Новости Борисова

Борисовский правозащитник обратился в Совет министров

05 марта 2011, 19:06
1544
Новости Борисова ex-press.by

Предвыборный подарок учащимся в виде бесплатного проезда после выборов принял несколько иной вид. Какой именно? Об этом продолжают спорить кондуктора, школьники, родители школьников, журналисты. А правозащитник из нашего города юрист Олег Мацкевич обратился непосредственно в Совет министров. Приводим текст письма.

«16 лютага 2011 г. Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь была зацверджана пастанова № 202 “Аб некаторых пытаннях праезда навучэнцаў”.

Згодна з падпунктам 1. 1 пункта 1 пастановы ўстаноўлена, што навучэнцы агульнаадукацыйных устаноў і устаноў, якія забяспечваюць атрыманне спецыяльнай адукацыі, маюць права на бясплатны праезд на аўтамабільным транспарце агульнага прызначэння рэгулярных гарадскіх зносінаў, гарадском электрычным транспарце і ў метрапалітэне ад месца жыхарства (месца знаходжання) да месца вучобы і абратна ў перыяд з 1 верасня да 30 чэрвеня. Дадзеннае права рэалізуецца на падставе даведкі аб тым, што грамадзянін з’яляецца навучэнцам або выхаванцам установы адукацыі з указаньнем месца жыхарства (месца знаходжання) і месца вучобы.

Услед за прыняццем пастановы № 202 у прэсе з’явілісь каментары да яе, якія тлумачылі яе сэнс. У прыватнасці, шырокі распаўсюд у сродках масавай інфармацыі атрымалі словы начальніка кіравання агульнай сярэдняй адукацыі Міністэрства адукацыі Юрыя Гладкова, якія ён агучыў 21 лютага 2011 г. на прэс-канферэнцыі. Так, сярод іншага, Юры Гладкоў патлумачыў, што навучэнцы не будуць мець права бясплатнага праезду, калі гэта тычыцца пазашкольнай адукацыі – навучання ў секцыях, гуртках, клубах, інш. Таксама Юры Гладкоў заявіў аб тым, што права бясплатнага праезду губляецца падчас вакацый навучэнцаў.

Такім чынам, у пастанову № 202 былі ўнесеныя сур’ёзныя змяненні. Фактычна, змест тэрміна “месца вучобы” быў падзелены па прынцыпу атрымання школьнай і пазашкольнай адукацыі. Аднак у самой пастанове не сказана аб тым, што “месца вучобы” прывязана выключна да атрымання школьнай адукацыі. Не сказана там таксама аб тым, што навучэнцы ня маюць права бясплатнага праезду падчас вакацый – восеньскіх, зімовых, або вясновых.

Згодна з Законам Рэспублікі Беларусь № 1202-XII ад 29. 10. 1991 г. “Аб адукацыі” адукацыя – гэта працэс навучання і выхавання ў інтарэсах чалавека, грамадства, дзяржавы, накіраваны на захаванне, прыўмнажэнне і перадачу ведаў новым пакаленням, задавальненне патрэбаў асобы ў інтэлектуальным, культурным, маральным, фізічным развіцці, на падрыхтоўку кваліфікаваных кадраў для галінаў эканомікі. Адукацыя дзеліцца на асноўную і дапаўняльную, уключае ў сябе ўсе віды і формы адукацыйнай дзейнасці, ажыццяўляемай дзяржаўнымі і прыватнымі ўстановамі адукацыі (арт. 2). Згодна з арт. 8 Закона “Аб адукацыі” пазашкольная адукацыя і выхаванне належыць да дапаўняльнай адукацыі.

Такім чынам, навучэнцы, якія атрымалі згодна з пастановай № 202 права бясплатнага праезду ад месца жыхарства (месца знаходжання) да месца вучобы і абратна ў перыяд з 1 верасня да 30 чэрвеня маюць гэтае права ў незалежнасці ад таго, які від адукацыі яны атрымліваюць: асноўны або дапаўняльны. Таксама відавочна тое, што абмежаванне права бясплатнага праезда на перыяд вакацый ня мае пад сабой законных падстаў.

