Общество

Лёс чалавека. Ульляна Рыгораўна Захаранка (фота)

22 марта 2012, 20:46
1357
Общество ОГП
Ульяна Рыгораўна – мілая і ўсмешлівая жанчына. Яна зусім сівая, а ў маладосці, бачна, была прыгажуняй. Распавядае нам пра сваё жыццё.

"Нарадзілася я ў 1924 годзе. На Палтаўшчыне мы жылі. Мы ўвогуле з казакаў.

Нас было тры сястры: Оленька, Міля і я – Юля. Насамрэч клікалі нас Ольга, Мілена і Ульяна. Ольга была старэйшай, а я – сярэдняй. Быў у нас яшчэ старэйшы брат, Вася.

Памятаю, у дзяцінстве мы з рабятамі ў сад калгасны лазілі па яблыкі. Я вартаўніка загаворвала, а астатнія дзеці цягнулі ў гэты час усё, што можна. Я тады малая была, гадкоў шэсць, пацанка, яшчэ да школы.

Бацька ў нас быў абароцісты. Ён і вырошчваць паспяваў, і ў горад прадаваць. У горадзе, было, спрабавалі яго абрабаваць. Тады галадамор быў. Пабачылі, што ён з вёскі і прадукты мае. Заманілі яго і ўтрох напалі. Але бацька быў моцным. Ён нападдаў усім тром ды ўцёк. Пасля гэтага ўжо гуртом ездзілі.

Увогуле, за часам галадамору рознае было, але мы перажылі. Хто працаваў ды запас меў, той перажыў. І калі да нас прыходзілі ды есці прасілі, маці заўжды ім якія-небудзь харчы давала.

А вайна пачалася, прыйшлі немцы ды запісалі маю малодшую сястру, Мілю, ехаць у Нямеччыну на работу. Вырашылі бацькі, што трэба мне замест яе ісці, бо я старэйшая і крапчэйшая за яе. Ведалі мы, што пагрузяць нас у цягнік ды павязуць са станцыі на захад. А там мост, і за мастом на семахворы цягнікі абавязкова хуткасць скідвалі, амаль спыняліся. Вось у гэты момант, дамовіліся мы, мяне з вагона і выцягнуць. Каравульны ля семахвора стаіць, ну дык таго каравульнага падкупілі.

Вырашылі мы так, ды куды там! Нас як у вагон пасадзілі, дык адразу дзверы замкнулі так, што не пралезеш. А адчынілі толькі ў Нямеччыне.

Патрапіла я ў горад Кёльн. Там, калі прыйшлі немкі разбіраць нас у работніцы, мяне, адну з усіх, абрала кабета. Валодала яна ў Кёльне рэстарацыяй. Раней у яе хвранцужанкі працавалі, ды працавалі дрэнна і яе, як яна сама распавядала, "крыўдзілі". Вось і ўзяла яна мяне замест іх сваёй памочніцай.

А я шустрая была, паваротлівая, усё паспявала, і работа ў мяне шпарка ішла. Усё ў мяне атрымлівалася. Нямецкую мову я яшчэ ў школе вучыла, таму і паразумецца магла. Гаспадыня ў мяне не проста добрая была – яна мяне за дачку сваю лічыла (дзяцей у яе сваіх не было) і казала мне: "Заставайся, Юля, у мяне, я потым рэстарацыю табе пакіну – будзеш тут гаспадыняй".

Аніякіх абмежаванняў я не ведала. І па гораду свабодна хадзіла, і ежа ў мяне заўжды была. Ды не проста я паесці магла. Мы з маёй напарніцай Лідай набіралі ў рэстарацыі ежы і ўвечары насілі яе дзяўчынам з нашай вёскі, якія працавалі на хвабрыцы ды ў бараках жылі.

Лёс чалавека. Ульляна Рыгораўна Захаранка - фота

Надышоў 45-ты год. Пачаліся бамбёжкі. Перабіла ў нас вадаправод, а на плошчы калонка яшчэ была. А ежу гатаваць трэба – куды ж ты падзенешся. Вось і пайшлі мы з Лідай да той калонкі па воду. А тут як раз самалёты наляцелі. Вакол бомбы падаюць, а мы стаім з ёй пасярод плошчы. Тут нас немцы нейкія з падвалу клікаць пачалі: "Тохтэр, тохтэр, ком хіер!" (маўляў, "Дачкі, хадзіце сюды!").

