Новости Борисова

Барысаўчанка аб паводзінах Ірыны Халіп за кратамі

06 января 2011, 11:23
1575
Новости Борисова EX-PRESS.BY
0

Адзін дзень з дзесяці, якія жыхарка Барысава Ірына Панкавец адбыла ў Менскім раённым ізалятары па вуліцы Скарыны, яна правяла ў адной камэры з Ірынай Халіп. Жанчына згадвае пра тое, як сябе паводзіла жонка кандыдата ў прэзыдэнты Андрэя Саньнікава, паведамляе Радыё Свабода.

"З Ірынай Халіп мы адразу сустрэліся ў ізалятары на Акрэсьціна, калі там ішлі допыты. Яна апынулася ў адным кабінэце з маёй дачкой Сьветай, а я была ў кабінэце насупроць. А як нас дапыталі і вывелі на калідор ды паставілі да сьцяны, дык Іра падышла да нас, пазнаёміліся і ўжо стаялі разам. Абмяркоўвалі гэта ўсё, яна распавядала, як іх затрымлівалі, як зламалі каленную чашачку Саньнікаву. Потым доўга нас разам трымалі ў аўтазаках, вазілі туды-сюды без вады, бязь ежы, бяз сну. А да суду нас адвезьлі ў ізалятар на Скарыны. Там у 11-й камэры нас трымалі. А потым, як нас выводзілі, каб адвезьці ў суд, яе пакінулі адну. Трымалася яна там добра, малайчына, усіх падтрымлівала, жартавала, наколькі гэта было там магчыма. Вельмі моцная і добрая яна жанчына. А калі нас усіх з камэры забіралі, а яе пакідалі, тады быццам сьляза ў яе зьявілася. Мы пачалі крычаць, чаму Іру не забралі разам з намі, а міліцыянты адказалі, што яе асобна павязуць. І пакуль мы сядзелі ў аўтазаку ды чакалі, што іншых да нас дададуць, яе вывелі, пасадзілі ў легкавы аўтамабіль і павезьлі кудысьці. Потым мы ўжо ў газэтах прачыталі, што яна ў ізалятары КДБ".

Служба інфармацыі ex-Press.by

Подпишитесь на канал EX-PRESS.BY в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter

Конвертер

ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Общество
Наумчик: Потеря независимости де-факто - самое худшее, что может произойти
Политика
Аналитик: Без российской поддержки/нейтралитета любой переворот в Беларуси был бы самоубийством для его инициаторов. Федута не мог этого не понимать
Политика
Политолог: Ко встрече Путина и Лукашенко - у России не так много рычагов и воли, чтобы решать вопрос нахрапом и откровенным принуждением
Общество
Мацкевич: Всё! Чудо закончилось. На словах все заодно, а на деле, кто в лес, кто по дрова
Общество
Павел Усов: Что делать беларусам в случае подписания карт по сдаче суверенитета или размещения российского военного контингента в стране?
Политика
Класковский: Лукашенко все труднее отбиваться от неудобных предложений Кремля
Общество
Карбалевич: Поражает наивность этих людей, попавшихся на удочку спецслужб
Новости Борисова
Борисовчанин с трудом передвигается и совершал преступления, не выходя из дома
Новости Жодино
Фото дня. В Жодино начался ремонт впуклой плитки
Новости Борисова
В государственной программе прописана реконструкция дороги Р-53 до Борисова
ВСЕ НОВОСТИ