Новости Борисова

У Барысаве будуць святкаваць Купалле без вогнішча

Як стала вядома EX-PRESS.BY, у Барысаве Купалле будзе не зусім традыцыйным.

05 июля 2019, 17:15
1436
Новости Борисова EX-PRESS.BY
0

У суботу, 6 ліпеня, у Пячах адбудзецца свята Купалля. 

Замест традыцыйнага святкавання ў Пячах пакажуць тэатралізаванае прадстаўленне, прайграюць у "Летнія забавы". Таксама ў праграме барысаўчан чакае канцэрт і тэматычная дыскатэка.

Img d08c548add6a7f9d14d49590a9cf88e6 v

Як распавялі ў Пячынскiм Доме культуры, вогнішча не будзе з-за дрэннага надвор'я:

— Вогнішча не будзе, таму што ўмовы надвор'я не дазваляюць.  

Так дождж і моцны вецер сталі галоўнай прычынай, чаму свята пройдзе па сучасным сцэнары.

Барысаўчане, якія адзначаюць народныя святы, падзяліліся сваім меркаваннем, ці варта ісці на гулянні.

Змiцер:

Абавязкова раю схадзіць і адсвяткаваць нашае старадаўняе Купалле. З дзеткамі, з бацькамі, з сябрамі. Годна без выпіўкі, з песнямі, з добрым настроем. Сабрацца свабодна, без прымусу i без прыгону. Сабрацца беларусам на сваё сапраўднае летняе свята. Запаліць свечкі аб памерлых. Абудзіць памяць продкаў.

Сяргей:

Аднаго боку добра, што святкуюць Купалле сёння, але іншае пытанне, што гэтае свята робяць па сцэнарыю работнікі дзяржаўнай установы культуры. І свята можа мець мала агульнага з мясцовымі купальскімі традыцыямі. Але калі няма магчымасці святкаваць аўтэнтычнае Купалле, то гэта лепш, чым нічога, мне здаецца. Я вось памятаю, што яшчэ ў нулявых Купалле шырока святкавалі ў Барысаве. У дварах людзі палілі вялікія вогнішчы, але зараз такое не ўбачыць, напэўна, праз пажарную бяспеку. Трэба адзначаць беларусам, бо гэта ўнікальна і натуральна. Весялей свята я не ведаю!

Алесь:

— Гэтае свята майго дзяцінства. Яшчэ бабуля расказвала, як святкавалi раней. Кажуць, у гэта раз вогнiшча не будзе, але ж Купaлiнку будуць спяваць. Надвор'е не тое.

Дзе: стадыён мікрараёна Печы

Пачатак: а 18:00.

Ганна Алмазава
Обсудить в чате
Подпишитесь на канал EX-PRESS.BY в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter

Конвертер

ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Спорт
«Борисов-900» уступил гомельскому ВРЗ в матче чемпионата страны по мини-футболу
Спорт
Эмильен Жаклен выиграл пасьют на ЧМ по биатлону, в призах Йоханнес Бё и Александр Логинов
Общество
Холина: «Здрасте, я проститутка!»
Политика
Россия готовится пустить нефть в Европу в обход Беларуси
В мире
«Россия представляет собой очень серьезную угрозу», - глава МИД Польши
Спорт
Александр Логинов смотрел в стол, пока его соперники называли его «допингистом» и ставили под сомнение чистоту победы
Политика
Белковский: Ельцин воспринимал Лукашенко как сына, а Путин — как нехорошего брата. У них отношения Каина и Авеля
В мире
«Газпром находится в процессе масштабной потери рынков с весьма реальной перспективой банкротства»
В мире
355 пассажиров круизного лайнера заразились китайским коронавирусом
Спорт
Доротея Вирер победила в гонке преследования на ЧМ по биатлону
ВСЕ НОВОСТИ
Loading...