Общество

“Мова ці кава” ізноў пад пагрозай закрыцця. Бунт супраць Кібальчыч

15 октября 2014, 13:17
330
Общество Naviny.by
Расійска-украінскі канфлікт ад самага пачатку раскалоў беларускае грамадства — унутры сем’яў, працоўных калектываў, палітычных партыяў. Зараз чарга дайшла да грамадскіх ініцыятыў. Моўныя курсы “Мова ці кава” пад пагрозай закрыцця — аўтарка ідэі Кацярына Кібальчыч стала на абарону сепаратыстаў, у той час як астатнія чальцы каманды ў гэтым канфлікце падтрымліваюць адзіную Украіну. 

Бясплатныя гарадскія курсы беларускай мовы “Мова ці кава” з’явіліся ў 2013 годзе ў Маскве. Арганізатаркай выступіла журналістка з Беларусі Кацярына Кібальчыч, якая працуе на тэлеканале ОРТ. Яна ж была рэжысёрам дакументальнага фільма “Беларуская мара” пра жыццё беларусаў ва ўмовах дыктатуры з фіналам на Плошчы-2010. 

Пазней заняткі сталі праводзіцца ў Мінску. Першым вядучым быў журналіст і блогер Глеб Лабадзенка, але праз канфлікт унутры каманды на наступны сезон ён разам з паплечнікамі арганізаваў новыя курсы “Мова нанова”, а Кацярына працягнула развіваць “Мову ці каву” з іншай камандай. 

Курсы збіралі сотні людзей. Заняткі былі арганізаваныя ў выглядзе дыскусій. На 15 кастрычніка быў запланаваны першы занятак новага сезону. 

Але, як кажуць арганізатары, ён жа можа стаць і апошнім для дадзенага праекту. 

Паміж Украінай і Расіяй 

Журналістка ОРТ Кацярына Кібальчыч сваю пазіцыю па расійска-украінскім канфлікце выказвала неаднаразова — і ў сюжэтах, і на старонцы ў сацыяльных сетках. 

Апошняй нагодай стала праява салідарнасці беларусаў, якія падчас футбольнага матча Беларусь — Украіна падтрымалі ўкраінскіх фанатаў з крычалкай “Пуцін — х**ло!”. 

Каяцярына Кібальчыч“Нельга скакаць на стадыёне і пісаць, што адбываецца свята, калі ідзе грамадзянская вайна і столькі ахвяраў з абодвух бакоў. Гэта катастрофа, трагедыя. І ў чалавека з душой і розумам не можа быць адчування “кайфа і эйфарыі”, — напісала Кібальчыч у Facebook. — Мне здавалася, усе разумеюць — ва Украіне ідзе грамадзянская вайна. Для мяне, чалавека які быў у Данецку не раз, гэта факт. Апалчэнцы — мясцовыя жыхары (за рэдкім выключэннем). Яны карыстаюцца вялікай падтрымкай насельніцтва Данбасу”. 

Гэты допіс выклікаў шмат негатыўных каментарыяў, у якіх Кацярыну як супрацоўніцу расійскага тэлеканала, вядомага прапагандысцкімі сюжэтамі, абвінавацілі ва саўдзеле распальвання варожасці і вайны ва Украіне, у ілжывым інфармаванні гледачоў па сітуацыі на Данбасе. 

Але выказаліся не толькі выпадковыя чытачы Facebook, але і каманда Кацярыны Кібальчыц, з якой яна арганізуе ў Мінску курсы беларускай мовы. 

Паэтка і тэлевядучая Валярына Кустава напісала: “Па этычных прычынах, у звязку з апошнімі допісамі Каці пра вайну ва Украіне, меркаванні выказаныя ў якіх я асабіста не падзяляю (але не ў гэтым прычына), я стаю перад дылемай і думкай, каб пакінуць курсы “Мова ці кава” і больш там не выкладаць. А прычына вось у чым: мне бачыцца, што ў сваіх допісах Каця тлумачыць вайну, пры чым — збольшага з пазіцыі Расіі, што спрыяе не спыненню вайны, а яе працягу. А я ж як паэт і беларуска хачу вайну не тлумачыць ці апраўдваць, а спыніць”. 

Яшчэ адзін выкладчык курсаў — тэлевядучы Алесь Залеўскі, які павінен быў заўтра адкрываць новы сезон курсаў, таксама выказаў заклапочанасць: “Не магу браць адказнасці за тое, што заўтрашнія заняткі не будуць ператвораныя ў тэатр абразаў ды бясконцых палітычных спрэчак. Я прыходзіў на Мову акурат за адваротным”. 

Перад Кібальчыч паставяць ультыматум 

Па словах яшчэ аднаго вядучага Франака Вячоркі, заўтра чальцы каманды паставяць ультыматум перад Кацярынай Кібальчыч — або яна больш не выказвае прарасійскую пазіцыю па сітуацыі на Данбасе, або ў такім складзе каманда “Мова ці кава” працаваць у Мінску больш не будзе. 

“Гэта пазіцыя большасці сябраў каманды, не ведаю, каб хтосьці яе не падтрымліваў, — кажа суразмоўца. — Кацярына апраўдвае вайсковую агрэсію Расіі на тэрыторыі Украіны. У такой сітуацыі немагчыма працаваць разам, паколькі ў нас з ёй разыходзяцца паняцці агульначалавечых каштоўнасцяў”. 

Кацярына Кібальчыч сцвярджае, што пазіцыю Франака падзяляюць не ўсе сябры каманды, аднак прызнае — канфлікт унутры калектыва існуе. 

