Новости Борисова

60 хвілін асалоды: у Барысаве адбылася прэзентацыя гульнявога фільма «Чароўныя нажнічкі»

Як гледачы сустракалі кіно, і чаму яго варта паглядзець яшчэ раз, чытайце ў матэрыяле EX-PRESS.BY.

10 октября 2019, 10:00
616
Новости Борисова EX-PRESS.BY
0

EX-PRESS.BY трапіў на прагляд гульнявога нямога фільма «Чароўныя нажнічкі». 

Img 20191008 190912

Фільм «Чароўныя нажнічкі» быў зняты барысаўчанамі ў нашым горадзе без якога-небудзь фінансавання і выключна дзякуючы энтузіязму ўдзельнікаў аўтарскага калектыву. 

Чорна-белае мастацкае нямое кіно суправаджаецца жывой музыкай у выкананні невялікага аркестра. Тут ёсць скрыпка, акардэон, бубен і яшчэ шмат цікавых інструментаў. 

Img 20191008 191141

Беларускамоўная жаночая вакальна-танцавальная група «Жыдовочка» была сабрана адмыслова для фільма. Жаночы калектыў «Жыдовочка» спявае песні на ідыш пачатку 20 стагоддзя і танчыць габрэйскія танцы мястэчак, якія згарэлі ў Халакост. 

Img 20191008 191053

«Чароўныя нажнічкі» — гэта крыху містычная гісторыя пра краўца і ягоныя прыгоды. Фільм немагчыма знайсці ў сеціве. Кінастужку можна паглядзець толькі ў рэальнай прасторы пад жывое музычнае суправаджэнне. 

Img 20191008 192211

Матывы габрэйскіх народных казак спадабаліся публіцы: жарты сустракалі ўсмешкамі, барысаўане ўвесь час былі сканцэнтраваны на праглядзе, а напрыканцы падарылі гучныя апладысменты. 

Img 20191008 192700

Абавязкова ўсім жыхарам нашага мястэчка варта паглядзець гэтае кіно. Яно датычыцца не толькі габрэяў і іх гісторыі, але і кожнага з нас. У сцэнарыі даволі шмат спасылак на наша жыццё. 

Img 20191008 194130

Пасля сустрэчы разумееш, што забарона людзям танчыць у старым дворыку — кепская ідэя. 

Img 20191008 201820

Рэжысёр стужкi — Наталля Голава. Кіно атрымалася сапраўды жывым, гульнявым, цікавым і нават кранальным.

Ганна Алмазава, фота аўтара
Обсудить в чате
Подпишитесь на канал EX-PRESS.BY в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter

Конвертер

ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
В мире
Путин и Зеленский договорились в Париже про «обмен всех на всех» до 31 декабря этого года
В мире
Через 10-15 лет, когда постсоветские поколения будут безраздельно доминировать, тема «объединения» просто исчезнет
Общество
Женщины этих знаков дольше сохраняют красоту
В мире
Водопад Виктория обмелел до тонкой струйки. Фотофакт
Происшествия
Автомобиль милиции сбил мужчину на пешеходном переходе в Барановичах (фото)
Политика
Взгляд из Москвы. Почему Кремль не может выбить уступки из Лукашенко
Общество
Каждый пятый белорус, который обратился за американской визой, не получил её
В мире
«Кремлевским просто нечего предложить кроме набившего оскомину триединства: царь-бог-отечество»
Спорт
Сборная Беларуси одолела австрийцев на старте молодежного ЧМ по хоккею
Общество
Дорожный сбор предлагают привязать к пробегу
ВСЕ НОВОСТИ
Loading...