Розничные цены на АЗС за 1 литр 19.09 вт Сейчас Ночь Утро День 19.09 Нацбанк Покупка Продажа Кросс-курсы
АИ-95 1.23 0.64 0.53 0.37
Ветер
Ю 2 м/с
Влаж. 79 %
USD 1.94 1.93 1.94 EUR/USD 1.20
АИ-92 1.15 0.60 0.60 0.35 EUR 2.33 2.31 2.33 USD/EUR 0.83
ДТ 1.27 0.66 0.55 0.38 RUR 0.03 3.32 3.36 USD/RUR 58.15
Марка
BYR
USD
EUR
RUR
t, C°
+11
+9
+11
+15
cy
BYR
BYR
BYR
Все курсы.

Старабарысаўская старонка Андрэя Грамыкі

06.01.2015 14:59 | Славутыя землякі | 1 | |
Рейтинг статьи: 5 (голосов: 2)
Будучы адзін з найбольш вядомых палітычных дзеячаў савецкай эпохі, тонкі дыпламат і шматгадовы міністр замежных спраў СССР Андрэй Грамыка ў далёкім 1930 г. прыехаў па навуку ў Старабарысаў. І хоць барысаўскі этап жыцця будучага палітыка быў зусім непрацяглым, аднак стаў шмат у чым вырашальным для яго лёса.

Пасля сканчэння гомельскага прафесійна-тэхнічнага вучылішча, Андрэй Грамыка вырашыў перайсці на наступную ступеньку ў сістэме адукацыі,  і выбраў старабарысаўскі сельска-гаспадарчы тэхнікум. 

Грамыка ў тэхнікуме. У першым шэрагу другі злева.jpg
Грамыка ў тэхнікуме. У першым шэрагу другі злева

Пасяліўся Андрэй у знакавым для ўсёй Барысаўшчыны архітэктурным будынку – “Доме Напалеона”. У сваіх мемуарах “Памятнае” Андрэй Грамыка ўзгадвае: “Дом, у якім мне прыйшлося жыць, быў драўляным, аднапавярховым. Але пабудавалі яго калісьці з пэўным архітэктурным густам. Гэты дом быў знакаміты перш за ўсё тым, што ў ім ночыў Напалеон Банапарт. Здарылася гэта тады, калі імператар разам з рэшткамі сваёй разгромленай арміяй уцякаў з Расіі. Прыблізна за кіламетр ад дома цячэ ўвайшоўшая ў гісторыю рака Бярэзіна”. Дыпламат не абмінуў увагай, той “факт”, што хоць той дом і называлі “напалеонаўскім”, аднак “звычайна ўкладвалі ў гэта грунтоўную порцыю сарказма ў адрас імператара-банкрута, якога гісторыя парадзіла, здавалася, толькі для таго, каб у настаўленне нашчадкам спачатку падняць на вяршыню славы, а потым бязлітасна скінуць уніз”.

У 1931 г., у Старабарысаве, спраўдзілася запаветная мара Андрэя Грамыкі – яго прынялі ў шэрагі камуністычнай партыі. “Стаць камуністам марыў з тых часоў, калі пачуў, што ёсць такая партыя, якая выказвае і адстойвае інтарэсы народа, а гэта было ў тыя гады, калі пачаў разумець розніцу паміж бедняком і памешчыкам”. Перспектыўнага хлопца, выхадца з сялян і былога камсамольскага актывіста, хутка прыкмецілі і ўжо на першым справаздачным зборы партыйнай ячэйкі выбралі сакратаром. Гэта быў няпросты час для савецкай грамадскасці: на яго прыходзіцца актыўнае ажыццяўленне калектывізацыі, раскулачванне і першая хваля палітычных рэпрэсій. Пра адмоўныя бакі палітычнага жыцця тых часоў Андрэй Грамыка не ўзгадвае, ідэалізуючы: “Чальцы партыі ў той перыяд – зрэшты, як і ва ўсе перыяд гісторыі нашай дзяржавы – былі наперадзе, на самых важных, самых цяжкіх участках. Мы не толькі вялі тлумачальную работу, не толькі агітавалі за палітыку партыі. Тады галоўнай тэмай была калектывізацыя сельскай гаспадаркі. Мы першымі ішлі на суботнікі і нядзельнікі; калі трэба, нарыхтоўвалі дровы, разгружалі вагоны, нас кідалі туды, дзе патрабаваліся працоўныя рукі. З энтузіязмам мы браліся за любую справу, на якую нас адсылалі.”

Старабарысаў стаў знакавым не толькі для фармавання вектара грамадска-палітычнай дзейнасці Андрэя Грамыкі, але і для асабістага жыцця. У 1930 г. ён пазнаёміўся з дзяўчынай з сялянскай сям’і Лідзіяй Грыневіч і хутка зрабіў ёй прапанову, аднак вяселле на год адцягнула жалоба па маці нявесты. Тым не менш шлюб быў зарэгістраваны ў 1931 г., а ўжо ў наступным годзе на свет з’явіўся першынец – Анатоль.


Андрэй и Лiдзiя

Засталіся на старонках успамінаў Андрэя Грамыкі радкі і пра знаёмства з выбранніцай: “Звярнуў я на яе ўвагу выпадкова, а потым ужо не мог не думаць пра яе. А думкі, як, верагодна, часта бывае ў такіх выпадках, панесліся ў пэўным накірунку: “мне ўжо пераваліла за 20. Час падумаць пра тое, як жыць далей”. Рашэнні ў такім узросце, ды яшчэ і па такім пытанням прымаюцца часам з хуткасцю маланкі.  Я не быў выключэннем. Хутка з ёй пазнаёміўся. Скарылі мяне прыгажосць, сціпласць, прывабнасць і яшчэ штосьці няўлоўнае, чаму, магчыма, не існуе і назвы. Гэта, як мне здаецца,– самая дзейсная “зброя” жанчыны, і ад яе, пэўна, мужчына ніколі не навучыцца абараняцца”. З жонкай Лідзіяй у Андрэя Грамыкі жыццё склалася – у іх нарадзілася двое дзяцей: Анатоль, доктар гістарычных навук, прафесар Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта, і гісторык і рэдактар Эмілія.



Зрэшты, у Старабарысаве Андрэй Грамыка не затрымаўся: у 1931 г. ён паступіў у эканамічны інстытут у Мінску, а ў 1939 г. ён трапіў у штат Наркамата замежных спраў СССР, тым не менш пачаткі актыўнай палітычнай дзейнасці і сямейнага ладу прыйшліся старабарысаўскі перыяд яго жыцця.
Аляксандр Лапо
Система OrphusЕсли вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
Комментарии к новости (1)
***
07.02.2017 00:18:55
+0 / -0
Пост ожидает модерации.
Написать комментарий
Ваше имя:
E-mail:
Введите текст
на картинке:
Сообщение:
Внимание! Комментарии, нарушающие законы РБ,
содержащие оскорбления и ненормативную лексику, без предупреждения удаляются администрацией сайта. Если информация, содержащаяся в комментариях, нарушает ваши права, оскорбляет честь и достоинство или наносит урон деловой репутации, сообщите об этом в редакцию по e-mail: admin@ex-press.by
Еще в разделе «Славутыя землякі»
01.07.2015 20:18 | 3 |
Мікалай Шатаў: барысаўскі асілак
01.02.2015 12:41 | 4 |
Карусь Каганец: барысаўскі след
11.01.2015 22:50 | 3 |
Уладзімір Свірскі: барысаўчанін на канскай чырвонай дарожцы
06.01.2015 14:59 | 1 |
Старабарысаўская старонка Андрэя Грамыкі
21.12.2014 14:03 | 1 |
Віктар Кульбачэнка: скарыцель Эверэста
14.12.2014 12:42 | 3 |
100 гадоў барысаўскага футбола
02.11.2014 23:28 | 2
Янка Маўр: шляхам да Беларусі праз Бытчу
18.10.2014 9:20 |
Прыгоды беларускага гімна
Новости региона Новости читателей
18.09.2017 15:35
Интервью журналисту телеканала «112» он дал на боевой позиции.
19.09.2017 18:27
Новые должности получили две чиновницы.
19.09.2017 15:23
Началась акция «Дети без насилия!».
18.09.2017 17:42
Президент оценит уровень взаимодействия войск при ведении оборонительного боя.
19.09.2017 13:55
Рассмотрение дела состоится 17 октября 2017 года.
19.09.2017 15:02
В этот день можно будет посетить БЕЛАЗ и КЗТШ, побывать на концертах и принять участие в конкурсах.
19.09.2017 14:48 |
До назначения на должность Ольга Голобородова работала учителем биологии.
18.09.2017 16:48 |
Белорусский автомобильный завод готовится отметить День машиностроителя.
Справка

Транспорт

Гостиницы

Санатории

Бани

Вакансии

Туризм

Банки

Рестораны

Аптеки

бездепозитные бонусы форекс 2017 с выводом прибыли Альпари
Опрос
Как вы оцениваете свой уровень жизни?
Живем в роскоши
Живем в достатке
Хватает только на самое необходимое
Экономим постоянно
Еле сводим концы с концами
Результаты
Конвертер валют
BLR
USD
1.9405
EUR
2.3262
RUR
0.033373
PLN
0.54167
CZK
0.089087
UAH
0.074292
Мнения авторов опубликованных материалов могут не совпадать с мнением администрации сайта. При любом использовании материалов сайта ссылка (для интернет-ресурсов - гиперссылка)
на ex-Press.by обязательна! Ответственность за содержание рекламных объявлений несёт рекламодатель. Администрация сайта оставляет за собой право не публиковать объявления, влияющие на престиж сайта. Наш адрес почты: admin@ex-press.by