Новости Борисова

«Чаму я важней за гэтую свінню?» Ці складана быць вегетарыянцамі ў Барысаве

EX-PRESS.BY завітаў у госці да Сяржука і Марыі, якія больш за 10 гадоў не ядуць мяса.

04 марта 2020, 13:01
3366
Новости Борисова EX-PRESS.BY
0

З панядзелка пачаўся Вялікі пост, гэта добрая нагода паспрабаваць адмовіцца ад мяса. Шмат веруючых будуць яго прытрымлівацца, але ў Барысаве ёсць жыхары, якiя ніколі не ўжываюць мяса. EX-PRESS.BY завітаў у госці да Сяржука і Марыі, якія больш за 10 гадоў не ядуць мяса і клапоцяцца пра сваё здароўе. Яны распавялі, ці складана быць вегетарыянцамі ў Барысаве і як яны вытрымалі эксперымент.

Зрабіў эксперымент, які доўжыцца 10 гадоў

Калі я навучаўся ва ўніверсітэце, мой сябра быў вегетарыянцам. Я прыходзіў да яго ў пакой, еў сваю каўбасу і жартаваў з яго, — распавядае Сяржук. — Але паступова пачаў цікавіцца гэтай тэмай. Паглядзеў відэа і вырашаў правесці эксперымент. Прачнуўся, паснедаў кашай, у абед мяса не еў, так і вырашыў паспрабаваць не есці мяса ўвогуле. З таго моманту прайшло 10 гадоў.

Сяржук кажа, что на вегетарыянства падштурхнула адпаведная літаратура, з якой даведаўся, як працуе арганізм. Другая прычына — задавальненне, што нікога не трэба забіваць:

Адзін з пунктаў — гэта тое, што я не забіваю жывёлу, другі пункт — здаровы лад жыцця. Ёсць такія меркаванні, што чалавеку не трэба мяса, мы больш падобны на жывёл, якія не ядуць гэты прадукт. Для яго трэба скарочаны кішэчнік, як у сабакі, каб яно хутка перапрацавалася. У нас гэта больш складана, мяса гніе там 30 гадзін. Гэта не вельмі карысна. Трэці аспект таксама важны: пад пашы для жывёльнай індустрыі адводзіцца ўсё больш плошчаў. Ад гэтага шмат парніковых газаў.

Было ў той час такое задавальненне. Я хацеў, каб блізкія таксама прызвычаіліся. Ведаеце, да гэтага я шмат гадоў не мог пакаштаваць боршч. Усе было не тое. А зрабіўся вегетарыянцам, мне прыгатавалі боршч без мяса, і я зразумеў, што гэта тое, што шукаў.

Veget2

Марыя:

— Калі першы раз я паспрабавала стаць вегетарыянкай, пратрымалася два месяцы. Я не ведала, што есці, таму нанесла шкоду арганізму. У мяне пачалі слаіцца пазногці і выпадаць валасы, бо я нічога не ела, акрамя салаты і сыра, кашы.

Праз пэўны час я пачала па-іншаму ставіцца да гэтай справы. Шукала шмат новых рэцэптаў. Прыйшлося змяняць поўнасцю рацыён.

Соевае мяса з’яўлялася і знікала

Сяржук:

— Асабліва складанасцей не памятаю. Даведаўся, што ў нас прадаецца соевае мяса. Але былі цяжкасці яго набыць. Яно з’яўлялася і знікала. Мы пачалі шмат за адзін раз браць, каб заўсёды дома было. Бабуля падтрымала мяне, гатавала без мяса. У той час было складана тое, што крамы не так многа прапаноўвалі прадуктаў.

Зараз ёсць выбар. Калі жылі ў Менску, наведвалі крамы, дзе ёсць усё для вегетарыянцаў: і замарожанае, і сухое, і каўбасы, і ёгурты, і паштэты. У нас шмат сяброў вегетарыянцаў, а ў Барысаве ёсць кавярні, дзе можна замовіць адпаведныя стравы.

