на некалькі соцень метраў ніжэй па плыні ракі.

Віленская вуліца яшчэ ў 1817 г. не вяла ў бок старадаўняй вялікалітоўскай сталіцы, у савецкі час яе было вырашана перайменаваць ў Камсамольскую. Апошняя ўвабрала ў сабе яшчэ і гістарычную Савуцінскую вуліцу. Харугвенная вуліца, паходжанне назвы якой Я. Тышкевіч звязваў з размяшчэннем тут харугвеннага дома, ў цяперашні час праглынула вуліца Лапаціна (ад рынку ў бок вуліцы Гогаля).

У савецкі час з мапы Барысава зніклі яшчэ дзве вуліцы: Палынская (стала часткай вуліцы Дзяржынскага) і Салдацкая Слабада (досыць лагічна перайменавана ў Чырвонаармейскую). Яшчэ адна з вуліц, пазначаных ў краязнаўчым нарысе Я. Тышкевіча не перажыла і ХІХ ст. – гэта вуліца Шведская. Пэўна з палітычных прычын яна атрымала нейкую больш патрыятычную назву.

Нават кароткі агляд зменаў у назвах найстарэйшых барысаўскіх вуліц дае падставы меркаваць, што і цяперашнім назвам засталося нядоўга красавацца на гарадскіх шыльдах.


Cучасная схема вуліц гістарычнай часткі Барысава

Перепечатка текста ex-Press.by запрещена без разрешения редакции. info@ex-press.by  
Аляксандр Лапо
Система OrphusЕсли вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
Комментарии к новости (4)
***
05.02.2017 18:07:58
+0 / -0
Пост ожидает модерации.
***
07.02.2017 21:40:53
+0 / -0
Пост ожидает модерации.
***
29.05.2017 04:15:00
+0 / -0
Пост ожидает модерации.
***
19.07.2017 03:39:41
+0 / -0
Пост ожидает модерации.
Написать комментарий
Ваше имя:
E-mail:
Введите текст
на картинке:
Сообщение:
Внимание! Комментарии, нарушающие законы РБ,
содержащие оскорбления и ненормативную лексику, без предупреждения удаляются администрацией сайта. Если информация, содержащаяся в комментариях, нарушает ваши права, оскорбляет честь и достоинство или наносит урон деловой репутации, сообщите об этом в редакцию по e-mail: admin@ex-press.by
Еще в разделе «Нататкі пра Барысаў»
03.07.2015 17:35 | 1 |
Як віншавалі з 3 ліпеня барысаўская і смалявічская раёнкі ў 1945 годзе
21.05.2015 20:32 | 3 |
«Самыя дэмакратычныя выбары» і «Ачкаўцірацелі з райзо»: аб чым пісала барысаўская раёнка 70 год таму
15.02.2015 20:59 | 3 | |
Яўрэйскі Барысаў
16.01.2015 18:44 | 3 |
Барысаўшчына на фотаздымках з Бундэсархіва
11.01.2015 22:42 | 2 |
Барысаўшчына 100 гадоў таму. Частка ІІ
01.01.2015 13:28 | 3 |
Янка Купала: барысаўскі след
21.12.2014 14:14 | 2 |
Барысаў ва ўспамінах нямецкага генерала
14.12.2014 13:06 | 4
Шыльды без гісторыі: па слядах старэйшых барысаўскіх вуліц
Новости региона Новости читателей
24.11.2017 15:52
Назначены руководители двух крупных промышленных предприятий.
24.11.2017 18:16 |
Еx-Press.by подготовил для читателей подборку мероприятий на грядущий weekend.
24.11.2017 17:10
Об этом сегодня журналистам сообщил начальник 72-го ОУЦ полковник Владислав Будик.
24.11.2017 14:22
Ночью по улице Гагарина шумно прошли болельщики «Црвены Звезды»
24.11.2017 13:12 |
Предприятие пригласило своих постоянных партнеров на презентацию новых коллекций.
24.11.2017 17:59
Их разработки могут принести пользу в машиностроении, медицинской диагностике и в образовании.
24.11.2017 17:49 |
Во время мероприятия соберут средства для приобретения медоборудования в педиатрическое отделение городской больницы.
24.11.2017 17:41 |
Экспозицию "Реальность и традиции" в художественной галерее на Деревянко 14б можно увидеть до 15 декабря.
Спадчына

Гэты дзень у гісторыі

28 жніўня 1920 г. – у Барысаве прайшоў першы суботнік.
  

Помнікі Барысаўскага края

Падчас раскопак у Барысаве не ўдалося адшукаць рэшткаў старажытнага горада XII ст. – яго ў 1968 г. адкрыў археолаг Георгій Штыхаў на месцы сучаснага Стара-Барысава. З некаторых прадметаў, выяўленых на гэтых раскопках, пачынаецца экспазіцыя музея. Сярод экспанатаў грабяні з ласінага рогу, спражкі, пярсцёнкі і многае іншае.  

Славутыя землякі

Гісторыя цяжкай атлетыкі ў Барысаве пачалася задоўга да ўсталявання сусветнага рэкорда Андрэем Арамнавым на Алімпійскіх гульнях-2008 у Пекіне. У далёкі міжваенны час на ўвесь свет гучала імя барысаўскага асілка Мікалая Шатава.  

Нататкі пра Барысаў

«Слава геніяльнаму правадыру і бацьку перамогі» - еx-Press.by гартае старонкі барысаўскай і смалявічскай раённых газет за пачатак ліпеня 1945 года.  

Барысаўскія вёскі

Электронная бібліятэка Кангрэса Злучаных Штатаў Амерыкі змяшчае цікавую калекцыю фотаздымкаў расійскага навукоўца і фатографа Сяргея Міхайлавіча Пракудзіна-Горскага, які ў 1912 годзе з'дзейсніў падарожжа ў барысаўскі край.  

Страва тыдня

Самыя чыстыя і цудоўныя плады, моцныя, не мятыя кладуць у дзесяцігарцавае барыла (ёмістую бочку недзе на 30 літраў – А. Л.), а паміж імі – слаі чабору і мяты, каб яблыкі ці грушы не дакраналіся адзін да аднаго.  
Опрос
Как вы оцениваете свой уровень жизни?
Живем в роскоши 31.2%
Еле сводим концы с концами 25.0%
Экономим постоянно 20.5%
Хватает только на самое необходимое 19.5%
Живем в достатке 3.7%
Всего голосов: 5796
Конвертер валют
BLR
USD
1.998
EUR
2.3676
RUR
0.034169
PLN
0.56281
CZK
0.093203
UAH
0.074303
iPuzzle
Мнения авторов опубликованных материалов могут не совпадать с мнением администрации сайта. При любом использовании материалов сайта ссылка (для интернет-ресурсов - гиперссылка)
на ex-Press.by обязательна! Ответственность за содержание рекламных объявлений несёт рекламодатель. Администрация сайта оставляет за собой право не публиковать объявления, влияющие на престиж сайта. Наш адрес почты: admin@ex-press.by