Розничные цены на АЗС за 1 литр 17.12 вс Сейчас Вечер Ночь Утро 17.12 Нацбанк Покупка Продажа Кросс-курсы
АИ-95 1.23 0.61 0.52 0.36
Ветер
ЮЗ 2 м/с
Влаж. 89 %
USD 2.03 2.02 2.04 EUR/USD 1.18
АИ-92 1.15 0.57 0.57 0.34 EUR 2.39 2.38 2.40 USD/EUR 0.85
ДТ 1.27 0.63 0.53 0.37 RUR 0.03 3.41 3.47 USD/RUR 58.88
Марка
BYR
USD
EUR
RUR
t, C°
0
-1
-3
-3
cy
BYR
BYR
BYR
Все курсы.

Самы вядомы скарб Барысаўскай зямлі

05.10.2014 19:49 | Помнікі Барысаўскага края | 0 | |
Рейтинг статьи: 5 (голосов: 3)
Напэўна няма больш даследаванага археолагамі кавалка зямлі ў Беларусі як месца пераправы Напалеона праз Бярэзіну. У бітве 1812 г. удзельнічала больш за 50 тыс. жаўнераў, зброю і рыштунак якіх дагэтуль знаходзяць як прафесійныя археолагі, так і чорныя капальнікі. У 2000 г. паляванне на напалеонаўскія скарбы прынесла зусім нечаканыя і прыемныя вынікі: быў выяўлены унікальны манетна-рэчавы скарб эпохі вікінгаў.


Першы прадмет скарбу – іржавы кавалак ад мяча знайшоў на Брылёўскім полі (каля вёскі Брылі) мастак-рэстаўратар Белдзяржмузея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны Сяргей Захараў. Знаходкі не надалі асаблівай увагі – здавалася, што прадмет мог належаць удзельнікам бітвы 1812 г. Аднак, калі стала зразумелым, што – гэта кавалак франкскага мяча эпохі вікінгаў, Сяргей Захараў прадоўжыў археалагічную экспедыцыю і быў узнагароджаны. Ён знайшоў астатнія часткі мяча, 256 арабскіх дзірхамаў, 8 гірак-разнавагаў. Пазней да археалагічных раскопак далучыліся масцітыя беларускія археолагі А. Іоў і В. Рабцэвіч, і Брылёўскі скарб папоўніўся яшчэ 34 манетамі і 2 гіркамі. Месца знаходкі (правабярэжны поплаў ракі Бярэзіны) і зламаны ў некалькіх месцах франкскі меч далі падставы меркаваць, што скарб быў вотыўным дарам – скандынаўскай традыцыяй ахвярапрынашэння багам у абмен на дапамогу ў ваенных і гандлёвых справах. Валянцін Рабцэвіч датаваў знойдзены скарб 890-892 гг.

Скарб адлюстроўвае падзеі, што адбываліся на беларускіх землях у Раннім сярэднявеччы: фарміраванне гандлёвых шляхоў, якія злучылі паміж сабой першыя гарады, — цэнтры дзяржаваўтваральных працэсаў, месцы сувязяў паміж прадстаўнікамі розных народнасцяў. Прысутнасць у складзе скарбу арабскіх манет і франкскага мяча паказвае, наколькі шырокімі былі гандлёвыя зносіны нашых продкаў ужо ў той час. 

Усяго на тэрыторыі Беларусі вядома каля 180 месцаў, дзе былі выяўлены дзірхамы –тапаграфія іх знаходак характарызуецца канцэнтрацыяй уздоўж шляху “з варагаў у грэкі”, а паходжанне – лакалізуецца самым шырокім чынам: Паўночная Афрыка, Блізкі Усход, Іран, Афганістан, Закаўказзе, Сярэдняя Азія. Некалькі манет са знаходкі не маюць аналагаў, іншыя – сустракаліся лічаную колькасць разоў.  Мячы і іх фрагменты эпохі вікінгаў былі ў розны час выяўлены ў Полацку, Віцебску і наваколлі, Ваўкавыску, Брэсцкім і Валожынскім раёнах. Гіркі-разнавагі з’яўляюцца самымі старажытнымі са знойдзеных на тэрыторыі Беларусі, і аднымі з найстаражытнейшых на Русі. Унікальнасць Брылёўскага скарбу яшчэ і ў тым, што тут упершыню спалучыліся манеты і меч, грыўня і гіркі. Верагодна, што з гэтай прычыны ўпершыню ў Беларусі асобнай археалагічнай знаходцы была прысвечана грунтоўнае выданне-каталог “Брылёўскі скарб”.

У 2003 г. скарб быў перададзены ў Нацыянальны гістарычны музей, дзе ён выстаўлены ў экспазіцыі “БелВЭБ: новае жыццё нацыянальных скарбаў”.


