Новости Борисова

У Барысаве адбудзецца круглы стол па пошуку фінансавання і марафон нясумных лекцый

EX-PRESS.BY ведае, хто падкажа, як знайсці грошы на ідэю.

20 ноября 2019, 14:51
2093
Новости Борисова EX-PRESS.BY
0

У суботу, 23 лістапада, у Барысаве адбудзецца 2 цікавых мерапрыемствы. Калі вы грамадскі актывіст/актывістка і маеце ідэі, але не ведаеце, дзе знайсці сродкі для іх рэалізацыі, то вам трэба наведаць круглы стол, які ладзіць Асамблея НДА. Эксперты распавядуць пра тое, дзе ў Беларусі грошы і як іх атрымаць. 

Funding

Арганізатарка сустрэчы Алена Аўтушка распавяла пра круглы стол: 

— Круглыя сталы па пошуку фінансавання для рэалізацыі ідэй ўжо прайшлі ў некаторых гарадах Беларусі, і барысаўская жаночымі арганізацыя «Правінцыя» падхапіла прапанову Асамблеі недзяржаўных арганізацый правесці падобны круглы стол у Барысаве. Эксперты прэзентуюць беларускі і польскі вопыт пошуку спонсараў. Мы спадзяемся, што атрыманая на круглым стале інфармацыя дапаможа ініцыятыўным творчым людзям шукаць і знаходзіць фінансы для рэалізацыі карысных для горада ідэй. 

Папярэдняя праграма: 

10:45-11:00. Вітальная кава. Рэгістрацыя. 

11:00-11:20. Прэзентацыя Асамблеі НДА і праграмы. Знаёмства. 

11:20-12:30. Прэзентацыя магчымасьцяў для пошуку рэсурсаў у Беларусі. 

12:30-12.45. Кава-паўза. 

12:45-13:45. Прэзентацыя польскага досьведу пошуку рэсурсаў. 

13:45-14:00. Зваротная сувязь, абмен кантактамі. 

Арганізатары кампэнсуюць выдаткі на праезд удзельніцаў і ўдзельнікаў з Мінскай вобласці пры ўмове карыстання грамадзкім транспартам і наяўнасці квіткоў у два бакі. 

Рэгістрацыя па спасылцы: 

Месца правядзення: прастора «Фабрыка», вуліца Даўмана, 78. 

Алена распавяла, што з 15.00 да 18.00 яшчэ адбудзецца марафон нясумных лекцый: 

— Лекцыі з поспехам праходзяць у сталіцы, а Барысаў чым горш? Мы таксама хочам праводзіць вольны час не толькі з цікавасцю, але і карысцю. Таму, калі Асамблея недзяржаўных арганізацый прапанавала нам правесці ў Барысаве марафон лекцый, мы з радасцю пагадзіліся. У Барысаў прыедуць самыя папулярныя лектары, на выступах якіх у Мінску збіраюцца аншлагі. 

Гэта лекцыі пра тое, які ўнёсак робіць кожны чалавек у забруджванне навакольнага асяроддзя, як перастаць гэта рабіць, лекцыя пра тое, ці трэба хадзіць да псіхолага, у якіх выпадках і навошта, а таксама лекцыя пра тое, як мужчынам і жанчынам жыць у свеце і згодзе на гэтай планеце і не лаяцца за невынесенае смецце і за невялікую зарплату.

Лекцыі — выдатная магчымасьць адкрыць для сябе новыя грамадска-карысныя тэмы, пераасэнсаваць унутраныя стэрыятыпы і знайсьці аднадумцаў.

Якія выступы вас чакаюць?

«Жыццё без смецця: міф ці рэальнасць?», Марыя Сума;

«Як клапаціцца пра ментальнае здароўе, і чаму гэта — самае важнае», Таня Аліпчыкава;

«Чаму фэміністкі так прыгнятаюць мужчын?», Дар’я Афанасьева.

Падрабязней пра выступоўцаў і іх лекцыі чытайце ў Instagram Асамблеі НДА.

Месца правядзення: прастора «Фабрыка», вуліца Даўмана, 78. 

Подпишитесь на канал EX-PRESS.BY в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира. Добро пожаловать в реальность!

Ганна Алмазава
Обсудить в чате
Подпишитесь на канал EX-PRESS.BY в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter

Конвертер

ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Экономика
Прогноз курса рубля на неделю 16-20 декабря
Общество
«Выходной без всяких переносов». Лукашенко в ближайшее время примет решение по 2 января
Общество
Байнет о «разбалованных» медиках: «Это народ разбаловал бывшего председателя, его семью и приближенных»
Экономика
В Беларуси увеличится базовая величина. Что изменится?
В мире
Комитет по юстиции Палаты представителей США проголосовал за импичмент Трампа
В мире
«Все предыдущие заявления Кремля провалены, отказаться от украинского маршрута уже невозможно даже в теории»
В мире
Радзиховский: Уж у нас-то точно 150 миллионов терпил, сплошной «глубинный народ», до его глубин не достучишься
Политика
Карбалевич: Лукашенко всячески обходит главную причину трудовой эмиграции, а именно низкие зарплаты
Спорт
Сборная Беларуси обыграла Словению на молодежном ЧМ по хоккею
Общество
Лукашенко признался, какой болезнью страдает
ВСЕ НОВОСТИ
Loading...