Новости Борисова

Барысаўскі райвыканкам накіраваў лісты аб стварэнні беларускамоўных версіяў сайтаў

Такі адказ намесніцы старшыні Анастасіі Копікавай атрымала пісьменніца Зоя Доля.

15 июня 2021, 15:55
Новости Борисова EX-PRESS.BY
0

Беларуская пісьменніца, празаік Зоя Доля, якая паходзіць з Барысаўшчыны, звярнула ўвагу барысаўскай вертыкалі на тое, што шэраг прадпрыемстваў і арганізацыяў раёну не маюць беларускамоўных версіяў сваіх сайтаў.  

Такое становішча супярэчыць Пастанове Савету Міністраў РБ, адзначыла пісьменніца Зоя Доля. У лісце ў райвыканкам яна прыводзіць няпоўны, але даволі вялікі спіс прадпрыемстваў, сайты якіх працуюць выключна на расейскай мове.

Вось гэты спіс:

ААТ «Барысаўдрэў»;

ААТ «Барысаўскі завод аўтагідраўзмацняльнік»;

ААТ «Барысаўскі завод агрэгатаў»;

ААТ «БАТЭ»;

СЗАТ «БЕЛДЖЫ»;

ААТ «Барысаўскі мясакамбінат №1»;

УП «Папяровая фабрыка дзяржзнака»;

УП «Барысаўскі камбінат хлебапрадуктаў»;

філіял «Барымак» УП «Барысаўскі камбінат хлебапрадуктаў»;

КПУП «Барысаўвадаканал»;

ААТ «Гуматэхніка»;

ААТ «Барысаўскі шпалапрапітны завод»;

ААТ «Завод зборнага жалезабетона»;

ААТ «Лошніцкі камбікормавы завод».

Зоя Доля на свой зварот атрымала адказ ад намесніцы старшыні райвыканкаму Анастасіі Копікавай, якая займаецца ідэалогіяй у рэгіёне.

%d0%97%d0%be%d1%8f %d0%94%d0%be%d0%bb%d1%8f

Чыноўніца паведаміла, што прадпісанне, каб у абавязковым парадку дадалі дзяржаўную беларускую мову на сайты, разаслана на  прадпрыемствы.

Сяржук Давыдовіч
Подпишитесь на канал EX-PRESS.BY в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter

Конвертер