Новости Борисова

Барысаўчанін Юры Станкевіч выдаў новы раман

01 февраля 2016, 12:20
1010
Новости Борисова EX-PRESS.BY
0


Новая кніга вядомага празаіка Юрыя Станкевіча выйшла ў мінскім выдавецтве «Галіяфы». У кнігу «Паўночны вецер для спелых пладоў», якая ўжо з'явілася на палічках у краме выдавецтва, увайшлі раман, які даў назву кнізе, дзве аповесці і некалькі апавяданняў.

У бліжэйшую сераду, 3 лютага, адбудзецца прэзентацыя новага твора пісьменніка. Яна пройдзе ў Траецкім прадмесці ў Мінску на вуліцы Старавіленскай, 6. Пачатак мерапрыемства ў 19 гадзін, уваход вольны.

Юры Станкевіч нарадзіўся і большую частку жыцця правёў у Барысаве. У большасці яго твораў дзеянне адбываецца ў мясцінах, якія вельмі нагадваюць яго малую радзіму. 

Найбольш вядомыя кнігі Юрыя Станкевіча: «Любіць ноч – права пацукоў» (гэты раман нярэдка назваюць культавым), «Апладненьне ёлупа», «Мільярд удараў», «П’яўка».

У мінулым годзе пісьменнік адзначыў сваё сямідзесяцігоддзе. Але ўлады Барысава, дзе зараз жыве і працуе Юры Станкевіч, гэты юбілей не заўважылі…

Обсудить в чате
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter

Конвертер