Культура

Выстава «Беларусь у аб`ектыве» адкрываецца ў Варшаве (фота)

05 апреля 2012, 11:22
2178
Культура Салiдарнасць
0
Інфармацыйнае Бюро Салідарнасці з Беларуссю (Варшава), Прэс Клуб Польшча і Амбасада Канады ў Польшчы арганізуюць у Варшаве выставу фотаздымкаў, якія адклюстоўваюць жыццё Беларусі ў 2011 годзе – «Беларусь у аб’ектыве».

Мінулы год для Беларусі – гэта жорска разагнаныя мірныя пратэксты, вобшукі і масавыя рэпрэсіі, арыштаваныя і асуджаныя кандыдаты ў прэзідэнты і дзясяткі іншых палітвязняў. Гэта сур’ёзны эканамічны крызіс і тэракт у метро, якія развянчалі міф “стабільнай” дзяржавы. Але гэта таксама і новыя масавыя пратэсты – “маўклівая” рэвалюцыя, арганізаваная праз сацыяльныя сеткі. Усе гэтыя падзеі патрапілі ў аб’ектывы беларускіх фотарэпарцёраў.

Урачыстае адкрыццё выставы адбудзецца ў сядзібе Прэс Клубу Польшчы – ul. Krakowskie Przedmie?cie (Кракаўскае Прадмесце) 64, 5 красавіка (чацвер) а 12й гадзіне. На ўрачыстым адкрыцці будуць прысутныя таксама беларускія фотарэпарцёры, якія распавядуць усім зацікаўленым, у якіх умовах ім даводзіцца працаваць у Беларусі, а таксама распавядуць гісторыі некаторых здымкаў, прадстаўленых на выставе.

Выстава “Беларусь у аб’ектыве” будзе знаходзіцца ў самым сэрцы Варшавы, каля Замкавага пляцу. Таму яе змогуць пабачыць і такім чынам даведацца крыху больш пра суседнюю з Еўрасаюзам дзяржаву не толькі варшавякі, але і вялізная колькасць турыстаў, якія наведаюць польскую сталіцу.

Сюжэты фотаздымкаў – звыклыя для беларусаў, але яны нязменна шакуюць і ўражваюць замежнікаў, якія, як правіла, мала ведаюць пра жыццё нашай краіны. А для фотарэпарцёраў, чые працы будуць прадстаўленыя на выставе, – гэта штодзённая і часта небяспечная праца. Аўтары здымкаў трывала супрацоўнічаюць з беларускімі незалежнымі медыямі і замежнымі смі. Гэта

Аляксандр Васюковіч – фатограф-фрылансер, публікаваў працы ў газетах “Народная воля”, “Туризм и одтых”, “Российский репортер”, мультымедыяльным часопісе “34”.

Дзмітры Брушко – фотакарэспандэнт газеты “Комсомольская правда”. Супрацоўнічаў з выдавецтвам “Коммерсант” і агенцівам “Associated Press”

Сяргей Васільеў – фатограф-фрылансер, супрацоўнічае з беларускімі і замежнымі медыямі.

Сяргей Гапон – працуе ў газеце “Комсомольская правда”.

Сяргей Гудзілін – фотакарэспандэнт газеты “Наша ніва”, пераможца конкурса „Belarus Press Photo – 2011”.

Юля Дарашкевіч – супрацоўнічае з незалежнымі беларускімі медыямі.

Кантакты:

Юлія Слуцкая, дырэктар Інфармацыйнага Бюро Салідарнасці з Беларуссю +48 797 661 335

Таццяна Нетбаева (беларуская, расійская, польская) +48 517 498 692

Александра Кірбы-Лепеш (англійская, расійская, польская) + 48 668 679 312

Сяргей Гудзілін. Марш удзельнікаў маўклівых пратэстаў у цэнтры Мінску. Мінск, чэрвень 2011

Дзмітры Брушко. Міліцыя заблакавала вуліцу падчас акцыі маўклівага пратэсту. Мінск, чэрвень 2011

Дзмітры Брушко. Апошні дзень працы на базары, зачыненым праз эканамічны крызіс Мінск, травень 2011

Сяргей Гапон. Супрацоўнікі МУС у цывільным разганяюць акцыю пратэсту ў гадавіну прэзідэнцкіх выбараў. Мінск, снежань 2011
Обсудить в чате
Подпишитесь на канал EX-PRESS.BY в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter

Конвертер

ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Экономика
Лишь одна белорусская компания вошла в стратегический список России
Общество
А как же «не финансировать режим»? Белорусские силовики получили от ЕС 15 дронов
Вопрос юристу
Вопрос юристу. Можно ли вызвать депутата на собрание избирателей?
Политика
Как «волчица» подложила Лукашенко свинью
Экономика
Некоторые работники «Гродно Азота» якобы грозятся уволиться. Что говорят руководство и профсоюз
Новости Борисова
В Лошнице мужчина ограбил деревенский магазин — унес ящик водки
Спорт
«Это только увеличило нашу решимость». Спортсмены отреагировали на задержание Елены Левченко
В мире
Армения не готова к переговорам с Азербайджаном при посредничестве России
Экономика
Российская «страховка» от нефтегазовых войн с Беларусью
Новости Борисова
Житель Минского района угрожал сотруднику Борисовского РУВД в соцсетях
ВСЕ НОВОСТИ