З пачатку Новага 2019 года не працуе афіцыйны сайт Барысаўскага выканкаму. Жыхары раёну пазбаўлены аператыўнай інфармацыі аб дзеяннях мясцовай вертыкалі, а таксама магчымасці адправіць электронны зварот да ўладаў.
На сённяшні дзень спробы зайсці на сайт Барысаўскай вертыкалі ўлады канчаюцца безвынікова. На маніторы з’яўляецца наступны надпіс: “На сайте проводятся технические работы. Просим Вас зайти через некоторое время. Спасибо за понимание.”.
Вядома, што сайт, які існаваў да 1 студзеня 2019 года, быў распрацаваны БЕЛТА і падтрымліваўся сайтам УП «Мінская хваля».
Сайт быў даволі функцыянальным, але не меў беларускамоўнай версіі, што ўвогуле дрэнна стасуецца з наяўнасцю у нашай краіне дзвюх дзяржаўных моў, беларускай і расейскай, згодна з Канстытуцыяй.
Ці з’явіцца беларуская версія на адноўленым сайце Барысаўскага выканкаму?
Добро пожаловать в реальность!