Общество

Хлопцы з граніту (фота)

09 марта 2012, 11:00
1229
Общество Наша Ніва
Трэці месяц у Мікашэвічах працягваецца змаганне рабочых за права стварыць рэальны прафсаюз. Рэпартаж з Лунінецкага раёна.

Алег Стахаевіч (злева) стаў важаком маладых рабочых.

Аўтобус да Мікашэвіч з Мінска ідзе чатыры гадзіны.

У салоне, апроч нас з фатографам, усяго адзін чалавек, і той едзе да Салігорска. Не самы папулярны маршрут.

Па дарозе, праўда, набіраецца яшчэ троху пасажыраў, якія просяць падвезці да суседніх вёсак. Кіроўца нікому не адмаўляе.

Мікашэвічы — горад на мяжы Брэсцкай і Гомельскай абласцей. Лунінеччына. Усходні куток раёна, адвечная глуш.

У 1880-я праз Мікашэвічы пралегла палеская чыгунка. Але і гэта не дало асаблівага жыцця станцыі. Уздыму давялося чакаць яшчэ амаль цэлае стагоддзе. У 1970-я геолагі знайшлі ў беларускай глыбінцы буйное радовішча прыроднага каменя: скалы, што паднімаліся з-пад зямлі, пад невялікім пластам пяску. У 1975 пачалася здабыча граніту і перапрацоўка яго на шчабёнку, якая з’яўляецца адным з найбольш папулярных будаўнічых матэрыялаў.

Бэжавыя агароджы

Сёння насельніцтва Мікашэвічаў складае 13 тысяч чалавек, з якіх больш за 3000 працуе на РУП «Граніт». Хоць у горадзе яшчэ ёсць «Спецжалезабетон», лясная прамысловасць.

Працаваць на «Граніт» едуць з Жыткавіч, Лунінца, Любані, Лахвы.

Працаваць даводзіцца па наступным графіку: дзень (ад 8 раніцы да 20 вечара), ноч (ад 20 да 8), два выхадныя. Праца не з лёгкіх. Але заробкі прыстойныя. Прадпрыемства працуе з выгадай, не стратнае.

Тым не менш, уражання багатага горада Мікашэвічы не робяць. Горад сустракае платамі спрэс бэжавага колеру. Яўна, што пафарбавалі не гаспадары, а дзяржава. У дварах шмат дзе ляжыць каменне на будоўлю. Машын хоць і шмат, але новых адзінкі.

На патрыманай «Аўдзі» ля ярка-жоўтага аўтавакзала нас сустракае лідар мясцовых незалежных прафсаюзаў Алег Стахаевіч з паплечнікамі. «Коля. Сяргей», — прадстаўляюцца суразмоўцы. Просяць не называць іх прозвішчы, а Сяргей адмаўляецца і фатаграфавацца. Усе мясцовыя.

Заскокваем да іх у аўтамабіль. «Ну што, як звычайна?» — пытаецца Коля, Алег у знак згоды ківае галавой. «Сапсаваліся адносіны? Сапсаваліся»

Хвілін праз пяць мы ўжо сядзім за доўгім драўляным сталом у мясцовай кавярні другой нацэначнай катэгорыі.

«Ала, хочаш у газету?» — пытаюцца хлопцы ў дзяўчыны за стойкай. Горад маленькі, усе адзін аднаго ведаюць.

«Калі чалавек немясцовы, адразу кідаецца ў вочы», — кажа Алег.

Сяргей ідзе папрасіць пацішыць гук ФМ-станцыі, каб можна было пачаць размову. Стахаевіч апрануты ў чорную куртку, акуратна выпрасаваныя штаны, начышчаныя боты. Маленькая скураная сумка, навюткі мабільны тэлефон. Ніхто з кампаніі не курыць.

«Каша тут даўно варылася, а мы яе проста пачалі есці», — вобразна расказвае Коля.

«Пачалося ўсё не сёння, а гадоў 10 таму, — кажа Стахаевіч. — Старэйшыя маглі цярпець, але моладзь маўчаць не стала. Раней неяк ішлі насустрач рабацягам, а цяпер станавіцца ўсё горш і горш».

Выглядае, што галоўнай прычынай для сацыяльнага незадавальнення стала якраз хамства, непавага з боку начальства.

Алег быў адным з наймацнейшых спартсменаў прадпрыемства (меў чвэрць стаўкі трэнера), удзельнічаў у спаборніцтвах па мнагабор’і (чатыры разы быў чэмпіёнам рэспублікі сярод рабочых). Тройчы пра яго пазітыўна пісала мясцовая раёнка.

