Новости Борисова

Віктар Жыбуль у Барысаве: «Калi б я напiсаў верш пра маці, то не паказваў бы»

У Барысаве выступіў адзін з найбольш вядомых сучасных беларускіх паэтаў-авангардыстаў

10 февраля 2018, 21:50
1400
Новости Борисова ex-press.by

 У сераду, 7 лютага, у Барысаве выступіў адзін з найбольш вядомых сучасных беларускіх паэтаў-авангардыстаў новай генерацыі Віктар Жыбуль.

Аматары паэзii і беларускай мовы трапілі на сустрэчу з перформерам, слэмерам, літаратуразнаўцам, паэтам, які цудоўна спалучае эксперыментальны падыход з арыгінальным гумарам, удзельнікам творчага руху "Бум-Бам-Літ" і шэрагу літаратурна-музычных і тэатральных праектаў, міжнародных праектаў, уладальнікам шматлікіх узнагарод у галіне літаратуры.

Раней паэту выступаць у Барысаве не даводзілася.

“Выступаю тут упершыню, хоць быў у вашым горадзе аднойчы. Гэта, як не дзіўна, было вясельнае падарожжа. Мы з жонкай хацелі павандраваць па Беларусі, але тураператар пераблытаў дату, і экскурсійны аўтобус не прыехаў да вызначанага месца, тады мы падумалі, што самі можам куды-небудзь з’ездзіць, — пачаў размову Віктар. — На мапе ткнулі пальцам, першае месца, якое трапілася, — Барысаў. Так мы 15 гадоў таму з’ездзілі сюды. Памятаю, як цэлы дзень шпацыравалі па Барысаву, куды вуліца павядзе, туды і ішлі.

Першы верш, які прачытаў Віктар Жыбуль, "Засохлая кветка на скразняку" крануў кожнага. "Дрэвы", "Я хачу паварушыць тваім хвастом...", "З табою ўдваіх", "А вы бачылі…", "Серыйны самазабойца", "Вучоны ў чарзе за півам", "Сапсавалася" — шмат цудоўных вершаў пачулі барысаўчане.

Верш "Гігіена" нагадаў, што трэба мыць не толькі рукі пасля ўсялякіх жывёл, але і душу пасля ўсякіх іншых людей. Прагучалі цікавыя вершы "Негатыўны вопыт" і "Кавалер Валерка", вершы пра транспартныя сродкі "Аўтобус" (хлопчыкі — направа, дзяўчаткі — налева, знаёма?), "Я — пасажыр. Я еду без квітка", а вось верш "Мяне няма" мы нават пакінем тут (чытаць павольна):

"Мяне няма", –
прыгадваючы кнігу
філосафа Валянціна Акудовіча,
часта думаю я.
Ды толькі кандуктарка,
якая заходзіць у аўтобус,
шторазу пераконвае мяне
ў адваротным.

Барысаўчанка Юлія папрасіла Віктара Жыбуля прачытаць верш "Дзяўчына цяжкіх паводзінаў", паэт не адмовіў і адзначыў, што ў гэтым вершы няма канкрэтнай дзяўчыны, бо гэта зборны вобраз:

— Гэта адзін з такіх вершаў, якія пісаліся амаль як музыка. Спачатку з’явіліся першыя радкі, рытм, а ўсе астатняе пазней напластавалася.

Верш "Мафія" цудоўна адлюстроўвае наша жыццё:

Мы гуляемся ў мафію,
каб забыць пра Сусветную Лажу.
Учора хаваўся ў шафе я,
сёння — з шафы вылажу.

Ціха ноч падкрадаецца
коткай пароды корат.
Калі засынае горад —
мафія прачынаецца…

У суаўтарстве з жонкай Верай Бурлак у 2008 годзе Віктар Жыбуль выдаў кнігу "Забі ў сабе Сакрата". Віктар кажа, што кніга маленькая, і таму ён яе не захапіў, бо "такая маленькая, што недзе згубілася":

— У ёй мы вершы размясцілі такім чынам, што яны неяк перагукаюцца паміж сабой, вершы не падпісаны, дзе чый, не зразумела, а падказкі ёсць толькі ў змесце кнігі.

На пытанне, калі быў напісаны першы верш, паэт адказаў наступнае:

— Я пачаў пісаць у раннім дзяцінстве. Памятаю, мне было 4 гады. Мае бацькі труцілі ў кватэры клапоў, і я запісаў нейкае абсурдысткае чатырохрадкоўе. Першы радок не памятаю, другі радок заканчваўся словам “дыхлафос”, потым “собачка в небе радостный поймал клопа до слёз”…

Пасля гэтага госць прачытаў твор, які напісаў у “дарослым веку” "Інсектыцыд", верш даволі страшнаваты, як і многія, што тады пісаў Віктар.

— Якія ў вас ёсць захапленні, акрамя паэзіі і літаратуры?

— Люблю падарожнічаць, хадзіць у вандроўкі, фатаграфаваць тое, што хутка знікне. Дамы, якія маглі б быць архітэктурнай каштоўнасцю, на жаль, чыноўнікі нішчуць ад балды. Захапляюся гісторыяй, генеалогіяй, складаннем свайго радаводнага дрэва, якое дарасло да 8 ці 9 калена.

— Якія мясціны падабаюцца вам у Беларусі?

— У Глыбоччыне, напрыклад, тыя мысціны, дзе на дарогах захавалася старая брукаванка, яшчэ возера Акунёва. У большасці мясцін яшчэ я не быў.

— А як вы знаходзіце звесткі пра продкаў?

— У гістарычным архіве захоўваецца перапіс тагачаснага сялянскага насельніцтва, інвентарнае апісанне маёмасці Радзівілаў першай паловы 18 стагоддзя, і ў ім, напрыклад, згадваецца войт Мацей Жыбуль, увогуле, тады было шмат Жыбулёў. Маё прозвішча мае балцкія карані, у перакладзе з старажытналітоўскай мовы “жыбуліс” — гэта “бліскучы”, продкі носяць прозвішча Жыбуль, напэўна, стагоддзяў пяць. Радавое гняздо знаходзіца пад Стоўбцамі.

Віктар паведаміў, што яго прадзед нарадзіўся ў Заямным Стаўбцоўскага раёна, дзед — у Ігуменскім павеце, там дагэтуль стаіць хата, якую пабудаваў прадзед яшчэ ў 1914 годзе, таму сям’я Віктара любіць улетку яе наведваць.

— А ў чым заключаецца ваша праца?

— Ужо 10 гадоў працую ў Беларускім дзяржаўным архіў-музеі літаратуры і мастацтва. У школе ніколі не працаваў і ніколі не збіраўся. Працаваў у рэдакцыях часопісаў "Першацвет", які зачынілі ў 2002 годзе, у навукова-метадычным часопісе "Роднае слова", у часопісе "Arche". Зараз я з’яўляюся вядучым навуковым супрацоўнікам адзела інфармацыі, публікаціі і выкарыстання дакументаў . Выкарыстанне дакументаў бывае самае рознае — гэта могуць быць публікацыі ў часопісах, выданні збораў твораў нашых пісьменнікаў, а могуць выкарыстоўвацца на выставах, бо мы не проста архіў, а архіў-музей. Таму мы часта ладзім выставы, прысвечаныя мастакам, пісьменнікам, кампазітарам, дакументы якіх захоўваюцца ў нас. Я таксама рыхтую такія выставы, даволі часта рыхтую артыкулы ў часопісах, раблю публікацыі розных архіўных знаходак. Практыка паказвае, што яны апынаюцца не лішнімі для нашай беларускай культуры. Найбольш грунтоўная мая праца — выданне двухтомніка нашага рэпрэсаванага пісьменніка, крытыка і філосафа Адама Бабарэкі выйшла ў 2011 годзе.

— Як да вас прыходзіць натхненне?

— Натхненне прыходзіць даволі нечакана — магу працяглы час не пісаць нічога, а потым вершы з мяне так і ляцяць :) Звычайна натхненне прыходзіць дзесьці ў дарозе, калі я іду кудысьці ці еду, ці чакаю кагосьці дзе-небудзь. Пакуль ездзіў, у мяне напісаўся цыкл вершаў "Неаднойчы прабіты" пра кантралёраў, зайцаў і квіткі.

Паэт адзначыў, што вершы пішуцца не розумам, а інтуіціей і настроем, як плынь свядомасці. Важна, каб былі мелодыка слоў і вобразы. Увогуле, вершы такая справа, што яны часта прыходзяць незапланавана.

— Ці ёсць у вас вершы пра маці?

— Верш пра мацi — гэта вельмi iнтымная рэч. Калi б напiсаў, то не паказваў. Я лiчу, што не усё абавязкова трэба рыфмаваць, таму маці я, напэўна б, прысвяціў нарыс. Дарэчы, мая матуля таксама пiсала вершы.

— Расскажыце пра сваіх дзяцей?

— Старэйшаму сыну 12 гадоў, малодшаму — 7 месяцаў. Мой старэйшы сын таксам піша вершы, якія друкуюцца ў часопісах. Першы верш ён напісаў ў 1 год і 7 месяцаў. Вось ён:
Ножкі, ножкі ў матрошкі, ляжкі, ляжкі неваляшкі.

А вось такі: Была лыжка драўляная, а стала паламаная.

Наступны: Бабры спускаюцца з гары, у іх марозіва ўнутры, бабры зусім не дзікія, у іх насы вялікія.
Вось саб’е цябе машынка, узляціш ты як пушынка.

— Творчасць якіх паэтаў і пісьменнікаў вам падабаецца?

