Экономика

Станіслаў Багданкевіч: Нацбанк не гатовы да дэнамінацыі (відэа)

Экономика Белсат
0

“Дэнамінацыю трэба праводзіць тады, калі інфляцыя будзе невялікая, у найлепшым выпадку – 3–5 % на год.  А калі мы зноў будзем нарошчваць заробкі, а з іншага боку – кошты, то гэта ні да чаго не прывядзе, акрамя стратаў”, – лічыць экс-старшыня Нацбанку Станіслаў Багданкевіч.

Пра гэта ён паведаміў у інтэрв’ю тэлеканалу “Белсат”.

Пра магчымую дэнамінацыю заявіла на мінулым тыдні дзейная старшыня Нацыянальнага банку Беларусі Надзея Ермакова. Паводле чыноўніцы, толькі ў 2013 г. умовы могуць спрыяць таму, каб разглядаць гэтае пытанне. Апошні раз дэнамінацыя беларускага рубля (у суадносінах 1:1000) праводзілася ў Беларусі 1 студзеня 2000 г.

“Каб падрыхтавацца да дэнамінацыі, трэба вырабіць новыя грашовыя знакі, пасля чаго можна абвяшчаць дэнамінацыю. Але сёння Нацбанк не гатовы да гэтага. Не гатовы – не таму, што не вырабленыя новыя грошы, а таму, што вельмі высокая інфляцыя”, – дадаў Багданкевіч.

Станіслаў Багданкевіч падкрэслівае, што спачатку трэба перамагчы інфляцыю. “Перамагчы можна, калі не дапускаць росту заробкаў, пенсіяў і дапамогаў, што не заробленыя, – гаворыць эканаміст. – У І квартале вытворчасць вырасла на 3 %, а заробкі маюць намер павысіць на 20 %. Гэта значыць, што грошай будзе больш, чымся створана прадукту. Гэта канечне прывядзе да далейшай інфляцыі”.

Подпишитесь на канал ex-press.by в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Темы:
богданкевич
видео
инфляция
кризис
нацбанк
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter