Новости Борисова

Нацыянальнасць — не пытанне крыві. Запішыся беларусам!

«Аб’яднаныя МасМедыі» заклікаюць тых, каму неабыякавы лёс нашай краіны, запісвацца беларусамі.

22 августа 2019, 12:28
2569
Новости Борисова EX-PRESS.BY
0

1200 bel

У Беларусі ад 4 да 30 кастрычніка пройдзе перапіс насельніцтва. Адным з пытанняў анкеты будзе пытанне пра нацыянальнасць.

Асацыяцыя выдаўцоў рэгіянальнай прэсы «Аб’яднаныя МасМедыі» заклікае тых, каму неабыякавы лёс нашай краіны, запісвацца беларусамі.

Нацыянальнасць — не пытанне крыві, нацыянальнасць — твая самаідэнтыфікацыя. Можна не мець продкаў-беларусаў, можна быць мусульманінам, можна быць цемнаскурым, і адчуваць сябе беларусам. Калі ты ім пачуваешся, ты маеш права запісаць сябе ім.

Пра гэта наш відэаролік.

Вікторыя Анохава-Жураўлёва, шматдзетная маці.

«Я выхоўваю 13 дзяцей, і для мяне вельмі важна, каб мае дзеці ведалі, дзе іх карані, якую яны маюць спадчыну. Я раблю многа, каб яны разумелі, што яны беларусы. Асабліва важна гэта ва ўмовах, калі суседняя дзяржава вельмі актыўна спрабуе пераканаць нас, што мы не з’яўляемся асобным народам».

Марына Шукюрава (Руся), спявачка.

«Я нарадзілася ў Беларусі, але ў мяне зусім няма беларускіх каранёў. Тым не менш я лічу сябе дзіцем менавіта гэтай культурнай калыскі, вывучаю беларускую мову, беларускія песні. Менавіта таму я, намагаючыся адчуць сябе, існую, вывучаю беларускую мову і карыстаюся дзвюма мовамі ў жыцці».

Андрусь Такінданг, мастак, музыкант.

«Калі вы усведамляеце сябе беларусамі, калі вы хочаце даць шанец беларускай мове, то давайце яго: запісвайцеся беларусамі, кажыце, што вы размаўляеце па-беларуску. І, натуральна, размаўляйце па-беларуску!»

Ібрагім Цынкевіч, вернік.

«Я мусульманін. З часоў Вялікага Княства Літоўскага іслам жыў поруч з іншымі канфесіямі. І сёння я шчаслівы быць беларусам і свабодна вызнаваць сваю рэлігію. Запісвайся ў беларусы!»

Яўген Філенка, праграміст.

«Я нарадзіўся ў Расіі. Але кім я ёсць, калі мае дачка і жонка беларускі, калі неба і мова любімая – беларускія. Кім я ёсць, калі ўсё, што я люблю – гэта Беларусь?»

Адам Глобус, пісьменнік, мастак.

«Я – беларус. Я – не паляк, хоць большасць маёй сям’і ходзіць у касцёлы, я – не ўкраінец, хоць люблю сказаць: “Язык да Кіева давядзе”, я – не рускі, хоць бацькі пахрысцілі мяне ў праваслаўнае царкве. Я – беларус. Так думаю, так лічу і так кажу: я – беларус!»

Дар’я Альперн-Каткоўкая, юрыстка, блогерка.

«Я нарадзілася ў Мінску, жыла ў некалькіх краінах Еўропы: на Балканах. А цяпер я жыву ў Ізраілі. Я заўсёды памятаю, хто я і адкуль. І таму, канечне, я запішуся беларускай».

Ларыса Сапач, настаўніца.

«Я працую ў школе з моладдзю. І імкнуся, каб яны былі беларусамі. Мы з імі спяваем, танчым, чытаем, выступаем па-беларуску. І я хачу бачыць сваіх вучняў беларусамі. Як і вас. Запісвайцеся беларусамі!»

Обсудить в чате
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Общество
Класковский: Перед выборами Лукашенко получает дополнительный козырь
Общество
После скандала в гомельских школах детей заставляют подписываться под приказом о неиспользовании мобильных телефонов
В мире
В США умер владелец сети отелей Хилтон
Спорт
Футбол. Первая лига. "Смолевичи" победили пинскую "Волну" и другие результаты
Спорт
Футбол. Высшая лига. Жодинское "Торпедо" одолело "Слуцк" и другие матчи
Спорт
Хоккей. КХЛ. Минское "Динамо" разгромило "Йокерит", добыв третью победу подряд
В мире
В Казахстане задержали около 60 человек из-за несанкционированных митингов
Общество
Почему жителям белорусской глубинки не до охов-вздохов четы Трамп
Экономика
"Белнефтехим" заявляет об ослаблении нацвалюты и будет повышать цены на топливо
Общество
Эстония введет пошлину для граждан Украины и Беларуси за долгосрочные визы
Новости Борисова
Ретро-фестиваль под дождем прошел в Борисове. Фотофакт
Экономика
S&P прогнозирует сокращение темпов роста потребительского кредитования в Беларуси
Экономика
Беларусбанк вводит плату за просмотр баланса карточек в банкоматах Белинвестбанка
В мире
Обвиняемого в экстремизме якутского шамана отправили под подписку о невыезде
Общество
Будьте осторожны: появились первые лжепереписчики
Общество
До +20°С и сильный порывистый ветер ожидается в Беларуси 22 сентября
Экономика
Прогноз курса рубля на неделю 23-27 сентября
Экономика
Россия поглотит Беларусь к 2024 году?
Общество
Финансовый гороскоп на неделю с 23 по 29 сентября 2019 года
Общество
Жёстче, чем в армии: почему в школах у детей забирают смартфоны
Общество
Эхо гомельских событий: в минской школе собирают деньги на ящики для мобильников. Как вам идея?
ВСЕ НОВОСТИ

Конвертер

ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Общество
Класковский: Перед выборами Лукашенко получает дополнительный козырь
Общество
После скандала в гомельских школах детей заставляют подписываться под приказом о неиспользовании мобильных телефонов
В мире
В США умер владелец сети отелей Хилтон
Спорт
Футбол. Первая лига. "Смолевичи" победили пинскую "Волну" и другие результаты
Спорт
Футбол. Высшая лига. Жодинское "Торпедо" одолело "Слуцк" и другие матчи
Спорт
Хоккей. КХЛ. Минское "Динамо" разгромило "Йокерит", добыв третью победу подряд
В мире
В Казахстане задержали около 60 человек из-за несанкционированных митингов
Общество
Почему жителям белорусской глубинки не до охов-вздохов четы Трамп
Экономика
"Белнефтехим" заявляет об ослаблении нацвалюты и будет повышать цены на топливо
Общество
Эстония введет пошлину для граждан Украины и Беларуси за долгосрочные визы
ВСЕ НОВОСТИ
Loading...