— Люблю творчасць Уладзіміра Дубоўкі, Максіма Багдановіча. Вельмі цікавая творчасць забiтых пaэтаў 20-30 гадоў. Мяне ўразiлi вершы Алеся Пруднiкaва, Віктара Казлоўскага, Ядвігі Бяганскай, яны ў шуфляду пiсалi зусім iншае. На жаль, захавалася няшмат архiваў таго часу. Зараз мы спрaбуем у нейкім сэнсе ажывiць памяць такiх паэтаў. Любімы пiсьменнiк — Уладзімір Караткевiч, як і для многіх беларусаў. Таксама падабаецца Лукаш Kалюга, Альгерд Бахарэвiч.

— У вашай сям’і размаўляюць на роднай мове, вы заўсёды пісалі вершы на беларускай мове?

— Так, мы размаўляем па-беларуску. У школе пісаў па-руску, потым, калі перамог у конкурсе “Родны горад”, зразумеў, што пісаць па-беларуску атрымоўваецца лепей, вось так пачаў пісаць толькі на роднай мове.

— Ці ёсць у вас прэміі і ўзнагароды?

— Ёсць літаратурныя прэміі. Я з’яўляюся лаўрэатам прэміі "Залаты апостраф-2011". Як паэт і як даследчык літаратуры авангарду, я атрымаў Міжнародную адмеціну імя Давіда Бурлюка у 2013 годзе. Быў пераможцам некалькіх паэтычных слэмаў — гэта такія спаборніцтвы па артыстычнаму выкананню.

Віктар прачытаў шмат сваіх вершаў, і, на шчасце, негледзячы на тое, што публіка сабралася зусім розная: і дзеці, і дарослыя, атмасфера радасці і асалоды панвала ў залі. Некаторыя вершы, як казаў упачатку паэт, “чытаць будзе не ёмка, бо ў іх шмат незразумелых слоў, або зразумелых, але іх лепей не разумець”.

Вечар паэзіі адбыўся цудоўным. Здаецца, што ўсе ўсё зразумелі, бо пасля кожнага верша барысаўчане смяяліся, усміхаліся і гучна пляскалі ў далоні.

Усе жадаючыя набылі зборнікі вершаў Віктара Жыбуля і атрымалі аўтаграф.

Напрыканцы хочацца адзначыць, што вельмі дакладна сказаў Юрась Барысевіч пра нашага госця: «Творы Жыбуля належаць да жывой літаратуры, якую будуць чытаць і нават перапісваць».

Автор: Падрыхтавала Настасся Аляксандрава, фота аўтара.
Обсудить в чате
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
Square Перепечатка материалов EX-PRESS.BY борисовскими СМИ возможна только с письменного разрешения редакции. Разрешается цитировать материалы EX-PRESS.BY в соцсетях, если объем текста не превышает 700 знаков. Гиперссылка на EX-PRESS.BY должна размещаться в 1-ом абзаце и вести непосредственно на авторский материал.
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
около 5 часов назад | Общество
Маршрутки приостанавливают работу после введения новых правил перевозок
около 5 часов назад | Политика
"Многие в исполкомах думают, что они работают ради общества. На самом деле они — тормоз"
около 6 часов назад | Политика
Шестой пошёл? Президент начал «подкрадываться» к очередному сроку
около 6 часов назад | Технологии
Почему с развитием технологий мы работаем не меньше, а все больше и больше
около 9 часов назад | Спорт
Мини-футбол. Высшая лига. "Борисов-900" уступил дома гомельской БЧ
около 13 часов назад | Происшествия
В Гродно в мусорокамере сгорел работник ЖЭСа
около 17 часов назад | Спорт
Олимпиада-2018. Вcе медали последнего дня и итоговый зачет
1 день назад | Общество
В Беларуси прошел первый в мире тракторный биатлон
1 день назад | Происшествия
В аптеке столичного ТЦ «Дана-молл» умерла девушка
1 день назад | Спорт
Гандбол. БГК одолел в Бресте ПСЖ и вышел в плей-офф Лиги чемпионов
1 день назад | В мире
Из Великобритании эмигрировало рекордное число граждан ЕС
1 день назад | Общество
Поиск работы после 50 лет: ищут семь из десяти, находят — четверо
1 день назад | Экономика
Останутся ли частные маршрутки? Минтранспорта ответил перевозчикам
1 день назад | В мире
Двойной теракт в Сомали: десятки погибших
1 день назад | Экономика
Сколько Минск заработал на поставках еды и что рискует потерять
1 день назад | Спорт
Олимпиада-2018. 24 февраля. Вcе медали дня и результаты белорусов
1 день назад | Технологии
"Скажи номер своей карты". Как мошенники через соцсети выманивают деньги у белорусов
1 день назад | Общество
Новые виды проездных на общественный транспорт в Минске планируют ввести уже в этом году
1 день назад | Экономика
«Белорусский Илон Маск» дал установку, сколько надо продать Geely. Правда, надо еще научиться
1 день назад | Экономика
Строителям Белорусской АЭС подняли зарплаты до «достойной»
1 день назад | В мире
Навальный удалил со своего сайта видео с расследованием о Дерипаске
ВСЕ НОВОСТИ

Конвертер

ТОЛЬКО У НАС