Veget8

Марыя:

— Калі ў госці прыходзіш, сама пра сябе клапоцішся, таму бяру з сабой ежу.

Сяржук:

— Раней у рэстарацыі можна было замовіць толькі памідоры або бульбу. Зараз гародніны, садавіны больш, сыроў, але мы шукаем без сычужнага ферменту (ён робiцца са страўніка цяля), хлеб без дрожджаў.

Пачынаеш клапаціцца пра розныя рэчы, шукаеш больш карысныя прадукты. Я б і малако не піў, але неяк не атрымліваецца пакуль. Я не ем рыбу, Марыя можа. У мяне ёсць сябры, якія не ядуць мяса, але рыбу могуць. Тады я задаю пытанне: а навошта вы тады вегетарыянцы? Рыбаеды я называю іх. Гэта тое ж самае, калі ты не паліш цыгарэты, а менавіта «Marlboro» паліш.

Марыя:


— У кожнага свой погляд. Я калі станавілася вегетарыянкай, у мяне не было жадання есці мяса. Калі б ужо не было сіл змагацца, я б з’ела. Нельга рабіць не на карысць. Калі жадаеш есці — ясі. Вось я хачу рыбу, я яе ем. Здзекавацца з сябе таксама не трэба.

Veget5

Сяргей:

— Мне раней задавалі пытанне, калі я траплю на выспу, і там будзе толькі адна свіння, што б я зрабіў. Я адказваў: «А чаму я важней за гэтую свінню?» Гэта жывёла таксама любіць, плача, у яе ёсць дзеці.

Марыя:

— Гэта эгаізм, калі ты набываеш мёртвую жывёлу, якую заглушылі токам са здзекам, а потым забілі. Яна яшчэ ўсё адчувае, калі яе забіваюць. А калі ты галодны шмат дзён, канешне, будзеш есці зямлю. Зараз у крамах выбар вялікі. Нават тыя, хто любіць каўбасу і паштэты, могуць набыць аналагі. Смак каўбасы залежыць ад спецый, а не ад наяўнасці мяса. Мы рабілі свае каўбасы, дадаеш проста тыя ж спецыі і не адчуваеш, што там няма мяса.

«У дзіця ідэальныя аналізы»

Cяржук и Марыя:

Гутарка ідзе пра тое, што нам з дзяцінства закладваюць, што мы будзем есці ўсё жыццё, мы да гэтага прызвычаемся. Потым калі пачынаеш есці іншую ежу, прыходзіцца гатаваць, каб было смачна. Першы час мы набывалі шмат розных спецый, эксперыментавалі з густам, рознае спрабавалі.

Дзіцёнку нашаму гэта ўжо будзе не патрэбна, яна сабе добра адчувае. Ёй мы шмат гатуем на пару. Напрыклад, сёння была капуста квяцістая на пару, каб было больш карысна. Для дзіця я раблю свае цукаты, пасцілу, пірагі, каб не набываць цукеркі. Дадаем семя лёну, кедравыя карысныя арэхі, алей кедравы дадаем у гародніну на пару. Для нас гэта звычайна, таму не задумваемся. Дарэчы, гарбату самі робім. Твораг і малако ад хатняй жывёлы бяром для дачкі. Жанчына пра карову клапоціцца, таму мы давяраем ёй.

Veget4

Адразу мы дамовіліся, што калі ў дзіця будуць праблемы са здароўем, яна пачне есці мяса. На шчасце, у дзіця ідэальныя аналізы. Лекары былі ў шоку. У дзяцей, якія ядуць мяса, няма такіх выдатных рэзультатаў. Яна ўжывае твораг, яйкі.

