Розничные цены на АЗС за 1 литр 13.12 ср Сейчас Утро День Вечер 13.12 Нацбанк Покупка Продажа Кросс-курсы
АИ-95 1.23 0.61 0.51 0.36
Ветер
ЮЗ 6 м/с
Влаж. 85 %
USD 2.03 2.03 2.04 EUR/USD 1.18
АИ-92 1.15 0.57 0.57 0.34 EUR 2.39 2.39 2.40 USD/EUR 0.85
ДТ 1.27 0.63 0.53 0.37 RUR 0.03 3.41 3.47 USD/RUR 58.83
Марка
BYR
USD
EUR
RUR
t, C°
+3
+1
+1
-3
cy
BYR
BYR
BYR
Все курсы.

Скарбніца Барысаўскага музея. Другая частка

16.05.2015 22:22 | Помнікі Барысаўскага края | 2 | |
Рейтинг статьи: 5 (голосов: 9)

Археалогія Стара-Барысава




Падчас раскопак у Барысаве не ўдалося адшукаць рэшткаў старажытнага горада XII ст. – яго ў 1968 г. адкрыў археолаг Георгій Штыхаў на месцы сучаснага Стара-Барысава. З некаторых прадметаў, выяўленых на гэтых раскопках, пачынаецца экспазіцыя музея. Сярод экспанатаў грабяні з ласінага рогу, спражкі, пярсцёнкі і многае іншае.

Лядунка




Такога кшталту патронная торбачка з’яўлялася часткай амуніцыі афіцэрскага складу і ніжніх чыноў кавалерыі Расійскай імперыі. Лядунку насілі на спіне на рамяні праз левае плячо. 

Гэты элемент рыштунку і дэкору вайсковай формы зроблены з чорнай скуры, на адным баку – круглая медная пласціна з эмблемай у форме васьміканцовай Андрэеўскай зоркі, у цэнтры – знак у выглядзе двухгаловага арла і надпіс "За веру и верность”.

Плітка з кляймом кафляна-ганчарнага завода Саламона Эпштэйна




У канцы ХІХ ст. Барысаў закрануў “прамысловы бум”. Вялікая колькасць прадпрыемстваў спецыялізавалася мела кафляна-ганчарны накірунак. Аднак моцная канкурэнцыя прывяла да таго, што ўтрымацца на плаву ўдалося адзінкам. Сярод іх – кафляна-ганчарны завод С. Эпштэйна, які дзейнічаў у Барысаве з 1895 па 1913 г. Рэшткі пліткі з клеймамі, прадстаўленыя ў экспазіцыі, датуюцца 1909 г.

Шкляныя вырабы з фабрыкі Краеўскіх




Вырабы Барысаўскай гуты – гонар калекцыі мясцовага музея. Менавіта дадзеныя прадметы былі шырока прадстаўлены на нашумелай выставе 2014 г. “Дзесяць стагоддзяў мастацтва Беларусі” у Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь.

Пачак запалак з фабрыкі “Бярэзіна”




Менавіта ад барысаўскай запалкавай фабрыкі бярэ свой пачатак цяперашні “Барысаўдрэў”. Заснавана запалкавая вытворчасць была ў 1901 г. Барысаўская фабрыка мела слаўную гісторыю: у свой час (канец 1980-х гг.) яна лічылася буйнейшай у свеце ў сваёй галіне. У экспазіцыі музея прадстаўлены два пачака запалак пачатку ХХ ст., сярод якіх адзін быў прызначаны на польскі экспарт.

Брашура Антона Луцкевіча пра Янку Купалу




Невялічкае выданне ў тонкім пераплёце не звяртае на сябе асаблівай увагі, аднак для беларусаў яно знакавае. Менавіта праз дадзенае выданне з лёгкай рукі пачынальніка беларускага палітычнага руху Антона Луцкевіча за Янкам Купалай замацавалася пачэснае імя “пачынальніка беларускага адраджэння”. Брашура пабачыла свет у 1932 г. у Вільні з нагоды 50-годдзя беларускага песняра.

Пярсцёнак “Мёртвая галава”




Персанальны ўзнагародны знак, які выдаваўся асабіста рэйхсфюрэрам СС  Генрыхам Гімлерам чальцам свайго ведамства. На пачатковым этапе такую ўзнагароду маглі атрымаць толькі старэйшыя, найбольш заслужаныя афіцэры, але з цягам часу працэс атрымання ўзнагароднага пярсцёнка значна спрасціўся. Усяго было выраблена 14500 такіх узнагарод.


Асабістыя рэчы Люсі Чалоўскай



Аўтамат, гітара, ордэнская кніга ў Барысаўскім музеі і помнік у цэнтры Барысава: памяць пра гераізм партызанкі Люсі Чалоўскай жыве ў гарадской памяці. Смелая разведчыца і сувязная партызанскага атрада імя Дзяржынскага брыгады “Дзядзькі Колі” пры выкананні чарговага задання 3 кастрычніка 1943 г. была затрымана і пасля працяглых катаванняў расстраляна. Пасмяротна ўзнагароджана двума ордэнамі Айчыннай вайны 1-й ступені.


Камсамольскі білет Віктара Пашкевіча



Віктар Пашкевіч – легендарны кіраўнік падпольнай піянерскай арганізацыі Барысава. Ёсць небеспадстаўнае меркаванне, што ўжо ў пачатку вайны Віктар уступіў у камсамол, аднак ідэалогія патрабавала “дзіцячага гераізму” і таму дату нараджэння і ўступлення ў ленінскую моладзевую арганізацыю падправілі. Пасля вайны Віктар Пашкевіч абараніў доктарскую на тэму гісторыі партызанскага руху ў Беларусі і стаў ганаровым грамадзянінам Барысава. 


