Новости Борисова

У дворыку Старога Барысава адбылася вечарына габрэйскіх скокаў. Фота

12 июня 2017, 16:15
3519
Новости Борисова EX-PRESS.BY
0


У мінулую пятніцу, 9 чэрвеня, на вуліцы Дзяржынскага ў Старым горадзе ў дворыку старой камяніцы, дзе зараз месціцца філіял Барысаўскага цэнтру творчасці дзяцей і моладзі, адбылася цудоўная танцавальная вечарына.

У госці да барысаўцаў прыехала музычная капэля “На таку” з незвычайным выступам. 








Па словах кіраўніка гурта “На таку” Аляксея Крукоўскага, за некалькі апошніх год  існавання калектыву ў рэпертуары назбіралася некалькі этнаграфічных танцавальных кампазіцый, якія мелі рысы габрэйскага паходжання. Зараз ужо немагчыма даведацца, якім чынам перапляліся народныя беларускія танцы і габрэйскія мелодыі, але гэта адбылося.

Крукоўскі падкрэсліў, што яго калектыў не клезмерскі гурт, яны не займаюцца, прынамсі, рэканструкцыяй габрэйскага быту, але так ці інакш высвятляецца, што шмат скокаў, якія танчылі ў беларускіх вёсках, гарадох і мястэчках у 19-м і пачатку 20-га стагоддзяў, мелі адносіны да габрэйскай культуры. Таму яму і яго паплечнікам захацелася зрабіць асаблівы выступ, прысвечаны габрэйскім мелодыям у беларускіх танцах. Дарэчы некаторыя з гэтых танцаў былі зафіксаваны этнографамі менавіта на Барысаўшчыне, напрыклад, танец “Жыдовачка” у вёсцы Мётча.




















Дзякуючы супрацоўніцтву з ініцыятывай “МыЗаТанцы”, якая зараз існуе пры Барысаўскім цэнтры творчасці дзяцей і моладзі, і асабіста Наталлі Голавай, гэтую прыдумку ўдалося рэалізаваць.І гэта было своеасаблівым дэбютам для музыкаў гурта.

На гучныя гукі музыкі сцягнуліся жыхары бліжэйшых дамоў, і некаторыя з мясцовых нават саступілі спакусе і таксама прынялі ўдзел у вечарыне. Больш двух гадзінаў у дворыку Старога гораду, які напачатку 20 стагоддзя быў скрозь населены габрэямі, гучалі рытмічныя і  вясёлыя, але ў той жа час з невыкараняльнай ноткай непазбыўнага габрэйскага смутку мелодыі.

Усе ўдзельнікі вечарыны, і тыя хто танчыў, і тыя, хто проста назіраў, вельмі шкадавалі, калі гэтая святочная падзея скончылася. Шмат хто выказваў надзею на тое, што традыцыя скокаў на адкрытым паветры ў нашым горадзе будзе працягвацца.




Обсудить в чате
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Общество
«Подожду указа и поеду». Водители откладывают техосмотр в ожидании новостей про «дорожный налог»
Культура
Эмилия Кларк рассказала об инсульте и двух операциях, из-за которых чуть не умерла
Общество
Мингорисполком отказал в установке памятной доски БНР
Политика
Макей: Тема Путина во главе Союзного государства затрагивалась на переговорах иногда и вскользь
Общество
Мимо цели: почему властям не выгодно ловить «тунеядцев»
Общество
Без масок и не провоцировать. Милиция напомнила о правилах поведения перед Днем Воли
Общество
Прогноз на выходные: в субботу будет солнечно, но потом погода изменится
Общество
Сколько яиц можно есть
Общество
«Беру то, что качественное». Покупатели рассказали, нужны ли им на ценниках цены за килограмм
Политика
Президент рассказал, как отремонтировал кусок дороги к своей деревне
ВСЕ НОВОСТИ

Конвертер

Загрузка...