Новости Борисова

У Барысаве адбыўся майстар-клас па керамiцы. Фота

Барысаўчане не толькі ляпiлi з глiны, але яшчэ паказвалi казкi i вывучалi граматыку.

Новости Борисова ex-press.by
0

У сераду, 10 кастрычнiка, у межах курсаў па беларускай мове «Мова нанова» адбыўся майстар-клас па керамiцы.

Вольга Жарнасек, рамеснiца з Барысава, распавяла шмат цiкавых фактаў пра гэтае майстэрства i правяла майстар-клас, на якiм кожны мог зрабiць сабе магнiт на лядоўню.

Першымi лепкай займалiся жанчыны

Аказваецца, першымi лепкай займалiся менавiта жанчыны. У Беларусi былi распаўсюджаны такiя вiды посуду з керамiкi, як вострадонны, палiваны, рабы, чарнадымлены і малачоны посуд. Дарэчы, за 5 гадоў Вольга перамясiла 300 кілаграмаў глiны.

Вострадонны посуд

Вострадонны посуд рабiлi да вынаходнiцтва ганчарнага кола. Iм карысталiся яшчэ ў Егiпту і Месапатамii. Паступова ад жанчын рамяство перайшло да мужчын.

Ён чаруе над гаршкамi

Ганчар — чаруе над гаршкамi. Ён быў звязаны з невядомамi стыхiямi, напрыклад, з Жыжалям камунiкаваў. Жыжаль — гэта даўні бог агню, якога шанавалі нашы продкі. Акрамя таго, Жыжаль быў богам кавальскай справы.

Упрыгожвалi зярняткамi. Гэта значыць, што гліна — наша замля. Так продкі прасiлi ўраджай.
Хвалiстыя лiнii, якія дайшлi да нашага часу, — гэта вада, дажджы.

Цікава, што дзецям вешалi свiсцёлкi на шыю. Лічылася, што яны адганялі злых духаў. Вось такi фэн-шуй па-беларуску. Так, можна званы не вешаць. Калiсьцi свісцёлкі каштавалi, як адно яйка. Калі падлічыць, то цяпер яны каштуюць даражэй у 20 разоў.

Палiваны посуд

Гэты посуд можна запекчы пры мiнiмум 500 градусах. Колер палiвы жоўты, карычневы і цёмна-зялёны. Менавіта такі посуд параiла набываць выступоўца, бо ён самы экалагічны, надзейны і добры для ўжывання.

Рабы посуд рабілі з плямамi, а каб атрымаўся чарнадымлены посуд, прыходзілася закрываць усе дзіркі ў пячы, тады атрымоўваўся прыгожы посуд чорнага колеру.

Малачоны посуд

А вось гэты від не традыцыйны для Беларусi. Гатовы прадмет трэба акунуць у малако, запекчы пры 200-250 градусаў, гэтага будзе дастаткова.

Пасля цікавага выступу ўдзельнікі зрабілі сабе на памяць прыгожыя магніты, а хтосьці нават кубачкі. Прыйшлося крышку запэцкаць рукі, затое атрымалася адчуць сябе добрым ганчаром.

EX-PRESS.BY
Подпишитесь на канал ex-press.by в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Темы:
Барысаў
культура
Мова нанова
ВОльга Жарнасек
Ірландскі паб
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter