Розничные цены на АЗС за 1 литр 11.12 пн Сейчас Ночь Утро День 11.12 Нацбанк Покупка Продажа Кросс-курсы
АИ-95 1.23 0.61 0.51 0.36
Ветер
ЮВ 4 м/с
Влаж. 93 %
USD 2.03 2.03 2.04 EUR/USD 1.18
АИ-92 1.15 0.57 0.57 0.34 EUR 2.40 2.39 2.41 USD/EUR 0.85
ДТ 1.27 0.63 0.53 0.37 RUR 0.03 3.40 3.45 USD/RUR 59.21
Марка
BYR
USD
EUR
RUR
t, C°
-1
-2
+1
+3
cy
BYR
BYR
BYR
Все курсы.

Яўрэйскі Барысаў

15.02.2015 20:59 | Нататкі пра Барысаў | 3 | | |
Рейтинг статьи: 5 (голосов: 3)
Халакост у Другую сусветную, непрыхаваны антысемітызм савецкага часу і нацыянальная аднароднасць сучаснага Барысава выдалілі з гарадской памяці тое, што значнае месца ў яго станаўленні і развіцці займалі яўрэі. Аднак і ў наш час у гарадской прасторы знаходзяцца сведчанні яўрэйскага ўнёску ў барысаўскую гісторыю, прыгадаць пра якую – святы абавязак ex-Press.by!

Значнае месца ў гарадской культуры Барысава яўрэі пачынаюць мець з канца XVIII стагоддзя, калі мяжа яўрэйскай аседласці ажно да Першай сусветнай вайны выключыла для іх магчымасць засваення расійскіх прастораў. Як і ў іншых беларускіх гарадах, яўрэі Барысава складалі значную частку гарадскіх рамеснікаў, купцоў, карчмароў і дробных гандляроў. Напачатку ХХ стагоддзя яўрэі ўжо складалі абсалютную большасць сярод насельніцтва горада, у 1917 г. у горадзе было 13 сінагог.


Калі верыць перапісу, у 1939 г. 20% насельніцтва Барысава (больш за 10 тыс. чалавек) складалі габрэі. Насамрэч гэты адсотак быў яшчэ большым: многія з прычыны савецкага антысемітызму не афішавалі сапраўдную этнічную прыналежнасць, запісваліся рускімі ці беларусамі. Але Другая сусветная і Халакост перакрэслілі ход гісторыі – яўрэйскае насельніцтва Барысава амаль цалкам было знішчана ўсяго за два дні: 20-21 кастрычніка 1941 г. было расстраляна 7245 барысаўскіх яўрэяў. На сённяшні момант, як адзначае выбітны барысаўскі краязнаўца Аляксандр Розэнблюм, у Барысаве пражывае не больш за 250 яўрэяў.


Сінагогі


Першая сінагога ў Барысаве ўзгадваецца ў 1732 г. – яна знаходзілася на вул. Замкавай, непадалёк ад касцёла. У сярэдзіне ХІХ ст. у горадзе ўжо існавала 5 сінагог, але першая мураваная іўдзейская святыня з’яўляецца толькі ў 1866 г. 

Вялікая сінагога. Пабудавана ў 1913 г. Плошча – 483 кв.м. Мела высокія столі і вылучалася вітражнай шасціканцовай зоркай. 

Вялікая сінагога ў 1920-я г.г.
Вялікая сінагога ў 1920-я г.г. 

Вялікая сінагога да 1962 г.
Вялікая сінагога да 1962 г. 

У савецкі час была пераўтворана ў рабочы клуб, а пасля рэканструкцыі 1962 г. цалкам згубіла свой пачатковы ўнутраны выгляд: у прыватнасці быў узведзены другі паверх.

Вялікая сінагога

Сінагога "Хэўрэ Тылім" была пабудавана ў 1911 г. 

Сінагога “Хэўрэ Тылім”

Зараз там базуецца фірма па ўсталёўкі акон.





Сінагога пачатку ХХ ст. Зараз там знаходзіцца рамонтная майстэрня "Аўтобуснага парка №3" (вул. Камсамольская)

Сінагога на вул. Камсамольскай


Навучальныя ўстановы


Яўрэйская школа на Дзяржынскага

Яўрэйская школа. Фота - Міхаіл Дзірко

Пачаткова – жаночая гімназія. Была пабудавана ў пачатку ХХ ст. У савецкі час у будынку размяшчалася яўрэйская школа.

Яўрэйская школа "Талмуд Тора"



Навучальная установа для хлопчыкаў з малазабяспечаных сем'яў. Выпускнікі школы маглі паступаць у ешыву.



Могілкі


Самыя старыя яўрэйскія могілкі ў горадзе існавалі ў пачатку цяперашняй вуліцы Дзяржынскага. Але іх паглынула гарадская забудова.

Яўрэйскія могілкі каля вул. Заслонава



Могілкі знаходзяцца паміж вуліцамі Заслонава, 1-га Мая, Новая і Віцебская. Плошча - 1,1 га. Верагодна, што хаваць на гэтых могілках пачалі ўжо ў савецкі час.

Яўрэйскія могілкі на завулку Агранамічным



Могілкі існуюць з ХІХ ст. Найбольш старое з выяўленых пахаванняў адносіцца да 1902 г. Тут пахаваны рабін Мінска Й. Перэльман. Тут знаходзіцца помнік ахвярам ГУЛАГа.

Барысаўскі аб'яднаны музей

У музеі прысутнічае невялічкая экспазіцыя, прысвечаная яўрэйскай гарадской культуры. Гонар экспазіцыі – стогадовая Тора.

