Новости Борисова

Як барысаўчане шукалі папараць-кветку ў Бабры

На мінулых выходных барысаўчане наведалі мястэчка Бобр (Крупскі раён) і адсвяткавалі Купалле: палілі вогнішчы і скакалі праз іх, вадзілі карагоды, збіралі травы і плялі вянкі.

10 июля 2018, 19:38
1866
Новости Борисова EX-PRESS.BY
0

На мінулых выходных барысаўчане наведалі мястэчка Бобр (Крупскі раён) і адсвяткавалі Купалле. Жыхары вёсачкі палілі вогнішчы, скакалі праз іх, вадзілі карагоды, збіралі травы і плялі вянкі.

У Бабры сабралася шмат цікавых гасцей: мастакі, рамеснікі, фатографы, творчыя людзі, навукоўцы ды суполка палякаў.

Усю купальскую ноч вяскоўцы і госці гулялі ля вогнішча, спявалі, пераказвалі легенды пра цуды. Пакуль моладзь скакала праз агонь, сталыя людзі, пераступаючы праз купальскія кветкі, назапашвалі здароўя на ўвесь год.

Купалле, якое яшчэ называюць Ноч на Івана Купалу, з’яўляецца старажытным народным земляробчым святам. Яно звязана з летнім сонцастаяннем і з росквітам летняй цеплыні і прыроды. Раней Купалле адзначалася ў ноч на 24 чэрвеня. Калі ў Юлiянскім календары адбыўся зрух на 6-7 ліпеня паводле Грыгарыянскага календара Купалле часта пачалі адзначаюць у гэты дзень.

Лічылася, што зёлкі і карэнні, сабраныя перад Купаллем, валодаюць лекавымі і гаючымі ўласцівасцямі.

Пад раніцу жыхары i госцi Бабра пайшлі да ракі — пускаць вяночкі, купацца і сустракаць сонца: ці зайграе на шчасце? Не забыліся выбраць і Купалінку. Глядзіце прыгожыя фотаздымкі са старажытнага свята — Купалля.

Марыся Калiпiгiна, фотаздымкі Мікіты Крывіча.
Обсудить в чате
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Новости Борисова
Борисовчане отправили сирийцам гуманитарную помощь в виде гимнастических обручей
Общество
«Нашего консула мы не видели. Если бы не российский, мы бы сдохли» — первое интервью Насти Рыбки
Общество
В выходные морозы в Беларуси начнут ослабевать
Экономика
Николюк: «Белорусской стабильности пока ничто не угрожает, но как долго продлится это «пока»?»
Экономика
Евро упал до минимума за 33 дня, а российский рубль подскочил до максимума за 279 дней на торгах 24 января
Общество
«Транспортный налог»: какие планируются изменения и как они затронут водителей
Экономика
Как белорусские банкроты надеются выжить за счет поставок в Судан
Общество
Хирургу — 1200 рублей, медсестре — 900. В Минздраве рассказали, как у медиков выросли зарплаты
Новости Борисова
Сайт Борисовского райисполкома не работает, а газета в январе сообщает об уборке листьев
В мире
Могерини: ЕС призывает к немедленному политическому процессу, ведущему к свободным и заслуживающим доверия выборам в Венесуэле
ВСЕ НОВОСТИ

Конвертер

Загрузка...