Словы кіраўніка агульнай сярэдняй адукацыі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь атрымалі шырокі распаўсюд у сродках масавай інфармацыі і былі ўспрыняты на месцах як кіраўніцтва да дзеяння.

http://grodnonews.by/ru/0/6627/news
http://www.kstati.by/lenta/view/6237.html
http://www.gorodgomel.by/society/dlya-besplatnogo-proezda-v-obschestvennom-transporte-shkolnik-dolzhen-imet-spravku-uchrezhdeniya-obrazovaniya.html
http://www.tvr.by/rus/society.asp?id=43900
http://www.sb.by/post/113103/

У аўтапарках у розных гарадах Беларусі аддаюцца распараджэнні, накіраваныя на выкананне пастановы № 202. Пры гэтым сэнс гэтай пастановы скажаецца: кандуктары, кантралёры атрымліваюць указанне браць аплату з вучняў, які едуць на заняткі ў пазаўрочныя гадзіны.

У сувязі з вышэйзгаданым, а таксама ў адпаведнасці з арт. 107 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, арт. 19 Закона “Аб Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь” № 424-З ад 23. 07. 2008 г., прашу прыняць меры па забеспячэнні права навучэнцаў агульнаадукацыйных устаноў і устаноў на бесплатны праезд на аўтамабільным транспарце агульнага прызначэння рэгулярных гарадскіх зносінаў, гарадском электрычным транспарце і ў метрапалітэне ад месца жыхарства (месца знаходжання) да месца вучобы і абратна ў перыяд з 1 верасня да 30 чэрвеня».

Служба информация ex-Press.by

Обсудить в чате
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
Square Перепечатка материалов EX-PRESS.BY борисовскими СМИ возможна только с письменного разрешения редакции. Разрешается цитировать материалы EX-PRESS.BY в соцсетях, если объем текста не превышает 700 знаков. Гиперссылка на EX-PRESS.BY должна размещаться в 1-ом абзаце и вести непосредственно на авторский материал.
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
около 1 часа назад | Спорт
Футбол. Лига Европы. ЦСКА выбил из розыгрыша бывшего соперника БАТЭ
около 2 часов назад | Общество
Крик души рыболовов-любителей: арендаторы озер лишают нас бесплатного отдыха на родной земле
около 2 часов назад | В мире
Венесуэла получила $ 735 миллионов за первый день продаж криптовалюты
около 2 часов назад | Новости компаний
Ці добра вы выдаеце беларускую мову?
около 3 часов назад | Спорт
Волейбол. "Минчанка" обыграла российскую "Уралочку" в матче Кубка ЕКВ.
около 5 часов назад | Экономика
В Беларуси могут ввести новые тарифы на газ для населения
около 5 часов назад | Спорт
Олимпиада-2018. 21 февраля. Все медали дня и результаты белорусов
около 6 часов назад | Общество
Сотрудница избирательной комиссии из Могилева: Сейчас больше всего мне нужны сон, вкусная еда и мужчина
около 6 часов назад | В мире
Republic: в рядах «ЧВК Вагнера» более 3600 наемников
около 7 часов назад | Общество
За право выезда за границу с 2019 года придется платить
около 7 часов назад | Общество
Священник из Новогрудка со смелым инстаграмом: «В животных отношениях греха нет»
около 8 часов назад | Спорт
Туристы и медалисты
около 8 часов назад | Культура
Если не Алексеев, то кто? Специфика белорусского выбора в зеркале «Евровидения»
около 8 часов назад | Новости Борисова
В Борисовском районе произошло 40 ДТП за одну неделю
около 8 часов назад | Общество
«Это не та жизнь, о которой я мечтала». Девушка-сирота из Гродно четыре года живет в лесу
около 9 часов назад | Общество
С 26 февраля междугородние маршрутки могут прекратить работу. Почему?
около 10 часов назад | Новости Жодино
БЕЛАЗ раздавил легковой автомобиль, в котором находилось три человека
около 10 часов назад | Новости Борисова
Эксперимент EX-PRESS.BY: замеряем уровень инфляции в Борисове на простом примере
около 10 часов назад | Экономика
Сколько работников потеряли белорусские предприятия за последние пять лет
около 10 часов назад | Общество
Наблюдатель добился пересчета голосов. В итоге победил оппозиционер
около 10 часов назад | Общество
У Еврокомиссии есть около 500 вопросов к национальному докладу по стресс-тестам БелАЭС
ВСЕ НОВОСТИ

Конвертер

ТОЛЬКО У НАС