Тора ў музеі
Тора ў музеі

Яўрэйская экспазіцыя
Яўрэйская экспазіцыя
Алесь Лапо
Система OrphusЕсли вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
Комментарии к новости (3)
***
31.05.2017 15:56:36
+0 / -0
Пост ожидает модерации.
***
21.07.2017 00:36:25
+0 / -0
Пост ожидает модерации.
***
16.10.2017 22:35:20
+0 / -0
Пост ожидает модерации.
Написать комментарий
Ваше имя:
E-mail:
Введите текст
на картинке:
Сообщение:
Внимание! Комментарии, нарушающие законы РБ,
содержащие оскорбления и ненормативную лексику, без предупреждения удаляются администрацией сайта. Если информация, содержащаяся в комментариях, нарушает ваши права, оскорбляет честь и достоинство или наносит урон деловой репутации, сообщите об этом в редакцию по e-mail: admin@ex-press.by
Еще в разделе «Нататкі пра Барысаў»
03.07.2015 17:35 | 1 |
Як віншавалі з 3 ліпеня барысаўская і смалявічская раёнкі ў 1945 годзе
21.05.2015 20:32 | 3 |
«Самыя дэмакратычныя выбары» і «Ачкаўцірацелі з райзо»: аб чым пісала барысаўская раёнка 70 год таму
15.02.2015 20:59 | 3 | |
Яўрэйскі Барысаў
16.01.2015 18:44 | 3 |
Барысаўшчына на фотаздымках з Бундэсархіва
11.01.2015 22:42 | 2 |
Барысаўшчына 100 гадоў таму. Частка ІІ
01.01.2015 13:28 | 3 |
Янка Купала: барысаўскі след
21.12.2014 14:14 | 2 |
Барысаў ва ўспамінах нямецкага генерала
14.12.2014 13:06 | 4
Шыльды без гісторыі: па слядах старэйшых барысаўскіх вуліц
Новости региона Новости читателей
11.12.2017 20:03
Жители Жодино и Борисова продолжают делиться с ex-Press.by своими мнениями, платить или не платить госпошлину.
11.12.2017 17:57 |
Для многих платить налог намного дороже, чем заплатить штраф за отсутствие техосмотра.
11.12.2017 13:54 |
Эльдар с женой Татьяной ездили на автомобиле в долгосрочную командировку в Россию.
11.12.2017 13:36
Почему государство ошибается, заставляя белорусов платить дорожный налог.
11.12.2017 11:43 |
За последнюю неделю в городе появились cнеговики, арки и зеленое дерево.
11.12.2017 12:11 |
Но не автомобиль известной французской марки, а велосипед.
08.12.2017 16:06 |
В конце декабря и в новогоднюю ночь здесь пройдут массовые гуляния.
08.12.2017 14:34
Также будут обследованы наземные пешеходные переходы.
Спадчына

Гэты дзень у гісторыі

28 жніўня 1920 г. – у Барысаве прайшоў першы суботнік.
  

Помнікі Барысаўскага края

Падчас раскопак у Барысаве не ўдалося адшукаць рэшткаў старажытнага горада XII ст. – яго ў 1968 г. адкрыў археолаг Георгій Штыхаў на месцы сучаснага Стара-Барысава. З некаторых прадметаў, выяўленых на гэтых раскопках, пачынаецца экспазіцыя музея. Сярод экспанатаў грабяні з ласінага рогу, спражкі, пярсцёнкі і многае іншае.  

Славутыя землякі

Гісторыя цяжкай атлетыкі ў Барысаве пачалася задоўга да ўсталявання сусветнага рэкорда Андрэем Арамнавым на Алімпійскіх гульнях-2008 у Пекіне. У далёкі міжваенны час на ўвесь свет гучала імя барысаўскага асілка Мікалая Шатава.  

Нататкі пра Барысаў

«Слава геніяльнаму правадыру і бацьку перамогі» - еx-Press.by гартае старонкі барысаўскай і смалявічскай раённых газет за пачатак ліпеня 1945 года.  

Барысаўскія вёскі

Электронная бібліятэка Кангрэса Злучаных Штатаў Амерыкі змяшчае цікавую калекцыю фотаздымкаў расійскага навукоўца і фатографа Сяргея Міхайлавіча Пракудзіна-Горскага, які ў 1912 годзе з'дзейсніў падарожжа ў барысаўскі край.  

Страва тыдня

Самыя чыстыя і цудоўныя плады, моцныя, не мятыя кладуць у дзесяцігарцавае барыла (ёмістую бочку недзе на 30 літраў – А. Л.), а паміж імі – слаі чабору і мяты, каб яблыкі ці грушы не дакраналіся адзін да аднаго.  
Опрос
Как вы оцениваете свой уровень жизни?
Живем в роскоши 31.5%
Еле сводим концы с концами 24.9%
Экономим постоянно 20.4%
Хватает только на самое необходимое 19.4%
Живем в достатке 3.8%
Всего голосов: 5958
Конвертер валют
BLR
USD
2.033
EUR
2.3973
RUR
0.034336
PLN
0.57058
CZK
0.093728
UAH
0.074867
iPuzzle
Мнения авторов опубликованных материалов могут не совпадать с мнением администрации сайта. При любом использовании материалов сайта ссылка (для интернет-ресурсов - гиперссылка)
на ex-Press.by обязательна! Ответственность за содержание рекламных объявлений несёт рекламодатель. Администрация сайта оставляет за собой право не публиковать объявления, влияющие на престиж сайта. Наш адрес почты: admin@ex-press.by