БЛОGНОТ

«Без фанатызма». Дзень роднай мовы супраць 364 дзён мовы суседзяў

Ці задумваліся вы хоць раз над тым, чаму ў Міжнародны дзень роднай мовы ў Беларусі згадваюць выключна беларускую?

21 февраля 2020, 00:33
БЛОGНОТ EX-PRESS.BY
0

З 2000 году рашэннем ЮНЕСКА штогод 21 лютага ва ўсім свеце адзначаюць дзень матчынай мовы. Разам з усім цывілізаваным светам вымушаны гэта рабіць і беларусы. Як кажуць французы на сваёй роднай французскай: noblesse oblige — становішча абавязвае. Згадалі б былыя ліцвіны існаванне мовы, каб не свята, — зусім невядома.

У гэты дзень суайчыннікі як па камандзе дастаюць аднекуль з запыленых камораў зжаўцелыя лісты паперы з намаляванай літарай “Ў” і ўпрыгожваюць імі сцены будынкаў. Ва ўстановах адукацыі і культуры ладзяцца дзеля “птушачкі” розныя імпрэзы: кніжныя выстаўкі, паэтычныя чытанні, літаратурныя вечарыны і фестывалі беларускай песні. Дзе-нідзе нават праводзяцца акцыі кшталту “Размаўляйце са мной па-беларуску”. З тэлевізараў і па радыё вядучыя, абліваючыся потам, увесь дзень пяюць дыфірамбы “роднай” мове, баючыся незнарок увярнуць у тэкст слова на мове суседзяў, якой яны, як і ўсе астатнія, карыстаюцца паўсядзённа.

Адзін дзень на год, каб заўважыць на самым высокім узроўні існаванне першай дзяржаўнай і крывадушна прызнацца ў любові да яе — не так і шмат, можна і пацярпець. Адзін раз на год, каб дзе-нідзе замест “великого и могучего” перайсці на мілагучную — не так і занадта, каб выклікаць абурэнне раўнівых абаронцаў “языка”.

І вось, прыходзіць 22 лютага. Лісцікі з літарай “Ў” сарамліва здымаюцца і прыхоўваюцца назад у пыльную камору — на наступныя 364 дні. Кніжкі па-беларуску, канешне, можна чытаць і надалей. І нават вершыкі пісаць. Але, як той казаў, “без фанатызма”. Калі раптам захочацца прадэманстраваць сваю любоў да роднай мовы публічна, варта добра падумаць аб магчымых наступствах. Каб не атрымалася так, як гэта было з мінчанінам Арамаісам Міракянам і яго сябрамі

Бо свята — святам, а нацыяналістам у сучаснай беларускай дзяржаве — не месца. Бо ёсць жа яшчэ і “Старэйшы Брат”, які ўвесь час уважліва сочыць за моўнай сітуацыяй у незалежнай Беларусі. Барані божа, калі тут пачнуць замест рускай масава карыстацца “роднай” — управа адразу ж знойдзецца. Вы ж не хочаце, каб было як ва Украіне, праўда? 

Нядаўні выпадак з Арамаісам Міракянам выклікаў хвалю абурэння ў расійскіх СМІ, што застракацелі загалоўкамі: “национализм в Белоруссии поднимает голову”. Уяўляеце? У Беларусі нейкі звычайны хлапец з нейкай нефармальнай маладзёжнай тусоўкі ў нейкай абсалютна шараговай кавярні проста папрасіў сабе “гарбаты”. Мала гэтага, інцыдэнт абмяркоўвалася… на ўзроўні Савета Федэрацыі Расіі! 

Таму, калі добра падумаць, патэнцыйныя пагрозы выклікаць ахову на моўных экстрэмістаў трэба ўспрымаць адэкватна. Бо могуць жа паклікаць і ветлівых зялёных чалавечкаў на танках. А яны ўжо абароняць рускі мір рускамоўнай прадаўшчыцы ад беларускіх нацыяналістаў, не сумнявайцеся. Вы ж не хочаце, каб было як ва Украіне, праўда?

А ў астатнім усё добра. Беларусам яшчэ дазваляюць называць сябе беларусамі. Са святам роднай мовы вас, даражэнькія! І не забудзьцеся сёння дастаць са сваёй схованкі і павесіць на сцяну літару “Ў”.

Алег Мацкевіч
Подпишитесь на канал EX-PRESS.BY в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter

Конвертер

ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Спорт
«Конфликт в стране — это восстание в дурдоме. Всё будет определяться тем, кто завладеет белым халатом.»
Общество
Чалый: Анекдот «Никто картошку без меня перебрать не может» уже очень далёк от истины
Экономика
Всё плохо? В Нацбанке рассказали о ценах и финансовой стабильности
Политика
Кузнецов: «То, что они называют «государством», не работает сегодня ни как государство, ни даже как их система»
Общество
Дожди и грозы ожидаются в Беларуси 3 августа
Общество
Лукашенко: После этих дождей, слава богу…
Политика
«Израненному американским визитом Тихановской самолюбию срочно нужен был какой-нибудь целительный бальзам»
Экономика
Доллар подешевел уже четвёртый раз подряд и завершил торги 2 августа на минимуме за 47 дней
Новости Борисова
В Борисове в минувшую субботу случились два ДТП
Новости Борисова
В Борисове горела пилорама. Фотофакт
ВСЕ НОВОСТИ