Новости Жодино

Купляйце беларускае. Імпартазатлумленьне

Новости Жодино ex-press.by
0
Так здарылась, што наш семейны двд-прайгравальнік кітайскай вытворчасьці ВВК "загадаў доўга жыць". Наведаўшы рамонтную майстэрню, у якой мне зачыталі сьмяротны вырак плееру, вырашыў: наступным будзе адпаведная тэхніка беларускай вытворчасьці. Майстра параіў марку "Віцязь". Усё тое самае, начыньне самсунгаўскае, а рамонт абыходзіцца таньней, зручней і не выклікае цяжкасьцяў (у маім былым ВВК паляцеў працэсар, знайсьці запасны, са словаў майстры, вельмі праблематычна).

Зазірнуўшы на сайт прадпрыемства "Віцязь", даведаўся аб бліжэйшых пунктах продажу фірмовай прадукцыі. У слаўным горадзе Барысаве гэта УП "Веста" на вул. Гагарына, 105 і ГКУП "Меркурий" па вул. Дзяржынскага, 89, дзе нібы знаходзяцца "фирм. секция "Витязь".

Паехаў. У "Весте" ня тое што секцыі, а нават напаміну аб прадукцыі "Віцязь" няма. У аддзеле, дзе разьмясьцілісь камэрсанты, стаялі тры разнавіднасьці імпартных двд-плеераў. А секцыя, якая належыць непасрэдна "Весте", двд-прайгравальнікаў ня мае зусім. Ні беларускіх, ні кітайскіх.

Паехаў у "Меркурий". "Фирм. секция "Витязь" у гэтай краме прадстаўляе на выбар... цюнэр "Віцязь". Больш нічога. Затое выбар імпартных (у асноўным кітайскіх) плеераў больш істотны - каля 10 мадэляў.

На адваротным шляху вырашыў зазірнуць у "Электратавары" на вул. 50 год БССР. Мала што, думаю. Не, дарма спадзяваўся. Нягледзючы на тое, што ў сьпісе гандлёвай сеткі прадукцыі "Віцязь" гэтай крамы няма, тут таксама прадаюцца цюнэры "Віцязь". Больш нічога.

Горад Барысаў. Насельніцтва блізу 150 тысячаў чалавек. Найбуйнейшы ў вобласьці горад па колькасьці насельніцтва й прамысловаму патэнцыялу (горад Менск ня ўлічваю, бо гэта сталіца, мае іншы адміністратыўны статус). І на табе. Купіць беларускае - немагчыма. Што казаць пра жыхароў драбнейшых гарадоў і мястэчак?

Затое ледзь ня кожны дзень я чую па тэлевізары аб тым, як наш урад клапаціцца аб імпартазамяшчэньні. Якімі тытанічнымі намаганьнямі вырашаецца праблема адмоўнага сальда ў вонкавым гандлю. Як напрацоўваюцца тэхнікі й тэхналёгіі вытворчасьці самых розных відаў прадукцыі з мэтай зьменьшыць крытычную залежнасьць краіны ад імпарту. Прыгожа, пераканаўча, аптымістычна гучыць. У прынцыпе, як і ўсё астатняе. 
EX-PRESS.BY
Подпишитесь на канал ex-press.by в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Темы:
борисов
торговля
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter