Экономика

Колькі складзе «эканамічна абгрунтаваная» квартплата?

04 февраля 2012, 12:53
Экономика Наша Ніва
0

За двухпакаёўку зімой давядзецца выкласці 250 тысяч рублёў.

Тарыфы на паслугі ЖКГ, калі яны не вырастуць у найбліжэйшы час, могуць перашкодзіць Беларусі атрымаць чарговую частку крэдыту ЕўрАзЭС. Сярод абяцанняў, не выкананых уладамі, людзей наўпрост датычыць рост тарыфаў на праезд і паслугаў ЖКГ.

Пытанне аб выдзяленні $ 440 мільёнаў будзе разглядацца ў канцы лютага, таму да таго часу тарыфы мусяць павялічыцца. «Сталічны транспарт і сувязь», напрыклад, ужо гатовы прадаваць талоны і жэтоны за 1800 рублёў.

Цяпер слова за камунальнікамі. Яны пераконваюць, што беларусы плацяць менш за траціну ад «эканамічна абгрунтаных стратаў». Але колькі ад поўнага тарыфу насамрэч кампенсуе насельніцтва?

Для разлікаў «Наша Ніва» ўзяла двухпакаёвую кватэру агульнай плошчай 50 квадратных метраў, у якой зарэгістравана двое чалавек. Мы параўналі лічбы са снежаньскай жыроўкі з тымі, да якіх апелююць чыноўнікі.

Як вынікае з табліцы, квартплата ў адной асобна ўзятай кватэры кампенсуе як мінімум 50% выдаткаў ЖЭСаў. Гэта істотна адрозніваецца ад афіцыйных лічбаў, што публікуюцца міністэрствам ЖКГ.

Калі б усе беларусы вярталі 100% ад кошту паслугаў, то найбольш па бюджэце сям’і біла б ацяпленне — амаль 100 тысяч рублёў зімой. Па гэтым паказчыку насельніцтва атрымлівае асноўную зніжку. Затое многія іншыя паслугі — нашы дарагія радыё і БТ, а таксама вываз і абясшкоджанне смецця аплачваюцца беларусамі цалкам.

Подпишитесь на канал EX-PRESS.BY в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter

Конвертер