Новости Борисова

Іван Кiрчук пакажа бясплатны монаспектакль у Барысаве

Ужо сёння барысаўчане пачуюць беларускія смык і ліру, сібірскія гуслі і металічныя пласціны Сціва Хаббэка, чаны з Тыбету і Непала, разнастайныя дудкі, жалейкі, акарыны, маладзечанскі касцельны звон.

05 декабря 2018, 10:06
1711
Новости Борисова EX-PRESS.BY
0

Ужо сёння, 5 снежня, у Ірландскім пабе адбудзецца монаспектакль «Дарожка мая…» у выкананні беларускага музыкі, кампазітара, фалькларыста, пісьменніка і выкладчыка Івана Кірчука.

Лідар гурта «Этна-трыа Троіца» і дацэнт кафедры тэорыі і методыкі выкладання мастацтва БДПУ ім. М. Танка зноў прыедзе ў Барысаў, каб прэдэманстраваць усю прыгажосць беларускага фальклору.

«Дарожка мая…»  аўтарская праграма Івана Кірчука, створаная па матэрыялах беларускага фальклору. Гэта сінтэз духоўнай і матэрыяльнай, абрадавай і магічнай, музычнай і песеннай спадчыны беларускай культуры, назапашаннай за 30 год творчай дзейнасці.

Праз прызму вопыту аўтар звярнецца і данесе першародны, чысты, сапраўдны фальклор, яго багацце і мудрасць. На сцэне імправізацыйна прагучаць каля 20 беларускіх народных песень, запісанных падчас фальклорна-этнаграфічных экпедыцый 1983-2003 гг., выбраных з фоналабараторыі Рэспубліканскага радыё, з архіваў НАН РБ.

Вы ўбычыце струнныя, ударныя і духавыя інструменты: беларускія смык і ліру, сібірскія гуслі і металічныя пласціны Сціва Хаббэка, чаны з Тыбету і Непала, разнастайныя дудкі, жалейкі, акарыны, маладзечанскі касцельны звон. Пачуеце музычны строй такіх побытавых рэчаў, як чыгункоў, падкоў, нават простыя камяні і капыткі коз будуць размаўляць з вамі на даступнай мове гукаў.

Разам з Іванам Кірчуком барысаўчане пройдуць каляндарны шлях жыцця чалавека, стануць удзельнікамі тэатралізаванай рэканструкцыі даўніх абрадаў і свят, пабачаць рытуалы ўсхвалення Вады, Агню і Зямлі. І найгалоўнейшае змогуць аддзячыць сваім Продкам.

Праграма «Дарожка мая…» будзе цікава не толькі дарослым, але і навучэцам, дзецям, якія толькі пачынаюць вывучаць родную мову і культуру.

Пачатак а 19:00.

Адрас: вуліца Ватуціна, 32а.

Ганна Алмазава
Обсудить в чате
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Новости Борисова
Житель Борисовского района дважды выстрелил в соседа из-за общения того с его падчерицей
Общество
Столичная милиция задержала бывшего «смотрящего по Минску»
В мире
Экс-глава НАТО: Беларуси грозит война и аннексия
Экономика
Топливо вновь дорожает на 1 копейку
Экономика
Аккумуляторный завод под Брестом почти достроили: первую партию продукции выпустят в марте
Общество
Шенгенская виза подорожает с 60 до 80 евро уже в этом году
Общество
На экспозицию археологической сенсации — 500-летнего челна — нет денег
Общество
«Не откладывайте ребенка на завтра». Исповедь матери, у которой шестилетняя дочь заболела лейкемией
Экономика
С 2021 года в Беларуси может заработать ипотека
Новости Борисова
Пожилая борисовчанка пригрозила ЖЭУ: «А может мне в газету обратиться?!» — «Точно! ...Там есть объявления частных сантехников»
ВСЕ НОВОСТИ

Конвертер

Загрузка...