Калі так атрымаецца ў жыцці, што дачка паспрабуе мяса, нічога. Хочацца — спрабуй. Гэта будзе час, калі яна будзе свядома разумець, а не ў такім маленькім узросце. Зараз ва ўсіх вялікіх крамах ёсць веганскія аддзелы. Чым далей, чым лепей. Арэхі. Сачавіца пяцi відаў, мука канапляная, гарохавая, нутавая, кукурузная. Хумус з мукі зрабіць прасцей. Зараз няма праблем, а 10 гадоў таму было больш складаней.

Гатую сейтан, хумус, супы, кашы. Для мяне цяпер проста прыгатаваць сою. Соусы часткова самі гатуем, частку набываем. Кетчуп не набываем, а таматную пасту можам. Маянэз сама гатую. Учора салату «Шуба» гатавала з лістамі норы (як для сушы), фасолю хатнюю дадала, салату «Аліўе» елі без каўбасы, а з сырам.

Дарэчы, нашы знаёмыя бацькi-вегетарыанцы дамаўляюцца ў садку, каб мяса не давалі дзецям.

«У першы год перастаў хварэць на ангiну»

Марыя:

— Я вельмі люблю гатаваць, і пачала любіць гатаваць, калі стала вегетарыянкай. Мы не дужа ходзім па кавярнях, больш любім дома есці, тады адчуваеш энергію гэтай ежы. Каля Барысава купілі хату, таму ядзім свае перцы, памідоры, буракі, моркву, фасолю, капусту (пекінскую, сінюю), фезаліс, усе віды зеляніны і гэтак далей. Па сённяшні дзень ядзім замарожаны кроп.

Veget6

На падаконніках саджу зеляніну, у гэты год толькі не садзіла. Хлеб набываем без дрожджаў, але ёсць падазрэнне, што ён гатуецца з імі. Я сама раней выпякала хлеб.

Зараз свет такі, што людзі мала гатуюць. Набываюць нават кватэры, дзе кухні меней па памерах. Першы час i мне было складана. Максімум паўгады, пакуль прызвычаішся, а потым не важна, дзе ты жывеш, ты проста вегетарыянец. Гэта лад жыцця такі.

Сяржук:

— Я заўважыў, што пачаў шукаць карысную і разнастайную ежу. А большасць людзей не клапоціцца пра гэта, ядуць катлету з бульбай ці макароны з сасіскай. Ёсць стэрэатып, што ў мясе ўсё ёсць.

Veget7

Я раней на ангіну хварэў. Гэта было хранічнае захворванне. Гнойная ангіна, тэмпература, размаўляць не мог. Як зрабіўся вегетарыянцам, у першы год перастаў хварэць. А год таму даведаўся, што гэта ўсё бактэрыі, яны размнажаюцца ў спецыяльным асяроддзі, якое ствараецца прадуктамі. Калі ты нешта ясі, там своеасаблівыя бактэрыі жывуць. Гастрыт, танзіліт, язвы — усё гэта бактэрыі.

«На вяселлях складаней»

Сяржук:

— Неяк з сябрамі мы набывалі піцы. Яны ўзялі з курыцай, а я набыў сябе піцу, дзе замест курыцы былі памідоры і грыбы. Яна была прыгажэй і смачней, чым іх. Сябры зайздросцілі. На вяселлях складаней. Аднойчы, напрыклад, ведалі, што я вегетарыянец, замовілі адну страву i усё, прыходзілася нарэзку з яблыкаў і памідораў есці.

Марыя:

— Калі збіраемся з сябрамі, я прыношу для вегетарыянцаў сваю ежу. Мае «нішцячкі» змятаюцца, а мяса есці ніхто не жадае. Цяпер прыношу і кажу, што гэта для вегетарыянцаў. Можаце крышку пакаштаваць, а так у вас ёсць сваё. Я гатую марынованыя шампіньёны, сою запечаную з памідорамі ў цесце, сулугуні, пірагі з гародніны. А яны каўбасы нарэзалі, мяса па-французкі прыгатавалі — і ўсё.

Былі сітуацыі, калі мы хадзілі на вяселлі. Там усе тусаваліся, і ніхто не хацеў смажыць мяса. Мужу прыходзілася гэта рабіць.

Veget1

Сяржук:

— Да сваякоў паехалі на Ўкраіну. Мая барысаўская бабуля сказала, што мы вегетарыянцы, дык яны падрыхтаваліся, не проста бульбу падсмажылі, але былі баклажаны і іншая гародніна, шмат усяго, вялікі стол. Не трэба думаць, што калі мяса дадаць, то будзе па-багатаму.

На дзень сустрэчы выпускнікоў запрасілі, паказалі меню. Для мяне там былі толькі рулеты і нарэзка з гароднінай. Усё.

«Трэба займацца спортам, шпацыраваць, падарожнічаць»

Сяржук:

— Ёсць людзі, якія становяцца вегетарыянцамі і проста выключаюць мяса, а лад жыцця і стан не змяняюць, нічога не шукаюць больш. Трэба займацца спортам, шпацыраваць, падарожнічаць. Калі ты будзеш вегетарыянцам, але ўвесь час будзеш сядзець у кватэры, дзе батарэі пад +30, у пекле, сэнсу няма.

Зразумела, ежа — не самае галоўнае для жыцця. Ежа, у першую чаргу, для падтрымання жыцця. Яе многа не трэба. Адмаўляешся, каб зрабіць лепей для здароўя, для Планеты. Калі ты сапраўды думаеш, што не хочаш паміраць, ад чагосьці трэба адмовіцца. У нас шмат сяброў, і амаль што ўсе яны па некалькі гадоў вегетарыянцы. Гэта можа здавацца дзіўным, але гэта так.

Апытанка EX-PRESS.BY

Нашы чытачы прынялі ўдзел у апытанцы і адказалі на пытанне, ці думалі яны калісьці пра тое, каб зрабіцца вегетарыянцамі. 15% ужо прыхільнікі гэтай плыні, 15% барысаўчан не хапае волі, але яны б жадалі змяніць сваё стаўленне да ўжывання мяса, большасць (67,5%) адказалі, што без мяса не могуць, а 5% жыхароў лічуць, што ў Барысаве складана набыць прадукты для вегетарыянцаў.

Як бачыце, ты набліжаемся да амерыканскіх паказчыкаў, калі трэць жыхароў — вегетарыянцы. У нас яшчэ захоўваюцца пэўныя праблемы з пошукам альтэрнатыўнай мясу ежы, але ўжо можна за тыя ж грошы набыць сасіскі ці каўбасу, смак якой нічым не будзе адрознівацца ад мяснога варыянту.

 

Наста Аляксандрава, фота Ганны Алмазавай
Обсудить в чате
Подпишитесь на канал EX-PRESS.BY в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter

Конвертер

ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Общество
Блогер Тихановский прикрепил себе на машину гигантский тапок. ФОТО
Политика
Цепкало ответил избирателям на вопросы о налогах, коррупции, медицине, армии
Общество
В инициативной группе претендентки Натальи Кисель пообещали 1 евро за собранную подпись. Законно ли это?
Общество
Лукашенко пригрозил авторам Telegram-каналов, которые «цепляют власть за что попало»
Политика
Карбалевич: как Лукашенко пытается вернуть внимание общества к себе
Общество
«Не хотел бы предавать огласке особенности сделки». Как и кто приобрел дом Цепкало?
Политика
Канопацкая просит помочь материально, потому что у нее «нет денег Москвы и финансовых ресурсов диктатуры»
Политика
Дракохруст: зачем Лукашенко менять правительство? Версия «твердой руки»
Экономика
В Белорусском Полесье открыли новое месторождение нефти
Общество
«Теперь все „охотятся“ за вызовами с COVID». Медик скорой — о том, как надбавки разобщили коллектив
ВСЕ НОВОСТИ
Loading...