Культура

Прыгажуню выбіралі… па фотаздымку. Фота

21 марта 2013, 16:50
825
Культура Народная воля
0
Дзіўна, але факт: самую прыгожую дзяўчыну Партызанскага раёна Мінска журы ўжывую не бачыла.

Конкурсы прыгажосці ў апошні час сталі ў Беларусі надзвычай папулярнымі. Самых прывабных выбіраюць паўсюдна -- ад школ да прадпрыемстваў. Вось і ў Партызанскім раёне Мінска абралі сваю прыгажуную ў конкурсе “Дзяўчына вясны-2013”.

Вельмі цікавым атрымаўся фармат конкурсу -- канкурсантак ніхто не бачыў. Не было ні выступаў, ні дэфіле. Дзяўчат ацэньвалі выключна па фотаздымках.

Супрацоўнікі раённай адміністрацыі, што і складалі журы, вырашылі, што самая абаяльная лэдзі сярод навучэнцаў -- Юлія Вясна з Мінскага дзяржаўнага медыцынскага каледжа, а сярод працоўнай моладзі -- супрацоўніца Мінскага гарадскога агенцтва па дзяржаўнай рэгістрацыі і зямельным кадастры Алеся Прэснякова.

Дзяўчатам далі статуэткі і плюшавыя цацкі, а ад БРСМ падарылі -- абанементы ў салон прыгажосці. І ў гэтым ёсць сваеасаблівая іронія. Пры сучасных магчымасцях візуальных электронных рэдактараў, прыгажуня на фотаздымку можа быць зусім не такой прывабнай у рэальнасці.


Обсудить в чате
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter

Конвертер