Культура

«Доўгі шлях да ўзнагароды». Фота

26 апреля 2013, 11:56
915
Культура Народная воля
0
Вядучага самай культурнай з гістарычных тэлепраграм «Прыгоды дылетанта» Юрыя Жыгамонта ўзнагародзілі нагрудным знакам Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь  «За ўклад  у развіццё культуры Беларусі».

Напэўна, складана знайсці гледача, які б не меў уяўлення аб гэтай тэлепраграме. Ужо шмат гадоў "дылетант" ва ўсіх на ўвазе і на слыху.

Вядучы праграмы адпраўляецца ў падарожжа па родным краі, каб даведацца пра гісторыю мястэчак і гарадоў, раскрыць таямніцы мінулага і пачуць неверагодныя падрабязнасці лёсаў таленавітых і знакамітых людзей нашай краіны. Акрамя сваёй гісторыі, кожнае мястэчка мае і сваю "візітную картку". Часам гэта незвычайная легенда або помнік архітэктуры. А здараецца і так, што менавіта ў гэтым месцы адбылася падзея,  якая паўплывала не толькі на лёсы яго жыхароў, але і на сусветную гісторыю.

Нехта з гледачоў запамінае гістарычныя факты, а камусьці блізкія душэўныя апавяданні пра вёсачкі і мястэчкі, але  кожны ведае каларытнага вядучага, а галоўнае – душу праекта – Юрыя Жыгамонта. Дзякуючы неацэннай падтрымцы тэлеканала "Сталічнае тэлебачанне", гледачы ўжо шмат гадоў могуць «падарожнiчаць»  па прасторах нашай краіны. 

Вядучы заўсёды шчодра дзеліцца з гледачамі сваімі адкрыццямі, выклікаючы тым самым жывую цікавасць да нашай краіны і яе багатай гістарычнай спадчыны. Асобны гонар праграмы – беларуская мова, якая гучыць з вуснаў вядучага. У праграмме мова – не проста інфармацыйны носьбіт, а ўдзельнік, мастацкі персанаж, якi  гарманічна ўплятаецца ў матэрыялы сюжэту.

Цяпер, як і дванаццаць гадоў таму, у часы, калі ў тэлекампаніі  «Карамболь» толькі зараджалася ідэя праекта «Прыгоды дылетанта» і праходзілі першыя здымкі, Юрый ставіцца да кожнага падарожжа, як да захапляльных прыгод і пачатку новай гісторыі.






Подпишитесь на канал EX-PRESS.BY в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
В мире
Аналитик: Режим в России постепенно дрейфует в сторону лукашенизации. А сам белорусский режим отчаливает ещё дальше — в сторону мадуроизации
Политика
Политолог Андрей Казакевич: Большие протесты вернутся. Но остается вопрос, приведет ли протест к изменениям
Спорт
Что будет с БАТЭ, с кем новому тренеру команды придется решать задачи по возвращению титула?
Спорт
Из-за указа Лукашенко футболистам БАТЭ не дают добро на предсезонный сбор в Турции
Спорт
Алимбекова провалила масстарт в Антхольце. В мужской эстафете белорусы финишировали за пределами первой десятки
В мире
«Сегодня все только начинается». Дмитрий Гудков об успехе протеста и последствиях для Навального
Общество
Новый КоАП вводит правило «первого раза» для водителей: за какие нарушения сначала не будет штрафа
В мире
Шендерович: «Был вознагражден дивным впечатлением»
Общество
Погода на воскресенье в Беларуси: до 6 градусов тепла
Общество
По БТ показали реальную статистику по задержанным на акциях протеста
ВСЕ НОВОСТИ