Новости Борисова

Андрэй Адамовіч у Барысаве распавёў пра багемныя прыгоды капітана КДБ. Фота

EX-PRESS.BY трапіў на творчую сустрэчу з пісьменнікам.

04 декабря 2019, 14:55
653
Новости Борисова EX-PRESS.BY
0

У межах курсаў сучаснай беларускай мовы «Мова нанова» пісьменнік Андрэй Адамовіч наведаў Барысаў. 

Ljov9dcghzm

Пра аўтара 

Пісьменнік нарадзіўся 23 лютага 1984 года ў Мінску. Скончыў Беларускі Калегіюм і журфак БДУ. Па размеркаванні быў накіраваны ў Віцебск, дзе два гады працаваў у абласной газеце «Віцьбiчы». Пасля адпрацоўкі вярнуўся ў Мінск. 

Dlrlevu1vii

Андрэй кажа пра сябе: 

Я іміграваў у IT, хаця маю журналісцкую адукацыю. Дзед у Мінску нарадзіўся, я таксама мінчук. Літаратура — гэта дадатковы занятак. Важу 78 кілаграмаў. Калі б гэта была мая асноўная дзейнасць, я важыў бы 38 кілаграмаў. 

Akqo9zybqhw

Ёсць у паэта і добрыя дасягненні ў літаратуры. На V літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройца ў 2016 годзе трэцяе месца дасталася паэту і празаіку Андрэю Адамовічу з навэлай «Таўсціла і лешч». У якасці ўзнагароды ён атрымаў двухтыднёвы творчы адпачынак у Берлінскім літаратурным калоквіуме. 

За кнігу вершаў «Дзень паэзіі смерці дзень» Андрэй Адамовіч атрымаў прэмію «Дэбют» імя Максіма Багдановіча. 

Qmbycjfhnys

«Што там рабіць у Польшчы?» 

Андрэй Адамовіч стаў удзельнікам творчай стыпендыі ў рамках праграмы «Gaude Polonia». Яна прысуджаецца Міністрам культуры і нацыянальнай спадчыны Рэспублікі Польшча для маладых творцаў, дзеячаў культуры і перакладчыкаў польскай літаратуры. Навучанне, якое праходзіць штогод з 1 лютага па 31 ліпеня, заклікана дазволіць маладым творцам з краін рэгіёну Цэнтральнай Усходняй Еўропы лепш даведацца пра польскую культуру, а таксама ўдасканальваць сваю творчасць пад апекай польскіх дзеячаў мастацтва і інстытутаў культуры. Заяўкі для ўдзелу ў праграме на наступны каляндарны год прымаюцца да 15 кастрычніка. 

Ctgetlw5aok

— Падаў заяўку, дзе абяцаў, што напішу тэкст пра нацыянальную ідэнтычнасць усходнееўрапейскай нацыі на прыкладзе эмігранта ў Варшаве. У «Песні пра Цімура» ёсць і трасянка, і мацюкі, і штыль высокі і нізкі. 

Андрэй выкарыстоўвае мацюкi, таму ў тэксце шмат астралябii i цвiкоў (адпавядаюць самым папулярным матным словам). 

— «Песня пра Цімура» — псіхадэлічная паэма ў прозе і адначасова дынамічны шпіёнскі трылер, які пачынаецца з таго, што ў Варшаву выпраўляецца агент беларускага КДБ капітан Капейкін. Радзіма паставіла перад ім цяжкую задачу — адшукаць загадкавага паэта-камуніста Цімура Хоміча. Для гэтага Паўлу Капейкіну трэба ўцерціся ў давер да багемных сяброў выклятага паэта — беларускіх мастакоў, рэжысёраў і кампазітараў. 

Zvqtkny7b3u

На фоне прыгодаў капітана аўтар высмейвае так званую беларускую інтэлігенцыю па асобах і беларускі народ агульна. Аляксандр Саладуха, Андрэй Горват, Сяргей Календа, Андрэй Куціла, Віталь Рыжкоў і іншыя «дзеячы культуры» з’яўляюцца героямі паэмы. Твор будзе цікавы найперш тым, хто стаміўся ад нудных тэкстаў па-беларуску і любіць захапляльныя гісторыі. 

На думку аўтара, кніга выклікае вострае непрыняцце ў «змагароў» і іншых маралафагаў. 

Kh5alc 5nus

— А чаму не засталіся ў Польшчы? 

— Што там рабіць у Польшчы? Я часта прыязджаў у Беларусь. Не было такога, што сядзеў увесь час там. Дарэчы, вучыў польскую мову, але баяўся, што прачнуся на будоўлі, таму не ведаю ніводнаго польскага слова з будоўлі. За паўгады праграмы жыў у Варшаве, а таксама ў Кракаве. 

Усе жадаючыя барысаўчане набылі кнігі аўтара і атрымалі аўтографы.

Ганна Алмазава, фота Леры Сотнікавай
Обсудить в чате
Подпишитесь на канал EX-PRESS.BY в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter

Конвертер

ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
В мире
«Лужков взял Москву социалистическую и оставил Москву капиталистическую»
Политика
«Не нашлось в России ни одного чудака, который вышел бы к Кремлю с плакатом о необходимости создания «союзного государства»
В мире
«Донбасс становится такой же военно-политической катастрофой Путина, как и Сирия»
В мире
Лужков умер от анафилактического шока
Политика
Зачем Лукашенко понадобилась встреча с Медведевым?
Общество
Гродненский областной перинатальный центр отказался делать аборты
Спорт
Сборная Беларуси уступила в овертайме Латвии на молодежном ЧМ по хоккею
Общество
Лукашенко подписал указ о защите информации «для предотвращения деструктивных воздействий»
Общество
Лайфхак от главы «Коммунарки»: как определить, есть ли в шоколаде «гадкие» жиры
Спорт
«Борисов-900» обыграл в гостях одного из лидеров чемпионата страны
ВСЕ НОВОСТИ
Loading...