“У нашым статуце дакладна прапісана, што палітычныя ці рэлігійныя перакананні не могуць быць перашкодай для ўдзелу ў курсах, — кажа журналістка ОРТ. — Я ніколі не забараняла чальцам каманды выказваць у сацыяльных сетках ці інтэрв’ю сваё асабістае меркаванне, хоць часам яно разыходзілася з маім. Дык чаму ж цяпер мне дыктуюць, што пісаць на сваёй старонцы ў Facebook?” 

Усе правы на брэнд “Мова ці кава” належаць Кібальчыч 

Па меркаванні Кібальчыч, яе пазіцыя не нашкодзіла рэпутацыі курсаў, а наадварот, стварыла дыскусію ў грамадстве па вельмі важным пытанні. 

“Ідэя курсаў “Мова ці кава” ў тым, што там могуць збірацца абсалютна розныя людзі, якія маюць права выказаць сваё меркаванне. Гэта не месца для апазіцыйнага гета. У нас працуюць розныя выкладчыкі. І ў нас былі праблемы з-за таго, што хтосьці працуе на польскім праамерыканскім тэлеканале, а хтосьці вядомы як апазіцыяер. Але я нікому з іх не адмовіла ў супрацы. Дык чаму зараз мне ставяць у віну, што я працую на расійскім тэлеканале?” 

Франак Вячорка, у сваю чаргу, кажа, што Кацярына ўспрымала курсы, як бізнэс-праект: “Яна ставілася да нас, як да нанятых работнікаў, а насамрэч гэта грамадскі праект”.

Кібальчыч катэгарычна абвяргае гэта: “Першы год я рабіла курсы за свае грошы. Прыкладна чвэрць майго гадавога заробку сышла на гэту справу. Не думаю, што хтосьці іншы з грамадскіх дзеячаў можа сказаць тое самае пра сябе. Я са сваёй кішэні плаціла ганарары Глебу Лабадзенку, калі ён быў выкладчыкам “Мовы ці кавы”. Таму казаць, што для мяне гэта бізнэс — недарэчна. Я вельмі шмат асабістага ўклала ў гэты праект”. 

Дарэчы, менавіта Кацярыне Кібальчыч належыць брэнд “Мова ці кава”. Па словах журналісткі, яна аформіла патэнт на сваё імя. А таму ў выпадку канфлікта іншыя чальцы каманды не змогуць скарыстаць назву курсаў без згоды ўладальніцы правоў.

“Заўтра адбудзецца першы запланаваны занятак “Мовы ці кавы” ў новым сезоне. Ён жа можа стаць апошнім, калі ў нас не атрымаецца знайсці супольнае рашэнне”, — падсумоўвае Кацярына.

Па словах Франака Вячоркі, калі дамовіцца з Кібальчыч не атрымаецца, выкладчыкі гатовыя запачаткаваць новыя курсы. Магчыма, на базе “Арт-сядзібы”.
Обсудить в чате
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
около 2 часов назад | Спорт
Мини-футбол. Первая лига. Борисовская "Нова" забила 20 мячей в Березино
около 5 часов назад | Новости компаний
1+1=1 в магазине MySport
около 5 часов назад | Общество
В среду все выпуски новостей на ОНТ будут белорусскоязычными
около 7 часов назад | Технологии
«Хочу купить маме майнер, чтобы ей хватило на целую жизнь». История анонимных криптовалютчиков
около 7 часов назад | Экономика
Без поддержки населения рублю придется туго, да только вот кубышки у людей не бездонные
около 9 часов назад | Общество
Лукашенко произвел кадровые перестановки в руководстве МЧС
около 10 часов назад | Спорт
Олимпиада-2018. 19 февраля. Все медали дня
около 11 часов назад | Спорт
Волейбол. Чемпионат Беларуси. БАТЭ-БГУФК дважды обыграл "Легион"
около 11 часов назад | Общество
Двух чиновниц Могилевского горисполкома осудили за взятки
около 12 часов назад | Спорт
Мини-футбол. U-21. Резервисты "Борисова-900" одолели минскую "Столицу-2"
около 12 часов назад | Общество
Выборы не состоялись лишь на одном участке в стране: единственный кандидат задержан за взятку
около 13 часов назад | Общество
Особый случай: в жировках за январь начисления за некоторые ЖКУ производились по "двойным" тарифам
около 13 часов назад | Общество
Renault официально подтвердила выход нового кроссовера на нашем рынке
около 13 часов назад | Новости Борисова
Борисовскую «Здравушку» высоко оценили в Москве
около 14 часов назад | Общество
Скандал в минской школе-интернате: По подозрению в педофилии задержали двух сотрудников
около 14 часов назад | Общество
Участница телепроекта «Дом-2» из Гродно сделала неудачную пластику носа, а теперь обвиняет во всем гродненского хирурга
около 14 часов назад | Культура
«Мы жили по‑другому». Борис Гребенщиков раскритиковал фильм Серебренникова о Викторе Цое
около 14 часов назад | Технологии
Этот сайт позволит вам отследить положение Tesla Илона Маска в космосе
около 15 часов назад | Спорт
СМИ: Допинг-проба "Б" российского медалиста Олимпиады-2018 дала положительный результат
около 15 часов назад | Общество
Лукашенко рассказал, что "съедает" за день 1800 ккал. Сколько это еды?
около 15 часов назад | Экономика
Автоэксперт: Проект Geely обречен на провал
ВСЕ НОВОСТИ

Конвертер

ТОЛЬКО У НАС