Новости Борисова

У Барысаве адбылася сустрэча з паэтам Аляксандрам Быкавым. Фота

Як прайшла сустрэча, чытайце ў матэрыяле EX-PRESS.BY.

10 января 2019, 15:55
1060
Новости Борисова EX-PRESS.BY
0

Учора, 9 студзеня, у Цэнтральнай бібліятэцы горада Барысава адбылася прэзентацыя новай кнігі беларускага паэта Аляксандра Быкава «Пегас на сотках».

Эпіграмы, пародыі, прысвячэнні...

Аляксандр Быкаў — ураджэнец горада Барысава, паэт, выпускнік СШ № 11 горада Барысава.

Творы паэта друкаваліся ў рэспубліканскіх і рэгіянальных перыядычных выданнях, калектыўных зборніках. Аляксандр з’яўляецца аўтарм паэтычных зборнікаў: «Кветка папараць», «Пад небам бусліным», «За межы круга», «Бабуліны макі», «І тым ня менш ...», «Пегас на сотках».

У 2013 годзе стаў пераможцам Рэспубліканскага конкурсу за лепшы літаратурны твор у галіне паэзіі «Залаты купідон», член Саюза пісьменнікаў Беларусі з 2009 года.

Паэт прызнаўся, што вучыўся не надта добра, але паэтам стаць атрымался.

Барысаўчане не толькі пачулі прыгожыя, жартаўлівыя і прыгожыя вершы, але і натхніліся на плённую працу. З задавальненнем моладзь і дарослыя слухалі эпіграмы і пародыі, усміхаліся, атрымлівалі сапраўдную асалоду:

Шніп на Мухлі

Ад вершыкаў стамлёны,
Рэдактар-камандзір
Увечары з Міёнай
Выходзіць на шпацыр.

Няхай не знакаміты
Сабачы той сезам,
Ды Мухлі краявіды
Паэту як бальзам.

Прастора снегавая
У свеце ліхтароў.
Душа адпачывае,
І сэрца — будзь здароў!

Бязладдзе на планеце,
А Мухля бы каўчэг.
Міёна куст памеціць —
Вялікі самы грэх.

Гуляе творца смела
Да позніх аж гадзін.
Міёна пасталела,
І ён тут не адзін.

Мо Шніпа не чытаюць
Сабачнікі-сябры,
Але яго вітаюць
З далёкае пары.

Расцалаваў, здаецца б,
Бо, зрэшты, як браты!
А заўтра ў выдавецтва,
Да графаманаў тых.

Ад твораў папкі ўспухлі,
А талентаў няма…
Сабачы брэх на Мухлі.
Міёна. Шніп. Зіма.

ЯК СТАЦЬ БОГАМ

Смаўжа, што выпаўз на дарогу,
Пашкадаваў. Жыві наноў!
Так лёгка станавіцца Богам,
Калі адзін ты між смаўжоў!

Няма ўжо гамонкі

Даўно адцвілі ўжо рамонкі,
І ружы даўно адцвілі…
Алёнка, Алёнка, Алёнка,
Ці ўспомніш мяне ты калі?

Мікола Шабовіч

Пра тое няма ўжо гамонкі,
Як меў да дзяўчат я імпэт…
Навошта мне тыя алёнкі?
Прасцей без дзяўчат і кабет.

Я Бога малю і хрышчуся,
З трывогай чакаю званкоў:
А раптам якая у скрусе
Мяне адшукае ізноў?

І вымавіць: «Родненькі, першы…»
Ды кіне мне ў вочы папрок:
«Рамонкі завялі, канечне,
А твой падрастае сынок!»
Ў душы і трывога, і горыч,
Мабілы зноў чуецца гук.
Пранесла. То Дзіма Пятровіч —
Заве на вяселле сябрук!

Пасля кахання і віна

Каханне, людзі кажуць, як віно.
Ды скажа хто, чаму так адбылося,
Што гэтак хутка выпіта яно,
Адно, што здаць шклотару засталося.

Мікола Шабовіч

Учора адцягнуўся я спаўна:
Пілося мне са смакам і маглося …
Бутэлькі здаў я зранку ад віна,
Цяпер каханку сплавіць засталося!

Наста Аляксандрава, фота аўтара
Обсудить в чате
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Общество
День Воли хотят отметить шествием по центру Минска и концертом на стадионе «Динамо»
Спорт
Законопроект об уголовной ответственности за допинг планируется внести на весеннюю сессию парламента
Экономика
Евро упал до минимума почти за 3 недели, рубль РФ подскочил до максимума за 11 недель на торгах 16 января
В мире
Военные США впервые в истории страны не получили зарплату из-за «шатдауна»
Новости Борисова
Сюрприз от Борисовского райисполкома — 26 тысяч за инженерные сети на участке
Экономика
Условия придется выполнять. ЕФСР одобрил изменения в программу реформ Беларуси
Экономика
Власти придумали, как поднять зарплаты в сельском хозяйстве. Кто из работников получит прибавку
Политика
Шрайбман: Вы уверены, что у Москвы есть деньги на содержание 10-миллионной Беларуси?
В мире
«Недостаточно нас взорвалось!»
Общество
История дня: «Сама традиция гонять казаков в Минске давнишняя»
ВСЕ НОВОСТИ

Конвертер

Загрузка...