Новости Борисова

«Гэтая кніга моцна грунтуецца на беларускай гісторыі і міфалогіі». Кірыл Стаселька напісаў новы твор

Па ёй праходзіць першае літаратурнае рэаліці ў Беларусі.

10 июля 2020, 13:42
1344
Новости Борисова EX-PRESS.BY
0

Распачалася краўдфандынгавая кампанія з нагоды выхаду новай кнігі беларускага пісьменніка Кірыла Стаселькi.

Рыхтуецца кніга, па якой праходзіць першае літаратурнае рэаліці ў Беларусі.

Выдавецтва «Галіяфы» пачало падрыхтоўку новай кнігі Кірыла Стаселькі «Пімкі». З гэтай нагоды пачаўся збор сродкаў на яе выданне праз «Талаку» — платформу, якая дазваляе выдавецтву сфарміраваць папярэдні спіс замоваў, а чытачам атрымаць кнігу наўпрост ад выдавецтва. На платформе «Талака» кожны можа падтрымаць праект ды зрабіць перадзамову кнігі.

250e8cb41cf79d0dff046fb6e4fd

Ed85c28326450f0937388ad41f46  

Непасрэдна перад пачаткам кампаніі аўтар запусціў рэаліці, у якім апроч падрабязнасцей і цікавостак пра свой новы тэкст таксама распавядае пра выдавецкія этапы і тое, як рукапіс ператвараецца ў кнігу.

107249973 768893747188399 6501120293772304262 n

Кірыл Стаселька распавёў EX-PRESS.BY пра новую кнігу і яе асаблівасці:

— У адрозненні ад маіх папярэдніх тэкстаў, гэтая кніга моцна грунтуецца на беларускай гісторыі і міфалогіі, а таксама адметная сваёй мовай, структурай, спосабам апісання ды стылям. «Пімкі» — кніга як для аматараў цікавай літаратуры, захапляльных гісторый, так і для аматараў «глыбіннага» чытання. У тэксце пераплятаюцца таямніцы рода, беларуская міфалогія, фальклор і гісторыя. Адначасова прыцягальны па форме і невідавочны па сутнасці тэкст запрашае чытача ў неверагоднае падарожжа, падчас якога казачнае і міфалагічнае ажывае, а паўсядзённае афарбоўваецца чароўнымі адценнямі.

2dc30280acffef62377c3492c8f1  

Больш падрабязна: https://www.talaka.org/projects/3477/about

Ганна Алмазава
Обсудить в чате
Подпишитесь на канал EX-PRESS.BY в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter

Конвертер