Асабістыя рэчы Жака Гастона




Жак Гастон – адзін з лётчыкаў авіяпалка “Нармандыя-Нёман”, які актыўна ўдзельнічаў у вызваленні Барысава. Яго самалёт быў збіты ў 100 кіламетрах на ўсход ад Барысава. У 1966 г. былі знойдзены рэшткі яго самалёта.
 

Алесь Лапо
Система OrphusЕсли вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
Комментарии к новости (2)
***
04.02.2017 03:30:23
+0 / -0
Пост ожидает модерации.
***
07.02.2017 18:49:20
+0 / -0
Пост ожидает модерации.
Написать комментарий
Ваше имя:
E-mail:
Введите текст
на картинке:
Сообщение:
Внимание! Комментарии, нарушающие законы РБ,
содержащие оскорбления и ненормативную лексику, без предупреждения удаляются администрацией сайта. Если информация, содержащаяся в комментариях, нарушает ваши права, оскорбляет честь и достоинство или наносит урон деловой репутации, сообщите об этом в редакцию по e-mail: admin@ex-press.by
Еще в разделе «Помнікі Барысаўскага края»
16.05.2015 22:22 | 2 |
Скарбніца Барысаўскага музея. Другая частка
26.02.2015 21:32 | 2 |
Скарбніца Барысаўскага музея
01.02.2015 13:15 | 1 |
Перадмаставое ўмацаванне Барысава
25.01.2015 22:10 | 1 |
Уваскрасенскі сабор у Барысаве: хроніка ў фотаздымках
02.12.2014 12:31 | 4 |
Камяні князя Барыса
19.11.2014 10:36 | 4 |
Трагедыя барысаўскага гета
10.11.2014 2:13 |
Аскепкі 1812 года на Барысаўшчыне
26.10.2014 18:51
Сядзіба Раманавых у Старабарысаве
Новости региона Новости читателей
11.12.2017 19:30 |
Представитель Минэкономики Петр Арушаньянц пообещал, что приедет в Борисов разобраться в конфликтной ситуации.
12.12.2017 13:04 |
Борисовским РОСК по факту исчезновения 76-летней Валентины Тимофеевны Янковской возбуждено уголовное дело.
11.12.2017 20:03
Жители Жодино и Борисова продолжают делиться с ex-Press.by своими мнениями, платить или не платить госпошлину.
11.12.2017 17:57 |
Для многих платить налог намного дороже, чем заплатить штраф за отсутствие техосмотра.
11.12.2017 11:43 |
За последнюю неделю в городе появились cнеговики, арки и зеленое дерево.
11.12.2017 12:11 |
Но не автомобиль известной французской марки, а велосипед.
08.12.2017 16:06 |
В конце декабря и в новогоднюю ночь здесь пройдут массовые гуляния.
08.12.2017 14:34
Также будут обследованы наземные пешеходные переходы.
Спадчына

Гэты дзень у гісторыі

28 жніўня 1920 г. – у Барысаве прайшоў першы суботнік.
  

Помнікі Барысаўскага края

Падчас раскопак у Барысаве не ўдалося адшукаць рэшткаў старажытнага горада XII ст. – яго ў 1968 г. адкрыў археолаг Георгій Штыхаў на месцы сучаснага Стара-Барысава. З некаторых прадметаў, выяўленых на гэтых раскопках, пачынаецца экспазіцыя музея. Сярод экспанатаў грабяні з ласінага рогу, спражкі, пярсцёнкі і многае іншае.  

Славутыя землякі

Гісторыя цяжкай атлетыкі ў Барысаве пачалася задоўга да ўсталявання сусветнага рэкорда Андрэем Арамнавым на Алімпійскіх гульнях-2008 у Пекіне. У далёкі міжваенны час на ўвесь свет гучала імя барысаўскага асілка Мікалая Шатава.  

Нататкі пра Барысаў

«Слава геніяльнаму правадыру і бацьку перамогі» - еx-Press.by гартае старонкі барысаўскай і смалявічскай раённых газет за пачатак ліпеня 1945 года.  

Барысаўскія вёскі

Электронная бібліятэка Кангрэса Злучаных Штатаў Амерыкі змяшчае цікавую калекцыю фотаздымкаў расійскага навукоўца і фатографа Сяргея Міхайлавіча Пракудзіна-Горскага, які ў 1912 годзе з'дзейсніў падарожжа ў барысаўскі край.  

Страва тыдня

Самыя чыстыя і цудоўныя плады, моцныя, не мятыя кладуць у дзесяцігарцавае барыла (ёмістую бочку недзе на 30 літраў – А. Л.), а паміж імі – слаі чабору і мяты, каб яблыкі ці грушы не дакраналіся адзін да аднаго.  
Опрос
Как вы оцениваете свой уровень жизни?
Живем в роскоши
Живем в достатке
Хватает только на самое необходимое
Экономим постоянно
Еле сводим концы с концами
Результаты
Конвертер валют
BLR
USD
2.0296
EUR
2.3915
RUR
0.034501
PLN
0.56813
CZK
0.093242
UAH
0.074673
iPuzzle
Мнения авторов опубликованных материалов могут не совпадать с мнением администрации сайта. При любом использовании материалов сайта ссылка (для интернет-ресурсов - гиперссылка)
на ex-Press.by обязательна! Ответственность за содержание рекламных объявлений несёт рекламодатель. Администрация сайта оставляет за собой право не публиковать объявления, влияющие на престиж сайта. Наш адрес почты: admin@ex-press.by