Новости Борисова

«Трэба спачатку дапамагчы сабе». Топ-10 цытат бізнесмена Мікіты Семяненкі ў Барысаве

На курсы беларускай мовы «Мова нанова» завітаў Мікіта Семяненка, які распавёў пра бізнес і навучанне за мяжой.

14 февраля 2020, 14:50
1742
Новости Борисова EX-PRESS.BY
0

Мікіта Семяненка з’яўляецца старшынём Рады Моладзі Руху «За свабоду», выпускніком Торуньскага ўніверсітэта Мікалая Каперніка (Польшча). Падчас навучання яму давялося вучыцца ў Гішпаніі, пасля вяртання ў Беларусь ён заснаваў выязную салатную лаўку «Fresh Royal».

EX-PRESS.BY падрыхтаваў топ-10 цытат актывіста і бізнесмена Мікіты Семяненкі пра навучання за мяжой, Польшчу, Гішпанію, бізнес і Беларусь.

Mova4

1. Да вас прыехаў на электрычцы «Мінск-Барысаў». Я даўно не ездзіў у электрычцы. Мяне здзівіла, што людзі не сядзяць паасобку, а падсаджваюцца да кагосьці, пачынаюць размаўляць, гуляюць у карты.

2. У Польшчы не вельмі любяць чырвоны колер. Ёсць нават жартаўлівая прымаўка «Бі трамвай, бо чырвоны». Лічыцца, што чырвоны — колер камуністаў. Таму ў некаторых людзей адразу выклікаюцца агрэсія і асацыяцыя з Савецкім Саюзам. 

3. Палякі не ведаюць, частка беларусаў атрымлівае карту паляка дзеля візы, каб паліва вазіць, атрымаць зніжкі на праезд, ці паступіць ва ўніверсітэт. Яны здзіўляюцца, калі аказваецца, што па-польску амаль ніхто не размаўляе, бо думаюць, што ў Менску і на захадзе краіны шмат польскамоўных.

Mova1

4. У Польшчы складана адлічыцца з універсітэта. Там ёсць шмат заяваў, з якімі ты можаш звярнуцца да дэкана, калі займаешся грамадскім актывізмам ці ў цябе ёсць асабістыя прычыны прапусціць заняткі. Таму часам людзі вучацца па 10-15 гадоў і не могуць скончыць. Я амаль два гады рыхтаваўся абараняць дыплом. Калі ніхто не падганяе, то навошта спяшацца.

5. У Польшчы людзі больш прадпрымальніцкія і капіталістычныя, у Гішпаніі (магчыма, звязана з кліматам) людзі больш левых і сацыялістычных поглядаў. Яны хочуць бясплатную адукацыю, бясплатную медыцыну, каб льготы былі. Гішпанскія студэнты і інтэлегенцыя хочуць паўтарэння 1917 года. У іх рамантычнае ўспрыманне сацыялістычнай рэвалюцыі, яны не бачылі яе на ўласныя вочы, толькі кіно глядзелі і кнігі чыталі. Там шмат людзей, якія выходзяць на вуліцы з чырвонымі сцягамі. У Польшчы, наадварот, пакрыўджаны на камуністаў.

6. Калі ў мяне энергія заканчваецца і хочацца, каб ніхто галаву не дурыў, мне становіцца ў Беларусі камфортна. Ніхто не лезе да цябе. Кожны сам за сябе. Увесь свет пачакае — такія беларусы ў асноўным.

7. Трэба спачатку дапамагчы сабе, а пасля ўжо іншым. Не наадварот.

Mova3

8. У іншых краінах не разумеюць, чаму ў беларусаў ёсць свая мова, але яны карыстаюцца іншай. Бывала, беларусаў просяць нешта сказаць па-беларуску, а яны не могуць, бо не ведаюць.

9. Цікава было, калі палякі мяне прасілі перакласці словы на беларускую, атрымоўвалася, што ў польскай мове, як і ў беларускай, «два» гучыць, як «два», «капялюш», як «капялюш». Некаторыя словы супадаюць.

10. Калі вучыць замежныя мовы, то лепей пачынаць вучыць польскую, потым чэшскую, пасля нямецкую. Там шмат словаў супадае. Ты вучыш мову і разумееш, што ўжо ведаеш яе на 20 %, ёсць падобныя словы, выказванні, афарызмы, прыслоўі, жарты.

Прыходзьце на курсы сучаснай беларускай мовы «Мова нанова» кожную сераду а 19.00.

Лера Сотнікава, фота Ганны Алмазавай
Обсудить в чате
Подпишитесь на канал EX-PRESS.BY в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter

Конвертер

ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Общество
Аналитик: ни Лукашенко, ни его советники не понимают, что главное уязвимое место всей его публичной политики — постоянное вранье
Общество
Романчук: коронавирус приостановил время. Меньше стало суеты и маеты, человеческого паштета, гаштета и фуршета
Общество
Не дают спать, матрасы со вшами, 5 суток в карцере. Активист рассказывает об условиях на Окрестина
В мире
Эксперт: пандемия коронавируса оказалась хуже, чем ожидалось
Общество
Житель Гродно: Омоновец взял меня за волосы, ударил о стенку и спросил: «Сколько тебе россияне заплатили?»
Общество
Давыдько: «Отечественную интернет-площадку сегодня заняли враги государственности»
Общество
«Вы что, с ума сошли? Как умрет? Фотографа не будет?» Лукашенко рассказал, что его личный фотограф едва не умер от коронавируса
Общество
Как МВД объяснило причины задержаний людей во время избирательной кампании
Политика
Лукашенко пришел на интервью босиком (видео)
Экономика
Вадим Прокопьев продал все свои рестораны — он покидает Беларусь
ВСЕ НОВОСТИ
Loading...