Культура

Памёр знаны актор-купалавец Сяргей Краўчанка

01 июля 2014, 12:00
1034
Культура Радыё Свабода
0
Ён браў удзел практычна ў палове гісторыі славутай айчыннай сцэны, разам з калегамі ствараў гэтую гісторыю, уплываў на яе і зь некалькімі дзясяткамі роляў застаўся ў ёй.

Зь Сяргеем мяне зьвязвалі цёплыя чалавечыя і прафэсійныя адносіны. Я паважаў яго за адданасьць прафэсіі і прафэсіяналізм, інтэлект, адукаванасьць. Апошнім разам мы бачыліся на ўрачыстасьцях з нагоды першай гадавіны прыватнага «Тэатру Ч», у якім ён таксама працаваў.

Спачатку быў спэктакль «Дзяды», у якім, як заўсёды, грунтоўна, дакладна даносячы думку аўтара і рэжысэрскі малюнак, інтанацыйна выверана Сяргей выконваў ролю Ксяндза.

Затым на банкеце мы размаўлялі зь ім пра не найлепшыя часы сучаснага беларускага тэатру. Ён даволі востра перажываў з гэтай нагоды.

Я зьвярнуў увагу на нейкі стомлены выгляд актора. Ведаючы ягонае стаўленьне да працы на сцэне, я аднёс гэта на ягоную незадаволенасьць тым, што цяпер робіць і сам, і тым, у якім стане ягоны родны Купалаўскі тэатар.

Але вера ў новыя ролі і ў новую якасьць тэатру заставалася. А вось здароўя, як цяпер стала зразумелым, не хапала. Ён жа, артыст Краўчанка, працягваў выходзіць на сцэну. Ён так жыў заўсёды, што сцэна была перадусім. Яна, сцэна, і трымала яго на гэтым сьвеце, і яна, сцэна, зьнясільвала яго. Тэатар быў яшчэ адным ягоным «я».

Тэатар любіў яго. У любым рэпэртуары і пры любым рэжысэры Сяргею хапала роляў. Не абавязкова галоўныя, не заўсёды вялікія, але ролі ён меў. Бо мог сыграць і рамантычнага героя, і сучаснага яму лузэра, і народны пэрсанаж, выступіць і ў сучаснай заходняй драме, і ў клясычнай п’есе. А ўсё таму, што акрамя прыроднага гнуткага акторскага таленту, выразнай зьнешнасьці, ён яшчэ быў і акторам-інтэлектуалам. Адсюль, скарыстаемся крытычным штампам, ягоны «шырокі дыяпазон».

Краўчанка — актор-купалавец з глыбокімі нацыянальнымі ўсьведамленьнямі, з разуменьнем прыроды мэнталітэту беларусаў і адначасна той актор, які быў далучаны да эўрапейскай літаратуры і эўрапейскай тэатральнай традыцыі.

Росквіт ягонага таленту прыпаў акурат на той пэрыяд, калі купалаўская сцэна адмяжоўвалася ад побытавага мастацтва, шукала новыя, сучасныя формы. І Сяргей Краўчанка лёгка ўспрымаў новую мову, рэжысэрскія пошукі.

У гэты сумны дзень мне ўзгадваецца ягоны летуценны і адначасна драматычны Данілка ў вельмі даўнім, ці ня культавым для нашага пакаленьня спэктаклі «Раскіданае гняздо» паводле Янкі Купалы, ягоныя беларусы — Захар у «Апошнім шанцы» Васіля Быкава і Драгун у «Парозе» Аляксея Дударава, Глушак у «Людзях на балоце» і Возны ў «Пане Тадэвушу». Але найбольш памятаюцца ролі ў заходнім клясычным і сучасным рэпэртуары. Ён выдатна спраўляўся з драматургіяй, якая далёка ня кожнаму беларускаму актору паддаецца. Ібсэн, Стрынбэрг, Жаміяк, Барц, Фрыла нібыта пісалі для яго.

Самымі апошнімі ролямі Сяргея сталі пэрсанажы доўгачаканага на беларускай сцэне Міцкевіча: на купалаўскай сцэне — у «Пане Тадэвушы», на сцэне «Тэатру Ч» — у «Дзядах». Тут выдатна сумясьціліся нацыянальнае ўсьведамленьне і інтэлект актора, гераізм і характарнасьць. Ён нібыта падвёў вынікі свайго акторскага досьведу.

Нацыянальная сцэна зьбяднела на яшчэ аднаго яскравага актора.


Обсудить в чате
Темы: культура
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Культура
Стало известно о срочном визите родных Заворотнюк в больницу
Спорт
Гандбол. Лига чемпионов. Брест в гостях уступил "Порту", ведя по ходу матча семь мячей
Культура
Заворотнюк — новая жертва? Как связаны ЭКО и рак
Общество
8 способов обмана в ресторанах с помощью меню
Общество
В Бресте голый мужчина гулял по крыше Дома правосудия
Культура
Андрей Разин о состоянии Анастасии Заворотнюк: «Ей осталось жить несколько дней»
В мире
Власти Турции санкционировали арест 223 военнослужащих
Общество
Кузнецов: «Нет никакой гарантии, что в следующий раз педагог не опустит парту ученику на голову»
Спорт
Футбол. Высшая лига. БАТЭ одержал волевую победу над "Городеей"
Спорт
Теннис. Белорусы победили португальцев в матче Кубка Дэвиса
Спорт
С мячом и "Борисов-Ареной". Как выглядит памятник Анатолию Капскому
Спорт
Футбол. Высшая лига. Жодинское "Торпедо" одолело "Нёман"
В мире
Петровская: «Дудь продолжает бесить звезд с федеральных каналов»
Спорт
Мини-футбол. Высшая лига. "Борисов-900" и минская "Охрана-Динамо" сыграли в безголевую ничью
Общество
Игорь Шуневич и другие белорусские силовики приехали на закрытие мотосезона
В мире
Хуситы взяли на себя ответственность за атаку беспилотников на объекты нефтяной компании Saudi Aramco в Саудовской Аравии
Общество
Скандал в гомельской школе: кто виноват?
В мире
Доллар по 94 рубля: ЦБ спрогнозировал будущее России с нефтью по $25
Общество
Во время свадьбы Собчак и Богомолова произошел конфуз
В мире
Кураев: «Где «вечная признательность» россиян?»
Экономика
Депозитно-залоговая система обращения тары Что это будет, и кто же за все заплатит
ВСЕ НОВОСТИ

Конвертер

Loading...