Потым, калі бамбёжка закончылася і мы выйшлі з таго падвалу, уся плошча, на якой мы раней стаялі, гарэла. Гарэлі дамы, гарэла брукаванка. Гарэлі і людзі. Некаторыя жывыя яшчэ былі, ішлі і гарэлі. І горы запечаных людзей навокал. З таго гэта было, што з самалётаў бомбы адмысловыя кідалі – хвосварныя. Ад іх усё і гарэла.

Калі мы прыйшлі ў наш дом, дык нікога там не засталося ўжо. Усіх – і гаспадароў, і работнікаў прыдавіла. Мы іх потым па вопратцы пазналі. Яны як дошчачкі былі, плоскія, ад целаў нічога не засталося.

Тады нас узяла іншая кабета, у якой таксама рэстарацыя была. Ды і там усё загінула, а мне пашчасціла выжыць. Потым нас, работніц, сагналі ў калону і павялі кудысьці. А я горад добра ведала і паціху выбралася ды ўцякла.

А потым прыйшлі амерыканцы. Яны нас у адзіны лагер сабралі. Вопратку нам выдавалі – усю новую. На ёй яшчэ ярлыкі з крамаў былі. І кармілі, бадай што, адным мясам. Кожны дзень суп – на мясе, хвасолевы ці гарохавы.

Так мы шэсць месяцаў пражылі. А потым нас саветам перадалі. Там ужо адзін рацыён – дуля з маслам. Але ў тым канцлагеры пазнаёмілася я з хлопцам Мікалаем. Абмяняліся мы адрасамі, а потым нас на радзіму павезлі.

Дома мяне за маё "нямецкае мінулае" моцна не дзёргалі. Таму што брат мой Васіль, які ваяваў танкістам, вярнуўся дахаты Героем Савецкага Саюзу. Ён быў чалавекам знакамітым і ўплывовым. А аднойчы бацькі мае прыходзяць да мяне: "Там, Юлька, за табой жаніх твой прыехаў". А я і не ведаю, пра што гэта яны. Высветлілася, што гэта Мікалай быў. Ён і забраў мяне сюды, у Беларусь.

Увогуле жыццё добрае было. Валодзька і Юра былі такімі добрымі сынамі. І ў дзяцінстве, і потым… Як прыедуць, пераапрануцца ў спартовае, за вілы-граблі, і ўперад! Пілуюць, хлеў чысцяць – у нас заўжды былі парадак і чысціня. Усё яны рабілі. Як прыедуць, дык на парцу да мяне забягуць… А цяпер вось Валодзя памёр. Юру забралі. А я жыву…"

Мы сядзім у Ульяны Рыгораўны за накрытым па-святочнаму сталом. На ім – і салаты, і тушаная бульба, і агуркі, і памідоры, і курыца смажаная, і рыба ў кляры, і "фірмовыя" блінчыкі з тварагом.

Лёс чалавека. Ульляна Рыгораўна Захаранка - фота

Лёс чалавека. Ульляна Рыгораўна Захаранка - фота

Ёй ужо 88 год. Але з гаспадаркай, у асноўным, спраўляецца сама. Пляменніца Люба засаджвае 20 сотак і робіць адну вялікую праполку, а ўсё астатняе – на Ульяне Рыгораўне. Падымаецца ўлетку а пятай гадзіне і працуе на сваім агародзе. Печку таксама сама топіць. У печкі яшчэ год таму засаўкі нармалёвай не было, дык ёй даводзілася лезці з зэдліку на ложак, потым – на спінку ложку, пад самую столю, каб комін адчыніць. Такія практыкаванні яна рабіла ў свае 87 год. Цяпер засаўку можна з падлогі кійком засунуць.

Спраўляецца, хоць сыноў няма. І ўнукаў няма. Валодзя быў падводнікам і дзяцей так і не нарадзіў. А сям'я Юрыя, пасля таго, як яго "забралі", вымушана была з'ехаць за мяжу. У Германію. Бо сын Юрый, Юрый Захаранка, быў міністрам унутраных спраў і сябрам АГП і моцна палохаў таго, хто забраўся ў гэтай краіне на самы верх.

Цяпер Ульяну Рыгораўну наведваюць сябры Аб'яднанай грамадзянскай партыі. Анатоля Лябедзьку і Людмілу Гразнову яна сустракае, як родных. Анатолю ўсё кажа: "Які бледны! Ты кушай, кушай. Цяпер ты мне за сына".

