Новости компаний

Ці добра вы выдаеце беларускую мову?

У Міжнародны дзень роднай мовы прайдзіце бясплатны SMS-тэст ад МТС!

21 февраля 2018, 21:45
2776
Новости компаний EX-PRESS.BY
0

21 лютага — Міжнародны дзень роднай мовы. МТС запрашае адзначыць гэты дзень разам і прайсці бясплатны SMS-тэст з 5 пытанняў, каб праверыць веданне беларускай мовы.

Каб прыняць удзел у тэсце, абаненту МТС трэба набраць на сваім тэлефоне *881#. Сэрвіс прапануе адказаць на 5 пытанняў, а потым выправіць памылкі і падсумуе вынік: пакажа, колькі чалавек адказалі правільна на столькі ж пытанняў, як і вы. Усе запыты на нумар *881# — бясплатныя.

Тэст распрацаваны на базе сэрвісу МТС «Родная мова», мэта якога — дапамагчы ўсем жадаючым палепшыць веданне беларускай мовы. Падпісчыкам сэрвісу штодня прыходзяць SMS-заданні, якія залежаць ад узроўню падрыхтоўкі карыстальніка.

Міжнародны дзень роднай мовы ўпершыню быў абвешчаны ЮНЭСКА, а з 2000 года адзначаецца 21 лютага ва ўсім свеце.

Прайсці SMS-тэст можна не толькі 21 лютага, але і пасля. Вывучаем беларускую мову разам!

Обсудить в чате
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter

Конвертер