Розничные цены на АЗС за 1 литр 24.09 вс Сейчас Вечер Ночь Утро 24.09 Нацбанк Покупка Продажа Кросс-курсы
АИ-95 1.23 0.64 0.53 0.37
Ветер
В 6 м/с
Влаж. 59 %
USD 1.94 1.93 1.95 EUR/USD 1.20
АИ-92 1.15 0.60 0.60 0.35 EUR 2.32 2.31 2.33 USD/EUR 0.83
ДТ 1.27 0.66 0.55 0.38 RUR 0.03 3.33 3.38 USD/RUR 57.63
Марка
BYR
USD
EUR
RUR
t, C°
+17
+14
+10
+11
cy
BYR
BYR
BYR
Все курсы.

Барысаўшчына на фотаздымках з Бундэсархіва

16.01.2015 18:44 | Нататкі пра Барысаў | 3 | |
Рейтинг статьи: 5 (голосов: 9)
Фэдэральны архіў Германіі (Бундэсархіў), размешчаны ў горадзе Кобленц, захоўвае сотні тысяч фотаздымкаў. Сярод іншага, нямала там дакументаў датычных Беларусі – нямецкае войска за ХХ ст. двойчы ўрывалася на беларускія землі, да таго ж маса фотаздымкаў была перададзена з былога Цэнтральнага дзяржаўнага архіва ГДР у Падсдаме пасля аб’яднання Германіі. Фотаздымкі з Барысаўшчыны дазваляюць скласці пэўнае ўяўленне пра жыццё краю ў гады Другой сусветнай вайны.

Праз тыдзень пасля нямецкага ўварвання ў Савецкі Саюз, вораг ужо быў на подступах да Барысава. Аднак маланкавы тэмп войскаў вермахту варта было прысцішыць, бо ў тыле заставалася шматлікія акружаныя савецкія вайсковыя адзінкі. Гэтыя абставіны далі магчымасць Чырвонай Арміі падрыхтавацца і даць бой пад Барысавым, на Бярэзіне. Супраць ворага была кінута 1-я Маскоўская пралетарская мотастралковая дывізія (падрабязней пра бітву пад Барысавам 1941 г.). 

Фотаздымкi:



Барысаўшчына на фотаздымках з Бундэсархіва
Салдаты 175-га мотастралковага палка 1-й Маскоўскай пралетарскай мотастралковай дывізіі Заходняга фронта 
страляюць пад Барысавам. 2 ліпеня 1941 г.

Барысаўшчына на фотаздымках з Бундэсархіва
Артылерысты 175-га мотастралковага палка 1-й Маскоўскай пралетарскай мотастралковай дывізіі 
Заходняга фронта Сцелюк і Гушчын падчас стральбы па суперніку на рацэ Бярэзіна пад Барысавам. 2 ліпеня 1941 г.

Варта адзначыць, што для Маскоўскай дывізіі гэтая бітва была баявым хрышчэннем у вайне. Ворага ўдалося затрымаць на некалькі дзён, але ў цэлым вынікі бітвы для Чырвонай Арміі былі бязрадаснымі. 

Барысаўшчына на фотаздымках з Бундэсархіва
Целы савецкіх салдат непадалёк ад Барысава перад пахаваннем. 10 ліпеня 1941 г.

Барысаўшчына на фотаздымках з Бундэсархіва
Палонныя салдаты Чырвонай Арміі непадалёк ад Барысава

Мост праз Бярэзіну ў Барысаве савецкія войскі знішчыць не паспелі, што на першым этапе бітвы паспрыяла хуткаму разгортванню войскаў вермахта і захопу плацдарма на левым беразе Бярэзіны. 

Пазней, непадалёк ад Барысава з’явіліся дадатковыя пантонныя масты – тысячы нямецкіх салдат у першыя месяцы вайны ішлі па скарочаным шляху, праз Барысаўшчыну, на Маскву.

Барысаўшчына на фотаздымках з Бундэсархіва
Нямецкія салдаты 260-й стралковай дывізіі пераходзяць Бярэзіну непадалёк ад Барысава. 12 жніўня 1941 г.

У першыя ж месяцы акупацыі ў Барысаве і ваколіцах быў наладжаны антыфашысцкі супраціў. На фотаздымку Віктар Пашкевіч – кіраўнік падпольнай піянерскай арганізацыі Барысава. Пасля вайны ён абароніць доктарскую на тэму гісторыі партызанскага руху ў Беларусі і стане ганаровым грамадзянінам Барысава. 

Барысаўшчына на фотаздымках з Бундэсархіва
Віктар Пашкевіч – кіраўнік падпольнай піянерскай арганізацыі Барысава

Вайна прынесла новыя выпрабаванні і нягоды на Барысаўскую зямлю, тым не менш мела яна і станоўчыя моманты: ажылі барысаўскія рынкі.

Барысаўшчына на фотаздымках з Бундэсархіва
Барысаў верасень-кастрычнік 1942 г.

Напрыканцы вайны, калі ўжо не пакідала адчуванне, што вайна скончыцца для іх паразай, немцы актывізуюць масавы вываз маладога, працаздольнага насельніцтва ў Нямеччыну.