За ўдзельнікамі спаборніцтваў пакідалі поўны заробак, але летась Стахаевічу не аплацілі дзве змены, калі ён выступаў за «Граніт». «Сапсаваліся адносіны? Сапсаваліся», — задае пытанне і сам дае адказ Алег.

«Калі дзесяць гадоў назад кіроўцы БелАЗаў атрымлівалі найбольш сярод рабацяг, то ў снежні вадзіцелі атрымлівалі 3–3,5 мільёна, а зваршчыкі — 4». Кіроўцам БелАЗа Стахаевіч адпрацаваў 11 гадоў, але нядаўна яго звольнілі.

АТП і пагрузка

Ядром новай прафсаюзнай суполкі сталі супрацоўнікі аўтатранспартнага парку (АТП) і пагрузкі. Усяго 202 чалавекі.

«Яшчэ ў мінулым студзені ў маёй брыгадзе было 40 заяваў аб выхадзе з афіцыйнага прафсаюза. Потым гэтых людзей неяк закалыхалі, але праходзіць час і нічога не мяняецца. Апошняй іскрай было, калі забралі паўгадзіны рабочага часу. Было пытанне з перапрацоўкай: ці даваць адгулы, ці даплочваць грошы. Вырашылі проста скасаваць гэты час.

За год жа гэтыя паўгадзіны выліваліся амаль у месячны заробак», — апавядае Стахаевіч.

Так мікашэвічаўцы пачалі шукаць дапамогі ў інтэрнэце. Выйшлі на незалежны прафсаюз «Беларуськалія». З’ездзілі ў Салігорск, паразмаўлялі. Праз тыдзень , 24 снежня, правялі сход, дзе заявілі пра ўтварэнне незалежнага прафсаюза на «Граніце».

Хлопцы кажуць, што гэтым дамагліся нейкіх саступак, хаця не ў плане стаўлення да сябе: «За снежань на чыгуначных пагрузках паднялі заробкі аж на мільён кожнаму, — кажа Коля. — Некаторыя кіроўцы таксама атрымалі па 6 мільёнаў, астатнія ў межах 4—5».

З’явіліся пуцёўкі, якіх раней не было, прэміі за прафмайстэрства. Хаця, кажуць «гранітаўцы», гэта не датычыць тых, хто напісаў заяву на выхад з ФПБ. Яны прэмій як не бачылі, так і не бачаць. «Кажуць, у цябе ж быў залёт», — тлумачыць Коля.

Расказваюць, што ў кіраўніцтва ёсць план пазвальняць усіх падпісантаў.

«Супраць мяне напісалі дзве дакладныя, хоць да гэтага не было ніводнай, — кажа Коля. — Кантракт у мяне ў маі сканчаецца».

Стахаевіча звольнілі, каб іншым навука была, мяркуюць «бунтары». Іншай працы не прапанавалі, хаця ў той момант ішоў набор людзей на пятую лінію па здабычы граніту.

«Сказалі, няма месцаў». Стахаевіч будзе судзіцца, хоць і не надта верыць у правасуддзе.

«Не я быў ініцыятарам гэтага, а да мяне падбягалі, прасілі дапамагчы. Хлопцы проста ўламалі. Згадзіўся, калі начальнік АТП, з якім я быў у добрых адносінах, закрыў мне публічна рот».

«Накалілі так сітуацыю, што нам далей дарогі няма. Будуць звальняць», — уступае ў размову Сяргей, які амаль увесь час сядзіць моўчкі.

У хлопцаў выразнае беларускае вымаўленне, хаця і размаўляюць па-расейску. «Я беларускую мову яшчэ са школы любіў, — потым прызнаецца Алег. — А цяпер, калі незалежныя сайты чытаеш, то вяртаецца ўсё».

Не чэкіст, а «злодзей»

Праз пяцьдзясят хвілін выходзім з кавярні, хлопцы хочуць паказаць нам мясцовыя славутасці.

Пачынаюць з Дома культуры «Граніт». Кажуць, дырэктар завода захацеў, каб літары на даху свяціліся. Уклалі ў гэта круглую суму — свецяцца. Тут праходзіць адзіная ў горадзе дыскатэка.

За кавярняй стаіць машына міліцыі. «Відаць, нехта зноў ШОС напісаў, — робіць выснову Коля.

— Ёсць нейкія «Ультрас», пішуць». Я так і не зразумеў, ці гэта фанаты мясцовага футбольнага клуба, ці нехта яшчэ.

Едзем на канвеер пагрузкі для порта.

Так, Мікашэвічы — партовы горад. Тут ёсць штучны канал, што вядзе да Прыпяці, па якім сплаўляюць камень. Цяпер канал замерзлы, на ім толькі чарнеюць сілуэты рыбакоў.

Аховы няма, залазім наверх на канвеер. Знізу на чыгунцы стаяць дзясяткі загружаных шчабёнкай вагонаў. Адны пойдуць праз Лунінец, іншыя на ўсход — на Гомель.

Побач з нашай «Аўдзі» паркуецца невядомы аўтамабіль. Хлопцы насцярожваюцца. Просяць фатографа зняць машыну бліжэй, каб высветліць, каму яна належыць. Вынікаў гэта не дае.

Пакуль злазім, машына ад’язджае некуды бліжэй да партовых будынкаў. Пачынаем ужо падазраваць сачэнне. Здавалася б, варта яго пазбегнуць, але мікашэвічцы смела едуць не ў адваротным кірунку, а да машыны, каб паглядзець чалавеку ў твар. Праязджаем міма «Фальксвагена Турана», але гэта аказваецца не міліцыянер і не чэкіст. Мужчына чакаў кагосьці на дарозе. «Нейкі злодзей», — па-беларуску кажа Коля і смяецца.

Ніжэй за мора

Праязджаем праз вуліцы Светлую і Каліноўскага, дзе жывуць мясцовыя начальнікі.

Спадарожнікі расказваюць, чый катэдж каму належыць, на якіх машынах ездзяць трэнеры футбольнага «Граніта», а таксама начальнікі прадпрыемства. Горад маленькі...

Пабудаваць аднапакаёўку ў Мікашэвічах каштуе дзесьці 25 тысяч даляраў.

Стахаевіч заходзіць праз тэлефон у інтэрнэт, каб на карце паказаць іхні кар’ер, куды мы рушылі. Канечне, уражвае. Здаецца, візуальна ён нават большы, чым плошча горада — 683 гектары. Недзе ўнізе шпарка бегаюць 45-тонныя БелАЗы. Ім даводзіцца апускацца на 140 метраў углыбіню. Гэта ніжэй за ўзровень мора. Каб апусціцца на самае дно, трэба праехаць 17 кіламетраў па серпанціне.

Прадпрыемства дзесьці за пяць кіламетраў ад горада. Штодня раніцай і вечарам рабочых адвозяць на працу спецыяльнымі аўтобусамі. Зімой, калі гаспадары берагуць уласныя аўтамабілі, трапіць у аўтобусы не заўсёды магчыма. Даводзіцца рабіць паўторныя рэйсы.

Бутэлькі будзем здаваць

Коля зноў вяртаецца да актуальных пытанняў:

«Ёсць загад адправіць нас усіх у армію. Быў у ваенкамаце: аналізаў няма — годны і ўсё. У мяне страсенне мозгу было.

Нічога, нармальна. Мы ўжо перажываем, каб нам на гэтых зборах не падстроілі якога калецтва». «Я ім кажу застрахавацца на самую вялікую суму», — кажа Сяргей.

Расказваюць, што мясцовае начальства баіцца трапіць у спісы невыязных на тэрыторыю Еўрасаюза, але на рэгістрацыю незалежнага прафсаюза на «Граніце» ўсё адно не ідзе.

Пытаюся: што будзеце рабіць, калі ўсіх пазвальняюць? «Бутэлькі здаваць, металалом. Паедзем да фермераў працаваць, у Альшаны, Расію».

«Цяпер, братцы, мы з граніту»

Гаворым з гэтымі рабочымі, і ў галаве круціцца радок з баявога верша Цёткі «Вера беларуса»: «Цяпер, братцы, мы з граніту».

Ніхто з палітыкаў на «гранітаўцаў» не выходзіў. «Можа, на выбарах будзеце ўдзельнічаць?» «Не», — кажа Стахаевіч.

«Адзін ужо стаў у нас дэпутатам. Дзмітрый Мядзведзеў з БПС-Банка. Не можа цяпер ужо пяць гадоў на працу ўладкавацца. Хацеў навесці парадак у горадзе. Цяпер во «Сбербанк» назад бярэ, хоць ім і казалі не прымаць на працу. Але там адказалі: нам без розніцы, вы намі камандаваць не будзеце», — такія яны, правінцыйныя рэаліі.

