Новости Борисова

Бясплатныя курсы «Мова нанова» вярнуліся ў Барысаў

Пасля вакацый у горадзе зноў бясплатна праходзяць заняткi па беларускай мове.

10 октября 2018, 10:10
2209
Новости Борисова EX-PRESS.BY
0

У сераду барысаўчане чыталі вершы, узгадвалі лета і атрымоўвалі падарункі. Таксама на адкрыццё курсаў у Барысаў прыехаў журналiст i стваральнiк папулярных ва многiх гарадах Беларусi курсаў Глеб Лабадзенка.

Беларускамоўны паэт і журналіст распавёў пра замкі Беларусi, што стала добрай нагодай адправіцца ў падарожжа па прыгожай краіне лясоў і азёраў.

EX-PRESS.BY занатаваў сабе назвы некаторых, таму вы, паважаныя чытачы, можаце ўбачыць, колькi прыгожых замкаў, палацаў i крэпасцей ёсць у нашай краiне. Падрабязнасці чытайце далей.

Замкi

Быхаў. Замак Сапегаў. XVII стагоддзе

Высокае, Камянецкi раён. XVII стагоддзе

Геранёны, замак Гаштольдаў. Iўeўскi раён. Канец XV-пачатак XVI стагоддзя

  Меркаваны выгляд замка на малюнку С. Прышчэпа.

На жаль, замак не захаваўся, бо ў сярэдзіне ХІХ стагоддзя яго разабралі дзеля ўзвядзення ў Ліпнішках розных гаспадарчых збудаванняў. Яго ўладальнiкам быў першы муж Барбары Радзвiл. Зараз у Геранёнах можна трапіць у касцёл, дзе яны вянчалiся.

Гальшаны. Замак Сапегаў, Ашмянскi раён, Гарадзенская вобласць

Гародня, Стары замак. XII-XIX стагоддзе. Гэты замак яшчэ памятае Вітаўта

Выступоўца кажа, што зараз у Еўропе шмат краін пайшло па шляху рэканструкцыі. Так, у Варшаве, Троках і іншых гарадах старыя замкі і вежы захоўваюцца на рэканструкцыі. Гэта значыць, што, напрыклад, палац можа захавацца ўсяго на 30 %, астатняе робіцца з сучасных матэрыялаў, але гэта дазваляе аднавіць шмат старых будынкаў. Турыстам ды мясцовым не так важна, калі гэта было пабудавана, як тое, як зрабіць прыгожае фота побач.

Крэва, замак Альгерда, Смаргонскi раён, Гарадзенская вобласць

Лiда, замак Гедымiна, Гарадзенская вобласць, 1323 год

Глеб кажа, што зараз у замку стаяць парасяты з пенапласту на стале, прыглядальшчыцы прымушаюць фатаграфавацца з iмi, навата калi не жадаеш :)

Любча, замак Радзiвiлаў, Наваградскi раён, Гарадзенская вобласць. XVII стагоддзе

Каб аднавіць замак, быў створаны фонд; на прыватныя грошы зрабілі купал, сцены, вежу. Кожны год туды прыязджаюць сотнi валанцёраў. Iван Пячынскi аднаўляе. Мясцовыя —дапамагаюць.

Мiрскi замак, замак Радзiвлаў, Карэлiцкi раён, пачатак 16 стагоддзя

Нясвiжскi, замак Радзівілаў, XVI-XVIII ст.

Наваградак, замак Мiндоўга. XIII стагоддзе, Гарадзенская вобласць

Смаляны, замак Сангушак. Аршанскi раён, Вiцебская вобласць. Да 1626 года

Апошні ўладальнік разабраў замак, прадаў цэглу, але не паспеў усё разабраць, таму ад замка засталося зусім крышку.

Крэпасцi

Берасцейская крэпасць. 1835-1842 гг.

Бабруйская крэпасць. 1807-1836 гг.

Захавалася шмат фартоў. У савецкi час тут была ваeнная частка, зараз жа крэпасць развальваецца штогод.

Гарадзенская крэпасць. 1880-я гг.