Алесь Лапо
Система OrphusЕсли вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
Комментарии к новости (0)
Написать комментарий
Ваше имя:
E-mail:
Введите текст
на картинке:
Сообщение:
Внимание! Комментарии, нарушающие законы РБ,
содержащие оскорбления и ненормативную лексику, без предупреждения удаляются администрацией сайта. Если информация, содержащаяся в комментариях, нарушает ваши права, оскорбляет честь и достоинство или наносит урон деловой репутации, сообщите об этом в редакцию по e-mail: admin@ex-press.by
Еще в разделе «Помнікі Барысаўскага края»
16.05.2015 22:22 | 2 |
Скарбніца Барысаўскага музея. Другая частка
26.02.2015 21:32 | 2 |
Скарбніца Барысаўскага музея
01.02.2015 13:15 | 1 |
Перадмаставое ўмацаванне Барысава
25.01.2015 22:10 | 1 |
Уваскрасенскі сабор у Барысаве: хроніка ў фотаздымках
02.12.2014 12:31 | 4 |
Камяні князя Барыса
19.11.2014 10:36 | 4 |
Трагедыя барысаўскага гета
10.11.2014 2:13 |
Аскепкі 1812 года на Барысаўшчыне
26.10.2014 18:51
Сядзіба Раманавых у Старабарысаве
Новости региона Новости читателей
16.12.2017 18:10 |
...Я часто задаю себе вопрос: а что я сделал для того, чтобы было лучше? Я стараюсь. И в городе много таких людей, которым не сидится на месте.
16.12.2017 19:04
В ритуале принятия присяги принял участие министр обороны Беларуси Андрей Равков.
15.12.2017 15:58 |
Ивент-плошадка, зона отдыха, мастер-классы для детей, интерактивная карта жалоб и предложений — все это может появиться в Борисове, Жодино и Смолевичах.
15.12.2017 14:20
15 декабря в Минске начали работать дилерские центры Geely.
14.12.2017 13:26
В магазин к предпринимателю зашел пожилой человек и произвел смертельный выстрел.
15.12.2017 18:14 |
Водитель легковушки погибла при лобовом ДТП в Смолевичском районе.
15.12.2017 16:16 |
Что ждет жителей региона, и как провести грядущий weekend 15-17 декабря, расскажет еx-Press.by.
13.12.2017 14:15
Принимаются заявки от предприятий, учреждений и собственников частных домов.
Спадчына

Гэты дзень у гісторыі

28 жніўня 1920 г. – у Барысаве прайшоў першы суботнік.
  

Помнікі Барысаўскага края

Падчас раскопак у Барысаве не ўдалося адшукаць рэшткаў старажытнага горада XII ст. – яго ў 1968 г. адкрыў археолаг Георгій Штыхаў на месцы сучаснага Стара-Барысава. З некаторых прадметаў, выяўленых на гэтых раскопках, пачынаецца экспазіцыя музея. Сярод экспанатаў грабяні з ласінага рогу, спражкі, пярсцёнкі і многае іншае.  

Славутыя землякі

Гісторыя цяжкай атлетыкі ў Барысаве пачалася задоўга да ўсталявання сусветнага рэкорда Андрэем Арамнавым на Алімпійскіх гульнях-2008 у Пекіне. У далёкі міжваенны час на ўвесь свет гучала імя барысаўскага асілка Мікалая Шатава.  

Нататкі пра Барысаў

«Слава геніяльнаму правадыру і бацьку перамогі» - еx-Press.by гартае старонкі барысаўскай і смалявічскай раённых газет за пачатак ліпеня 1945 года.  

Барысаўскія вёскі

Электронная бібліятэка Кангрэса Злучаных Штатаў Амерыкі змяшчае цікавую калекцыю фотаздымкаў расійскага навукоўца і фатографа Сяргея Міхайлавіча Пракудзіна-Горскага, які ў 1912 годзе з'дзейсніў падарожжа ў барысаўскі край.  

Страва тыдня

Самыя чыстыя і цудоўныя плады, моцныя, не мятыя кладуць у дзесяцігарцавае барыла (ёмістую бочку недзе на 30 літраў – А. Л.), а паміж імі – слаі чабору і мяты, каб яблыкі ці грушы не дакраналіся адзін да аднаго.  
деньги под залог квартиры
Опрос
Как вы оцениваете свой уровень жизни?
Живем в роскоши
Живем в достатке
Хватает только на самое необходимое
Экономим постоянно
Еле сводим концы с концами
Результаты
Конвертер валют
BLR
USD
2.0257
EUR
2.3882
RUR
0.034405
PLN
0.56619
CZK
0.093014
UAH
0.073219
Мнения авторов опубликованных материалов могут не совпадать с мнением администрации сайта. При любом использовании материалов сайта ссылка (для интернет-ресурсов - гиперссылка)
на ex-Press.by обязательна! Ответственность за содержание рекламных объявлений несёт рекламодатель. Администрация сайта оставляет за собой право не публиковать объявления, влияющие на престиж сайта. Наш адрес почты: admin@ex-press.by