«Звяртаем увагу на нейкія няспраўнасці, а замест гэтага ідуць загады пакараць людзей, а не пераабсталяваць тэхніку», — кажа Коля.

Уладкавацца на іншае месца працы таксама не атрымліваецца.

Мужчына з брыгады Стахаевіча хацеў сысці ў «Леспрамгас», але там загадалі нікога з незалежных прафсаюзаў не браць. Простыя хлопцы, без пафасу. І ёсць у гэтых хлопцаў стрыжань, гранітны.

Не даюць заднюю перадачу, вераць, што «ўсё будзе супер». Спадзяванні «на сябе, міжнародную супольнасць і закон».

«Не шкадуем, што ўвязаліся», — хорам адказваюць яны.

З незалежнага прафсаюза «Граніт» усё яшчэ так ніхто і не выйшаў.

У гэтых рабочых ёсць такое рэдкае ў Беларусі разуменне, што ў кожнага чалавека ёсць правы, што гэтыя правы трэба абараняць разам і нельга дапускаць, каб ламалі тваіх сяброў.

* * *

Алег Стахаевіч — кіроўца БелАЗа на РУП «Граніт». Лідар мясцовага незалежнага прафсаюза, які адмаўляюцца рэгістраваць. Нежанаты. Мае вышэйшую адукацыю. Чатырохразовы чэмпіён краіны па мнагабор’і сярод рабочых. Алег Стахаевіч скончыў Маскоўскі горны інстытут, але працаваў простым шафёрам. Якраз яго калегі абралі лідарам незалежнага прафсаюза.

Граніт — магматычная горная парода, адна з найбольш пашыраных у зямной кары.Складаецца ў асноўным з кварцу, палявога шпату (артаклазу), плагіяклазу і слюды. Колер ружовы, шэры, жоўты, белаваты, зеленаваты. Вялікія радовішчы ёсць у Гомельскай і Берасцейскай абласцях. Выкарыстоўваецца як будаўнічы і абліцовачны матэрыял. У Беларусі вырабы з граніту вядомы са старадаўніх часоў.
Обсудить в чате
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
32 минуты назад | Общество
В 2018 году на БелАЭС завезут ядерное топливо
около 1 часа назад | В мире
Россияне стали писать на сугробах "Навальный", чтобы снег убрали. И это сработало
около 3 часов назад | Спорт
Футбол. Лига Европы. ЦСКА выбил из розыгрыша бывшего соперника БАТЭ
около 4 часов назад | Общество
Крик души рыболовов-любителей: арендаторы озер лишают нас бесплатного отдыха на родной земле
около 4 часов назад | В мире
Венесуэла получила $ 735 миллионов за первый день продаж криптовалюты
около 4 часов назад | Новости компаний
Ці добра вы выдаеце беларускую мову?
около 5 часов назад | Спорт
Волейбол. "Минчанка" обыграла российскую "Уралочку" в матче Кубка ЕКВ.
около 7 часов назад | Экономика
В Беларуси могут ввести новые тарифы на газ для населения
около 7 часов назад | Спорт
Олимпиада-2018. 21 февраля. Все медали дня и результаты белорусов
около 8 часов назад | Общество
Сотрудница избирательной комиссии из Могилева: Сейчас больше всего мне нужны сон, вкусная еда и мужчина
около 8 часов назад | В мире
Republic: в рядах «ЧВК Вагнера» более 3600 наемников
около 8 часов назад | Общество
За право выезда за границу с 2019 года придется платить
около 9 часов назад | Общество
Священник из Новогрудка со смелым инстаграмом: «В животных отношениях греха нет»
около 9 часов назад | Спорт
Туристы и медалисты
около 10 часов назад | Культура
Если не Алексеев, то кто? Специфика белорусского выбора в зеркале «Евровидения»
около 10 часов назад | Новости Борисова
В Борисовском районе произошло 40 ДТП за одну неделю
около 10 часов назад | Общество
«Это не та жизнь, о которой я мечтала». Девушка-сирота из Гродно четыре года живет в лесу
около 10 часов назад | Общество
С 26 февраля междугородние маршрутки могут прекратить работу. Почему?
около 11 часов назад | Новости Жодино
БЕЛАЗ раздавил легковой автомобиль, в котором находилось три человека
около 12 часов назад | Новости Борисова
Эксперимент EX-PRESS.BY: замеряем уровень инфляции в Борисове на простом примере
около 12 часов назад | Экономика
Сколько работников потеряли белорусские предприятия за последние пять лет
ВСЕ НОВОСТИ

Конвертер

ТОЛЬКО У НАС