Абарончыя вежы

Камянецкая Вежа, 1276 год

Нясвiж. Замкавая вежа. XVI стагоддзе.

Абарончыя храмы

Белая царква, Траецкая царква, Чашнiцкi раён, 1597 год

Быхаў. Галоўная сiнагога. XVII стагоддзе

Гнёзна, гатычны касцёл Святого Мiхала. Ваўкавыскi раён, Гарадзенская вобласць.

Дзераўное. Касцёл Узнясення паны Марыi. 1630 год.

Заслаўе. Спаса-праабражэнская царква, 1577 год

Iшкалдзь, Траецкi касцёл. Баранавiцкi раён

Вітраж з чорнай машынай, які паказвае сцэну 1969 года, калі прыехалі чэкісты. Нашлиі ліст у разбуранай хаце. Чарнавік 1969, дзе жыхары пісалі Кісялёву на трасянцы. Усе людзі ў вёсцы кiнулi працу i прыбеглi баранiць касцёл. Людзi клаліся пад колы машыны.
Адна жанчына кажа: “Дзіцёнак на малюнку — гэта я, а мая мама там пад коламi ляжыць, а завучыха стаяла і запісвала ўсіх, хто пашоў маліцца.

Камаi. Касцёл Яна Хрысцiцеля, 1603-1606. Пастаўскi раён

Мураванка. Царква Паства Багародзiцы, Шчучынскi раён, 1516 год

Глеб Лабадзенка нават стаяў і званiў у гэтай мураванай царкве. Званар з ахвотай дапусціў да званоў, бо яму ўжо надакучыла кожны дзень займацца гэтай працай. Мужчына кажа, што звон дапамагае.

Наваградак, Баpысаглебская царква, 1519 год

Кухцiчы, Кальвiнiскi збор, 1560-я. Уздзенскi раён

Слонiм. Галоўная сінагога

Адна з двух, дзе захаваліся каляровы фрэскi.

Сынковiчы, пачатак ХVI ст. Царква Святого Мiхала Арханёла

Чарнаўчыцы, Траецкi касцёл. 1585-1595

Дом-крэпасць Нонхартаў. Воранаўскi раён, 1613 год

Тут пахавана каханая Адама Мiцкевiча.

Замкі без замкаў

Старыя Пескі. Сядзіба Пуслоўскіх. Бярозаўскі раён, Берасцейская воласць. ХІХ ст.

Флер’янава. Сядзіба Бохвіцаў. Ляхавіцкі раён, Берасцейская воласць. 1870 год.

Шчорсы. Мураванка Храптовічаў. Наваградскі раён, Берасцейская вобласць. ХІХ ст.

Скідаль. Брама сядзібы Чацвярцінскіх. Гарадзенскі раён, 1899 год.

 

Лебедзева. Пахавальня. Маладзечанскі раён, 1910-я гады.

 

Смілавічы. Палац Манюшкаў. Чэрвенскі раён, Мінская вобласць, ХVІІІ ст.

Барысаўшчына. Бровар сядзібы Эстэмскіх. Хойніцкі раён, Гомельская воласць, ХІХ ст.

Красны бераг. Сядзіба Козел-Паклеўскіх. Жлобінскі раён, Гомельская вобласць, 1890 год.

Мінск. Воданапорная вежа, 1912 год.

Стайкі. Сядзіба Лашкевічаў. Баранавіцкі раён, Берасцейкая вобласць, ХІХ ст.

Косава. Палац Пуслоўскіх. Івацэвіцкі раён, Берасцейская вобласць, 1838 год.

Жылічы. Палац Булгакаў, Кіраўскі раён, Магілёўская вобласць, 1830-я гады.

Галавічполле. Сядзіба Іваноўскіх. Шчучынскі раён, Гарадзенская вобласць, 1909 год.

Гервяты. Траецкі касцёл. Астравецкі раён, Гарадзенская вобласць, 1809 год.

Станькава. Бібліятэка Чапскіх. Койданаўскі раён, Мінская вобласць, 1880-я гады.

Ганна Алмазава, фотаздымкі аўтара
Обсудить в чате
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter

Конвертер

Загрузка...