Новости Борисова

Любіш свой горад  і ведаеш, што трэба змяніць у ім? Удзельнічай у «Кірмашы праектаў»!

Грамадская культурніцкая  кампанія «Будзьма беларусамі!» і Цэнтр даследвання грамадскага кіравання «СІМПА» абвяшчаюць  «Кірмаш праектаў» для гарадоў і мястэчак Міншчыны!  

16 мая 2018, 09:31
367
Новости Борисова EX-PRESS.BY
0

Грамадская культурніцкая  кампанія «Будзьма беларусамі!»  і Цэнтр даследвання грамадскага кіравання «СІМПА» абвяшчаюць  «Кірмаш праектаў» для гарадоў і мястэчак Міншчыны!  

Любіце свой горад  і ведаеце, як зрабіць яго больш прывабным для жыхароў і гасцей? Марыце рэалізаваць свае творчыя амбіцыі? Прапануйце ідэю і знайдзіце аднадумцаў і партнёраў, каб яе ажыццявіць.

Што такое «Кірмаш праектаў»?

«Кірмаш праектаў»  —  месца, дзе збіраюцца культурніцкія прапановы, іх аўтары і крытыкі. Гэта магчымасць падзяліцца сваёй ідэяй і натхніць іншых людзей разам яе рэалізаваць. Удзел у «Кірмашы праектаў» можа прыняць кожны жыхар Міншчыны любога ўзросту і роду дзейнасці. Для гэтага трэба аформіць сваю ідэю ў прэзентацыю ў PowerPoint. Прэзентацыя павінна ўключаць наступныя звесткі:

— інфармацыю пра аўтараў (прозвішча, імя, арганізацыя) і як з вамі звязацца (нумар тэлефона/электронная пошта/сацсеткі);

— назву ідэі/праекта;

— мэту і сутнасць ідэі;

— чаму і каму гэта неабходна;– калі і дзе ідэя мусіць рэалізавацца;

— якія рэсурсы вы ўжо маеце і якія – шукаеце? (каманда, партнёры, бюджэт).

Інструкцыя па падрыхтоўцы прэзентацыі тут. 

Дасылайце свае ідэі да 27 мая ўключна на адрас kirmash.praektau@gmail.com  

Фінальная прэзентацыя праектаў адбудзецца 30 мая ў Маладзечне.

Падчас прэзентацыі вы зможаце:

• распавесці пра свой праект/ ідэю шырокай і невыпадковай аўдыторыі;

• апрабаваць і прарэкламаваць свае задумы;

• атрымаць экспертную і народную ацэнку свайго праекта;

• знайсці аднадумцаў, партнёраў, валанцёраў, пляцоўкі і рэсурсы для рэалізацыі вашай ідэі;

• пазнаёміцца з іншымі цікавымі і ініцыятыўнымі людзьмі свайго горада;

• натхніць сваім прыкладам тых, хто таксама мае файныя ідэі, але пакуль не асмеліўся выйсці з імі на публіку.

Пасля выніковай імпрэзы экспертная рада адбярэ найбольш цікавыя і абгрунтаваныя праекты, з прадпрымальнай камандай і канкрэтнымі крокамі па рэалізацыі, новымі падыходамі да вырашэння праблем і культурна-сацыяльным кірункам. Кампанія «Будзьма беларусамі!» і «СІМПА» акажуць усю магчымую дапамогу: ад кансультацый да рэалізацыі. Даведкі і падрабязнасці : + 375297121803 (Святлана), kirmash_praektau@gmail.com

Автор: EхP.
Обсудить в чате
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter

Конвертер