Барысаўшчына на фотаздымках з Бундэсархіва
Транспартыроўка остэрбайтэраў у Германію 27 сакавіка 1944 г.

Барысаўшчына на фотаздымках з Бундэсархіва
Нямецкія салдаты правяраюць дакументы ў барысаўчан. Красавік 1944 г.

У ліпені 1944 г. распачалося вызваленне Барысаўшчыны. Горад і вялікая колькасць вёсак Барысаўскага раёна былі спустошаны вайной, аднак нашыя продкі апантана ўзяліся за аднаўленне края.

Барысаўшчына на фотаздымках з Бундэсархіва
Чырвоная армія ў вёсцы Сялец

Барысаўшчына на фотаздымках з Бундэсархіва
Савецкія танкі 1 Прыбалтыйскага фронта ў Барысаве 6 ліпеня 1944 г.

Барысаўшчына на фотаздымках з Бундэсархіва
Зруйнаваныя дамы ў Барысаве

Барысаўшчына на фотаздымках з Бундэсархіва
Жыхарка вызваленага Барысава з дзіцёнкам

Барысаўшчына на фотаздымках з Бундэсархіва
Панарама аднаўлення цалкам спаленай захопнікамі вёскі Касцюкі

Перепечатка материала возможна только с письменного разрешения редакции: admin@ex-press.by 
Аляксандр Лапо
Система OrphusЕсли вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
Комментарии к новости (3)
***
22.01.2017 22:26:33
+0 / -0
Пост ожидает модерации.
***
31.05.2017 18:51:57
+0 / -0
Пост ожидает модерации.
***
21.07.2017 04:01:26
+0 / -0
Пост ожидает модерации.
Написать комментарий
Ваше имя:
E-mail:
Введите текст
на картинке:
Сообщение:
Внимание! Комментарии, нарушающие законы РБ,
содержащие оскорбления и ненормативную лексику, без предупреждения удаляются администрацией сайта. Если информация, содержащаяся в комментариях, нарушает ваши права, оскорбляет честь и достоинство или наносит урон деловой репутации, сообщите об этом в редакцию по e-mail: admin@ex-press.by
Еще в разделе «Нататкі пра Барысаў»
03.07.2015 17:35 | 1 |
Як віншавалі з 3 ліпеня барысаўская і смалявічская раёнкі ў 1945 годзе
21.05.2015 20:32 | 2 |
«Самыя дэмакратычныя выбары» і «Ачкаўцірацелі з райзо»: аб чым пісала барысаўская раёнка 70 год таму
15.02.2015 20:59 | 2 | |
Яўрэйскі Барысаў
16.01.2015 18:44 | 3 |
Барысаўшчына на фотаздымках з Бундэсархіва
11.01.2015 22:42 | 2 |
Барысаўшчына 100 гадоў таму. Частка ІІ
01.01.2015 13:28 | 3 |
Янка Купала: барысаўскі след
21.12.2014 14:14 | 2 |
Барысаў ва ўспамінах нямецкага генерала
14.12.2014 13:06 | 4
Шыльды без гісторыі: па слядах старэйшых барысаўскіх вуліц
Новости региона Новости читателей
22.09.2017 11:04 | |
Учения «Запад-2017» завершились, но пользователи в соцсетях продолжают делиться своими фото и видео.
22.09.2017 19:16
Руководство намерено выручить около 270 тыс рублей
22.09.2017 18:08
Он ушел 15 сентября из квартиры в деревне Зембин.
22.09.2017 17:18
Пока обязанности руководителя исполняет Геннадий Сысоев.
19.09.2017 13:55
Рассмотрение дела состоится 17 октября 2017 года.
19.09.2017 15:02
В этот день можно будет посетить БЕЛАЗ и КЗТШ, побывать на концертах и принять участие в конкурсах.
19.09.2017 14:48 |
До назначения на должность Ольга Голобородова работала учителем биологии.
18.09.2017 16:48 |
Белорусский автомобильный завод готовится отметить День машиностроителя.
Справка

Транспорт

Гостиницы

Санатории

Бани

Вакансии

Туризм

Банки

Рестораны

Аптеки

www.norma-stab.ru Стабилизатор напряжения для дома! - Акция на аксессуары и доставку
Опрос
Как вы оцениваете свой уровень жизни?
Живем в роскоши
Живем в достатке
Хватает только на самое необходимое
Экономим постоянно
Еле сводим концы с концами
Результаты
Конвертер валют
BLR
USD
1.9366
EUR
2.3198
RUR
0.033604
PLN
0.54313
CZK
0.089072
UAH
0.073775
Мнения авторов опубликованных материалов могут не совпадать с мнением администрации сайта. При любом использовании материалов сайта ссылка (для интернет-ресурсов - гиперссылка)
на ex-Press.by обязательна! Ответственность за содержание рекламных объявлений несёт рекламодатель. Администрация сайта оставляет за собой право не публиковать объявления, влияющие на престиж сайта. Наш адрес почты: admin@ex-press.by