Новости Борисова

Барысаў трапіў на мапу заўтрашняга дня. Фота

У наш горад завітаў вядомы ўжо ў 16 гарадах праект.

10 декабря 2019, 10:08
911
Новости Борисова EX-PRESS.BY
0

У межах курсаў сучаснай беларускай мовы «Мова нанова» 4 снежня Міхаіл Волчак з каманды «Мапы заўтрашняга дня» наведаў барысаўчан. Ён расказаў жыхарам Барысава, што такое фаланстэр і як трапіць на мапу.

У 16 іншых гарадах Беларусі ўжо адбылася прэзентацыя мапы. Сярод першых гарадоў былі Бабруйск, Орша, Браслаў, Глыбокае, Брэст, Ліда, Мазыр, Пінск, Гомель і інш. 17-м горадам стаў наш родны Барысаў.

Пра праект

Фаланстэр — гэта аб’яднанне сацыяльных гікаў або сацыятэхнікі для рэалізацыі грамадскіх і моладзевых праектаў.

Мапа заўтрашняга дня — гэта інтэрактыўная карта, дзе кожны можа пакідаць інфармацыю пра грамадскія ініцыятывы з розных куткоў Беларусі, а таксама шукаць партнёраў ці магчымасці валанцёрства.

%d0%bc%d0%b0%d0%bf%d0%b0

У Міхаіла была гадзіна часу, каб зразумець, што жыхары б хацелі, каб рэалізоўвалася ў нашым горадзе, а таксама патэнцыял тых каштоўнасцяў, якія ўдзельнікі чакаюць. Каманда фаланстэра за тое, каб людзі зразумелі агульнае, распавялі, якую бачаць рэчаіснасць, бо гэта будзе «наша агульнае заўтра»:

Мы імкнемся не толькі размаўляць пра горад. Людзі могуць ведаць, што ў раёне адбываецца. Грамадскія ініцыятывы могуць быць і у маленькіх мястэчках.

Аказалася, што многія ведалі грамадскія ініцыятывы, якія намагаюцца рэалізаваць каштоўнасці.

%d0%bc%d0%b0%d0%bf%d0%b01

Напрыканцы ўдзельнікам паказалі, якія ініцыятывы ўжо ёсць на мапе грамадскай дзейнасці, а таксама, як можна выкарыстоўваць мапу ў працэсе пошуку партнёраў.

Сярод самых вядомых барысаўчане назвалі ініцыятывы «Стымул да поспеху», «Правінцыя», «Будзь сабой», рэканструктарскія клубы, «Жыдовачка», «МЫзаТанцы»,«Inspired BY Барысаў» і іншыя.

%d0%bc%d0%b0%d0%bf%d0%b02

Міхаіл Волчак пасля сустрэчы падзяліўся ўражаннямі з карэспантэнткай EX-PRESS.BY:

Было даволі інтэнсіўна, бо часу вельмі няшмат. Людзі былі шчырыя і актыўныя. Гэта дае радасць і пазітыўную энергію. Хаця тэмы былі няпростыя: і жаданне больш празрыстай камунікацыі жыхароў з адміністрацыяй, і большыя магчымасці для моўных правоў, і стварэнне экскурсіi і брэнда гораду, і стварэнне адкрытай пляцоўкі для грамадскіх ініцыятыў горада. Бачна, што мары ў мясцовай супольнасці ёсць, значыць і будзе што на «Мапе заўтрашняга дня».

Ганна Алмазава, фота аўтара
Обсудить в чате
Подпишитесь на канал EX-PRESS.BY в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter

Конвертер

ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Общество
Лидеры мнений: «Сегодня в центре Минска концлагерь»
Общество
Лидеры мнений: «Сегодня в центре Минска концлагерь»
Общество
Лидеры мнений: «Сегодня в центре Минска концлагерь»
Общество
Лукашенко: не надо убаюкивать мирными акциями, мы видим, что в глубине происходит
Общество
«Мы не знали погибшего». В Минске прощаются с убитым на Пушкинской Александром Тарайковским
Общество
Ермошина: Если люди думают, что мы пересмотрим и присудим победу Тихановской, так не бывает
Новости Жодино
Жодинцы принесли цветы к городской бане, где избили парня. Фотофакт
Новости Жодино
«Выполняя преступные приказы, вы становитесь соучастниками». Жодинские офицеры запаса записали видеообращение к милиции
Новости Жодино
За 14 августа из жодинского СИЗО выпустили 788 человек. Фотофакт
Общество
«Телеграм-каналы — это уже можно констатировать с уверенностью — стали могильщиками власти Лукашенко»
ВСЕ НОВОСТИ