Новости Борисова

«Калі я пачала размаўляць па-беларуску, я адчула сябе зусім іншым чалавекам»

Барысаўчанкі расказалі, чаму размаўляюць толькі па-беларуску.

21 февраля 2020, 11:47
2948
Новости Борисова EX-PRESS.BY
0

Галіна хвалюецца, што беларуская мова можа знікнуць, Настасся выхоўвае дзіця па-беларуску, а Лідзія ўпэўнена, што ў краіне з назвай Беларусь можа быць толькі беларуская мова. Напярэдадні Дня роднай мовы EX-PRESS.BY запытаў барысаўчанак, чаму яны размаўляюць выключна на беларускай мове.

Барысаўчанка Лідзія распавяла сваю гісторыю:

— З 2012 года я ўсвядоміла, што калі жывеш на беларускай зямлі, трэба ведаць беларускую гісторыю, якая не пачалася ад партызан; ведаць літаратуру, культуру; і безумоўна карыстацца мовай краіны. А ў краіне з назвай Беларусь, якая можа быць мова, акрамя беларускай?

Было жаданне папоўніць слоўнікавы запас, бо гублялася ў словах, іх катэгарычна не хапала. Таму — мастацкая літаратура і побач слоўнік, улюблёны Караткевіч. Знаходзіш незразумелыя словы — і адразу ў слоўнік.

Mova1

Лідзія назвала два шляхі, як пачаць размаўляць на роднай мове:

— Першы — прымусам, што пачало някепска рабіцца ў пачатку 90-х. Калі навучальныя ўстановы павінны былі перайсці на родную мову, адміністрацыйныя запісы вяліся на беларускай мове, упакоўка была з беларускай мовай і гэтак далей.

А другі — свядомы, калі нельга прымусіць палюбіць. Любоў ідзе не толькі ад сэрца, але і ад розуму, у першую чаргу.

Можна зацікавіць мовай праз гісторыю, напрыклад. Калі трапілі ў Бярэсце і ў музей з такой жа назвай, паглядзелі выставы і ўявілі, якія насамрэч крутыя былі нашыя продкі. З няволі рука цягнецца да кнігі, а розум — да ведаў.

Ёсць цудоўная перадача «Назад у будучыню». У ёй хуценька і каротка Лявон Вольскі распавядае падзеі, якія мелі месца на нашай тэрыторыі.

Для больш сур’ёзных — перадачы Аляксандра Краўцэвіча, кнігі яго і Ўладзіміра Арлова. Цудоўная аўдыёкніга Арлова «Адкуль наш род». Ну і акрамя таго — музыка, літаратура, драматургія. Карацей кажучы, было б жаданне.

Асабiстае пытанне

Галіна, выкладчыца, выратоўвае родную мову кожны дзень:

— Пытанне для мяне трошкі асабістае. Я даўно цягнулася да беларускай мовы. Пэўны час таму я паглядзела ролік «10 фактаў пра беларускую мову» і даведалася, што мая родная мова знаходзіцца ў пятай пазіцыі па знікненню.

Спецыялісты распрацавалі наступную градацыю жыццяздольнасці мовы: слабая (у небяспецы), дакладна знаходзіцца пад пагрозай, у сур’ёзнай небяспецы, знаходзіцца пад пагрозай знікнення, мёртвая мова. Такім чынам, у беларускай мовы ёсць два шляхі: далучыцца да мёртвых моў або выйсці з ліку тых, што знаходзяцца пад пагрозай знікнення. Беларуская мова слабая, у небяспецы.

Mova2

Я зразумела, што ад мяне шмат чаго залежыць, я магу дапамагчы не памерці сваёй мове. Калі я пачала размаўляць, я адчула такую неверагодную годнасць, павагу да сябе, я адчула сябе зусім іншым чалавекам і вайшла ў новы для мяне «свет беларускай мовы». Я пазнаёмілася і працягваю знаёміцца з цікавымі людзьмі, годнымі сынамі сваёй Айчыны, наведваю шмат імпрэзаў.

Беларусь — не маленькая Расія

Настасся, журналістка:

— Для мяне важна, каб мае дзеці ведалі родную мову, маглі чытаць кнігі на беларускай мове, глядзець фільмы, нарэшце, размаўляць. Навукоўцы даўно маюць доказ, што дзеці-білінгвы больш інтэлектуальна развітыя, таму кожны дзень важна даваць дзецям гэтую магчымасць — вывучаць мову, размаўляць, чытаць.

Mova3

Вы ведалі, што дзеці ў Швейцарыі ведаюць мінімум тры мовы? Звычайна яны могуць размаўляць на такіх, мовах, як нямецкая, швейцарская нямецкая, ангельская, французская, італьянская. А чым мы горшыя? Наадварот, у нас яшчэ больш магчымасцяў і мажлівасцяў. У нас такая прыгожая мова, такая ўнікальная. Давайце любіць яе і паважаць.

Я лічу, што ў Беларусі з маленства дзеці павінны чуць беларускую мову, у садках павінна быць беларуская мова, а не руская, у школе ўсе прадметы трэба вывучаць на роднай мове, тое ж датычыцца і ўніверсітэтаў. Толькі тады мы зразумеем, што Беларусь — неверагодная вольная краіна з цудоўнай мовай, культурай і гісторыяй, а не маленькая Расія.

Лера Сотникова
Подпишитесь на канал EX-PRESS.BY в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter

Конвертер

ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Политика
Отказ Лукашенко выполнять «план Патрушева-Путина», его международная и внутриполитическая токсичность, резко повышает ставки в игре
Общество
Дракохруст: Снижение уровня пророссийских настроений - это новый тренд, возникший отнюдь не в связи с послевыборными протестами 2020 года
Общество
Политолог: Каждый дополнительный месяц правления Лукашенко будет уменьшать величину пророссийских настроений среди белорусов на 1-2 процентных пункта
Политика
Белковский: Путин хочет какого-то компромиссного сценария, при котором Лукашенко бы ушел и уступил дорогу новому поколению политиков
Спорт
«Борисов-900» уступил гомельскому БЧ в матче чемпионата Беларуси по мини-футболу
Спорт
Борисовская «Гайна» не сумела пробиться в финал футбольного чемпионата области
Общество
Романчук: Произошла ли в Беларуси революция идей? Многочисленные опросы общественного мнения однозначно показывают – «нет»
Общество
Политолог Андрей Егоров: Действия силовиков были распыленными, они не могли нейтрализовать все места сбора
Общество
Открылся онлайн-музей флагов городских районов, регионов, диаспор
Политика
Усов: Придание Лукашенко анафеме со стороны БПАЦ — двойной анекдот
ВСЕ НОВОСТИ