Культура

"Шляхам паўстанцаў". Новы дакументальны фільм пра Паўстанне Каліноўскага

05 ноября 2014, 15:09
Культура ZERKALO
0
Да 150-годдзя Паўстання 1863-1864 гадоў режысёр Павел Доўнар падрыхтаваў дакументальную стужку "Шляхам паўстанцаў". Удзел у фільме ўзялі вядомыя пісьменнікі і гісторыкі Уладзімір Арлоў, Адам Мальдзіс, Алесь Смалянчук, Алесь Краўцэвіч, Алесь Радзюк, а таксама святар Леанід Акаловіч і мастак Алесь Марачкін. 

Публічная прэм'ера стужкі адбываецца ў "Арт-сядзібе" адначасова з прэзентацыяй на беларускім партале TUT.BY.

Рэжысёр фільма Павел Доўнар зазначае, што ідэя стварэння фільма з'явілася ўжо даўно, але цяпер гэтая стужка надзвычай актуальная:

- Мне было вельмі цікава прааналізавць гэтую з'яву 150-гадовай даўніны. Тады адбылася гэтая ўнікальная для нашай зямлі падзея і вельмі займальна, што праз такі доўгі час некаторыя акалічнасці той гісторыі актуальныя і сёння. Тым больш істотна, што 2013-14 гады гэта вялікі юбілей Паўстаньня, таму стужка мае такое сімвалічнае значэнне для нас, як для нашчадкаў герояў.

777777777777

Музыка Vinsent, аўтар музычнага саундтрэку да фільма падкрэслівае важнасць Паўстання для сённяшніх беларусаў, у прыватнасці, для моладзі:

- Безумоўна, гэта тая гісторыя, якая ляжыць у нашых каранях. Нягледзячы на драматызм Паўстаньня, гэта вельмі прыгожая і натхняльная падзея для беларусаў. Цешуся, што мне выпаў гонар напісаць саундтрэк да фільма. Песня называецца "Каго любіш?". Частка яе заснаваная на тэксце "Ліста з-пад шыбеніцы" Каліноўскага. Таксама я ўжыў вядомую легенду пра пароль: Каго любіш? – Люблю Беларусь! – То ўзаемна!

У фільме перадусім уздымаюцца пытанні, што Паўстанне значыць для Беларусі, кім былі паўстанцы і каму яны не даюць спакою сёння. Пэўная частка фільму апавядае пра жыццё і дзейнасць лідэра Паўстання Кастуся Каліноўскага, узгадваецца таксама рамантычная сувязь Кастуся з Марыяй Ямант. Фільм уздымае і досыць аддаленыя ад Беларусі пытанні. Між іншым, якім чынам Паўстанне паўплывала на грамадзянскую вайну ў ЗША. 
Подпишитесь на канал ex-press.by в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Темы: культура
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter

Конвертер