Лёс чалавека. Ульляна Рыгораўна Захаранка - фота

Лёс чалавека. Ульляна Рыгораўна Захаранка - фота

А хата ў яе простая: зала і чатыры маленечкія пакойчыкі, ды яшчэ куханька.

Пакой сына Юрыя не болей за 5-6 квадратных метраў. Там стаіць ложак, над якім вісіць ягоны партрэт у светлай раме. І яшчэ вялікі, як бы мы казалі, "калаж" з фотаздымкаў Юрыя. Вось ён афіцэр, вось ён у форме з генеральскімі пагонамі, а вось Юрый – міністр. Далей – Юрый з пісьменнікамі, палітыкамі, касманаўтамі…

Лёс чалавека. Ульляна Рыгораўна Захаранка - фота

Я заўважыла, што Ульяна Рыгораўна заўжды кажа пра Юрыя, што яго "забралі". Быццам бы яшчэ спадзяецца… Ды яна і спадзяецца. І чакае яго. Хаця яна адэкватна ацэньвае сітуацыю. І добра разумее, хто павінны ва ўсім гэтым. Праўда, пра яго тут не гавораць. А што пра яго ўвогуле гаварыць? Тут жывуць прыгожыя людзі з прыгожым лёсам, з прыгожымі думкамі і спадзяваннямі – дык навошта паганіць гэтае месца дрэннымі словамі ці імёнамі?

А пакой Юрыя стаіць некрануты – як пры ім. Ён заўжды тут начаваў, калі прыязджаў. І ложак яго дагэтуль чакае…

Лёс чалавека. Ульляна Рыгораўна Захаранка - фота

Лёс чалавека. Ульляна Рыгораўна Захаранка - фота

Лёс чалавека. Ульляна Рыгораўна Захаранка - фота

Обсудить в чате
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
около 6 часов назад | Спорт
Футбол. Лига Европы. Стали известны все участники 1/8 финала
около 7 часов назад | Новости Борисова
Трибьют-концерт группы Nirvana, «МозгоБойня», мастер-классы: куда пойти на выходных
около 8 часов назад | Происшествия
В ДПТ под Барановичами погибла 12-летняя девочка: ее отец сбежал с места аварии
около 8 часов назад | Экономика
В Беларуси с 1 марта некоторые сигареты подорожают на 10 копеек
около 9 часов назад | Общество
Лукашенко: "Все наши женщины сегодня, можно сказать, военные"
около 12 часов назад | Спорт
Олимпиада-2018. 22 февраля. Второе золото Беларуси и другие медали дня
около 13 часов назад | Спорт
Футбол. Экс-главный тренер минского "Динамо" будет работать в БАТЭ
около 13 часов назад | Спорт
Лукашенко наградил белорусских биатлонисток орденами "За личное мужество"
около 16 часов назад | Новости Борисова
Загадка для борисовчан: за сколько лет заасфальтируют городские улицы?
около 16 часов назад | Спорт
Белорусские биатлонистки выиграли женскую эстафету! Второе золото для сборной Беларуси
около 16 часов назад | Спорт
Министерство Дня сурка. Как в Беларуси снимают министров спорта
около 16 часов назад | Общество
Девушке-сироте, которая живет в лесу, начали делать документы
около 17 часов назад | Общество
«Ваш сын сбил человека»: как литовец разводил гродненцев на "взятку следователю"
около 17 часов назад | Новости Жодино
Тарас Шчыры распавядае пра Жодзіна свайго дзяцінства і юнацтва
около 17 часов назад | Спорт
Болельщикам брестского «Динамо» на матч Суперкубка выделили в три раза больше мест, чем фанатам БАТЭ
около 18 часов назад | Экономика
Одежда из Узбекистана и обувь из Китая. Госстандарт — про некачественные импортные детские товары
около 18 часов назад | Общество
В Гродно пальмовое масло тестируют на студентах и крысах
около 18 часов назад | Культура
Организаторы отбора на "Евровидение" забыли позвать на финал председателя жюри
около 18 часов назад | В мире
Суд отказал адвокатам Януковича в повторном допросе президента Украины
около 18 часов назад | Общество
Четырехлетний мальчик пострадал при ДТП в Смолевичском районе
около 18 часов назад | Экономика
Биржа: белорусский рубль пятый раз подряд укрепился к евро и российскому рублю на торгах 22 февраля
ВСЕ НОВОСТИ

Конвертер

ТОЛЬКО У НАС