Культура

С.Сокалаў-Воюш перанёс інфаркт, але выйдзе на сцэну

Культура ex-press.by
0
Зоркі беларускай аўтарскай песні сёння сыйдуцца ў адным канцэрце. На малай сцэне канцэртнай  залы “Мінск” адбудзецца сумесны выступ беларукіх бардаў Сержука Сокалава-Воюша, Андрэя Плясанава і Змітра Бартосіка.

Сокалаў-Воюш адмыслова для выступу прыляцеў са Злучаных Шататаў Амерыкі, але тыдзень таму трапіў у шпіталь з інфарктам. Нягледзячы на праблемы са здароўем, музыка ўсё ж возьме ўдзел у сумесным канцэрце, кажа адзін з удзельнікаў выступу Андрэй Плясанаў.

- Сяржук выпісаўся, на канцэрце ён будзе спяваць менш, чым мог бы, але будзе чытаць свае вершы, а мне прыйдзецца спяваць у два разы болей. Спяваць, з другога боку, мне прыемна. Я лічу, што гэта будзе падзея.

Канцэрт зорак аўтарскай песні, беларукіх бардаў Змітра Бартосіка, Сержука Сокалава-Воюша і Андрэя Плясанава адбудзецца сёння ў канцэртнай залі “Мінск”. Пачатак мерапрыемства а 19:00.

Подпишитесь на канал ex-press.by в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter