Культура

Гісторык Захар Шыбека з`ехаў жыць у Ізраіль

08 июня 2012, 14:08
737
Культура Еврорадио
0
Буду працаваць на Беларусь і там, сказаў ён, сядаючы ў самалёт у мінскім аэрапорце.

Нагадаем, Захар Шыбека — доктар гістарычных навук, даследуе гісторыю беларускіх гарадоў (з’яўляецца адным з лепшых спецыялістаў па гісторыі Мінску XIX–XX стагоддзяў), аўтар кнігі па гісторыі Беларусі. У ліпені яму споўніцца 64 гады.

Каб спраўдзіць інфармацыю, што ён з’язджае за мяжу, Еўрарадыё ў чацвер каля 19.30 па беларускім часе патэлефанавала Захару Шыбеку. «Я ўжо стаю на пасадку на Мінск — Тэль-Авіў, таму інфармацыя дакладная…, — кажа Шыбека. — Я думаю, што Беларусь мяне не згубіць. Таму што, дзе б я не жыў, я ўсё роўна застаюся беларусам. Пастараюся і ў Ізраілі працаваць на Беларусь, на беларускую ідэю…».

Што да матываў ад’езду на сталае месца жыхарства ў Ізраіль, то Захар Шыбека сказаў наступнае:

«Матывы самыя простыя, самыя людскія. Каханне! Я еду да любімай жанчыны. Хачу аб’яднаць з ёй лёс свой. Так атрымалася, што яна выбрала Ізраіль, а я выбраў яе!»

Шыбека кажа, што будзе часова жыць у Хайфе. Але спадзяецца працаваць у архівах, бібліятэках Іерусаліма, Тэль-Авіва. Найперш ён збіраецца пачаць з вывучэння іўрыта.
Обсудить в чате
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter

Конвертер