Новости Борисова

Кніга барысаўскай пісьменніцы трапіла ў шорт-ліст прэміі Гедройца

З шасці кніг журы павінна выбраць пераможцу, аўтар атрымае пашану і грошы

Новости Борисова ex-press.by
0

Сябры журы прэміі Гедройца вызначылі кароткі спіс прэтэндэнтаў на сёлетнюю прэмію, паведаміў беларускі ПЭН-Цэнтр. У шорт-ліст увайшлі шэсць кніг і ў тым ліку “Садомская яблыня” пісьменніцы з Барысава Алены Брава.

У яе новым творы галоўная гераіня тэлевядоўца Інга Куродым вядзе свой прыватны рэпартаж з эпіцэнтра «звычайнай надзвычайнай сітуацыі», дзе жанчыны — «зручныя чалавекаадзінкі штатнага раскладу».

Алена Брава доўгі час працавала ў барысаўскай раёнцы, была рэдактарам, адказным сакратаром, намеснікам рэдактара. Зараз працуе ў сталічным выданні “Алеся”.

На перамогу таксама прэтэндуюць Міхал Андрасюк (“Поўня”), Сяргей Календа “Часам панкі паміраюць”, Ілля Сін. (“Libido”), Юлія Шарова (“Вяртанне Ліліт”), Сяргей Шупа (“Падарожжа ў БНР”).

Творы Алены Брава ўжо вылучаліся на прэмію Гедройца, у 2014 годзе яе кніга прозы  "Дараванне. Прощение. Vergebung" трапіла ў кароткі спіс, але перамога дасталася не ёй.

%d0%91%d1%80%d0%b0%d0%b2%d0%b0

Алена Брава дае аўтографы ў барысаўскай цэнтральнай бібліятэцы 

Раней пераможцамі бадай самага прэстыжнага конкурсу беларускіх празаікаў былі Павал Касцюкевіч (“Зборная РБ па негалоўных відах спорту”, 2012), Уладзімір Някляеў (“Аўтамат з газіроўкай з сіропам і без”, 2013), Ігар Бабкоў (“Хвілінка: Тры гісторыі”, 2014), Віктар Казько (“Час збіраць косці”, 2015), Макс Шчур ("Завяршыць гештальт", 2016), Зміцер Бартосік ("Быў у пана верабейка гаварушчы", 2017), Уладзімір Арлоў ("Танцы над горадам", 2018).

Як бачым, сярод пераможцаў яшчэ не было ніводнай жанчыны. Не выключана, што ў 2019 годзе мужчынскае дамінаванне будзе перарвана.

Прэмія імя Ежы Гедройца заснаваная Беларускім ПЭН-Цэнтрам, Саюзам беларускіх пісьменнікаў і Польскім Інстытутам у Менску і ўручаецца за найлепшую кнігу ў жанры мастацкай i дакументальнай прозы. Узнагарода мае статус галоўнай незалежнай літаратурнай прэміі Беларусі.

Сёлета ў журы Прэміі Гедройца ўвайшлі: Максім Жбанкоў, культуролаг, крытык, эсэіст; Жана Капуста, літаратурны крытык, літаратуразнаўца; Марыя Мартысевіч, паэтка, перакладчыца, арганізатарка культурніцкіх праектаў; Анжэла Мельнікава, літаратуразнаўца; Алесь Пашкевіч, празаік, літаратуразнаўца, першы намеснік старшыні Саюза беларускіх пісьменнікаў; Ганна Севярынец, празаік, архівіст, літаратуразнаўца, настаўніца.

Урачыстая цырымонія ўзнагароджання адбудзецца 25 верасня ў прасторы ZAL#2, што ў менскім Палацы мастацтваў. Пачатак цырымоніі — а 19:00. Колькі дакладна будзе “важыць” прэмія сёлета пакуль невядома. У мінулым годзе пераможца атрымаў 18.108,80 беларускіх рублёў (або 7.800 еўра).

EX-PRESS.BY
Подпишитесь на канал ex-press.by в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Темы:
Алена Брава
прэмія Гедройца
Садомская яблыня
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter