Новости Борисова

Змiцер Вайцюшкевiч: Памятайце, што беларускi мужчынa — аб'ект чыстага кахання!

21 декабря 2017, 21:11
3360
Новости Борисова EX-PRESS.BY
0
Учора, 20 снежня, у Барысаў завiтаў музыка Змiцер Вайцюшкевiч. У цёплай i ўтульнай атмасферы Iрлaндскага паба барысаўчане ўзгадалi пра цуды, Каляды, каханне i шмат чаго iншага. 

Змiцер Вайцюшкевiч: Беларускi мужчынa — аб'ект чыстага кахання!

Харызматычны музыка падарыў сапраўднае задавальненне. На тварах слухачоў — асалода, шчасце, спакой. Дарэчы, Змiцер нагадaў, што ён выступаў у нашай бiблiятэцы гады чатыры таму. А яшчэ Змiцер паведамiў, што гадоў 20 таму на плошчы быў вялiкi канцэрт, там выступаў Алег «Джагер» Мiнакоў, якi зараз жыве у Бельгii (культовая группа середины 90-х «Rouble zone». — Рэд.)

Сёння адбыўся незвычайны канцэрт. Першую песню музыка спяваў не сваю. Гэта была добра вядомая песня кампазітара Валерыя Iванова, словы Ўладзіміра Някляева  — "Гуляць, дык гуляць".

У калядны час было прыемна пачуць пра цуды и каханне. Змiцер Вайцюшкевiч выканаў чароўную кампазiцыю, распавёў пра новы клiп:

— Памятаеце, ёсць у мяне клiп, дзе галоўны герой — кот, якi ходзе па Крэве. Зараз выйдзе новае відэа, там галоўны герой — cабака. Назва песнi "Спiць мая каханая". Уяўляеце, калi каханая заснула на плячы. Спiць салодка-салодка, а ты баiшся паварушыцца. Вось пра такое каханне песня.

Змiцер Вайцюшкевiч: Беларускi мужчынa — аб'ект чыстага кахання!

— На Каляды мы часта падводзiм вынiкi. Таксама гэта свята, калi ўсё родныя збiраюцца. Вось з Лондона, Нью-Ёрка прыехалi сваякi, сябры. Усё прыехалi ў Барысаў, aле у некоторых самалёт не прыляцеў. Ryаnair забастоўку ўчынiў, a ў кагосьцi застаўся толькi шалiк. Шалiк — гэта ўспамiны. 

Музыка праспяваў цудоўную песню пра шалiк, якi застаўся ад каханай, якi грэе, нагадвае пра яе, героя сагравае каханне. 

Як пра сябе кажа Змiцер, ён сцiплы, легендарны i харызматычны артыст. Музыка падзялiўся з слухачамi гiсторыяй, як яго песня трапiла ў "PARTY-ZAN фiльм":

— Алесь Лiпай, добры журналiст, якi пачаў пiсаць вершы, аднойчы патэлефанаваў мне и прапанаваў напiсаць песню на яго вершы для фiльма... Вось так нарадзiлася наступая песня.

Змiцер прызнаўся, што часам яго песням не хапае кiнематаграфiчнасцi... Таму ў наступнай песнi прагучалi ноты Гiшпанii. Гiсторыя пра дзяўчыну, якую герой жадае вызвалiць з палону, зарадзiла моцнай энэргiей жыхароў Барысава. Дзяўчына была "з позiркам рысi i з косамi з лёну"...

А вось i песня пра Мiнск, дзе нi воднага слова пра яго не ўзгадваецца :) Прайшло 20 гадоў. ЁН працуе ў адмiнiстрацii, ЯНА – ў Бiблiятэцы. Парк Янкi Купалы. Вось Ён iдзе, а вось Яна. Абед, 13:00. Iх позiркi сустрэлiся: 

— Пеця!..
— Валя!
—Ты!
— Я!..

Змiцер кажа: "Думайце пра блiзкiх".

Пасля гэтага музыка разам с барысаўчанамi праспяваў калыханку на добра вядомы ўсiм дзецям верш Генадзя Бураўкiна.

"Бывайце здаровы. Жывiце багата! Памятайце, што беларускi мужчынa — аб'ект чыстага кахання!", — кажа музыка.

Змiцер Вайцюшкевiч: Беларускi мужчынa — аб'ект чыстага кахання!

"На Барысаўскай зямлi нарадзiлася шмат добрых людзей. У вас ёсць БАТЭ, сам горад Барысаў, сям'я, мужчыны, школы... Зычу вам усiм добрых и вясёлых святаў! Убычымся яшчэ раз, думаю, да вас трыа aбо квартэтам прыехаць", — кажа Змiцер Вайцюшкевiч.

Напрыканцы канцэрта сям'я з Барысава падарыла Змiтру шалiк БАТЭ, пры гэтым мужчына ўзгадаў, што калi браў у музыкi iнтэрв'ю некалькi гадоў таму, Змiцер сказаў, што ганарыцца тым, што жыве ў адзiн час з камандай БАТЭ. А жонка барысаўчанiна дадала: "А мы ганарымся тым, што жывем у адзiн час з вамi!".

Змiцер Вайцюшкевiч: Беларускi мужчынa — аб'ект чыстага кахання!
Подпишитесь на канал EX-PRESS.BY в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter

Конвертер

ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Политика
Класковский: Те, кто приходит на смену отодвинутым в тень генералам, рискуют вскоре стать не меньшими раздражителями для значительной части общества
Политика
Карбалевич: Падают основные опоры. Отставка Вакульчика и Караева - свидетельство серьезных разногласий в военно-политическом руководстве Беларус
Политика
Дракохруст: Возможно, Латушко создает правительство
Общество
Виталий Цыганков: один всем нам хорошо известный персонаж выбрал в качестве стратегии поведения принцип «я бешенный, от меня можно всего ожидать»
Новости Жодино
«Это попытка дистанцироваться от этих людей, списать на них неадекватные действия». Игорь Лещеня — о перестановках в силовом блоке
Общество
Школа строгого режима: как дети побеждают систему
Общество
Пограничный комитет — о ситуации на границе
Спорт
Елена Левченко: делали из хлеба фигурки для шашек и играли
Общество
В Минске силовики избили в автобусе несовершеннолетних студентов
Общество
Федута: Приказ стрелять на поражение может быть отдан в любую минуту
ВСЕ НОВОСТИ