Новости Борисова

У барысаўскім кінатэатры гледачоў адправілі дадому, бо паказваць фільм на беларускай мове двум людзям не палічылі патрэбным

У кінатэатры параілі прывезці яшчэ гледачоў, каб было мінімум пяць чалавек.

Новости Борисова ex-press.by
0

У мінулую суботу жыхарку Барысава, якая прыйшла на фільм «Мой сябра жырафа» у кінатэатр «Кастрычнік», адправілі дадому, так як з унучкай яны былі адзінымі гледачамі.

Работнікі кінатэатра адмовіліся ўключаць фільм на беларускай мове і параілі прывезці яшчэ гледачоў, каб было мінімум пяць чалавек.

Бацькам дзяўчынкі прыйшлося тэлефанаваць знаёмым і сябрам, каб сабраць хаця б 5 чалавек. У выніку на сеансе прысутнічалі 8 гледачоў, фільм паказалі, дзеці і дарослыя былі ў захапленні. Праўда, непрыемны асадак застаўся.

Няўжо ў краіне, дзе большасць не размаўляе на роднай мове, трэба збірацца і арганізоўваць кінасеанс? Усё гэта дзеля таго, каб паглядзець фільм, перакладзены і агучаны на беларускай мове.

Заўтра, 25 жніўня, а 17:00 адбудзецца апошні паказ фільма «Мой сябра жырафа».

Абавязкова прыходзьце, будзе цудоўна!

EX-PRESS.BY
Подпишитесь на канал ex-press.by в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Темы:
Барысаў
культура
Моя сябра жырафа
беларуская мова
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter