Новости Жодино

«Паколькі ў нас тут «свята» - хацелася б пазычыць трываласці сапраўдным педагогам»

05 октября 2014, 12:50
1108
Новости Жодино EX-PRESS.BY
0
Аб сучаснай школе распавёў ex-Press.by настаўнік, які адпрацаваў у сістэме адукацыі больш за 15 год, але селета не прадліў кантракт. Чаму – ен патлумачыў каротка, але зразумела.

«Школа – яна такая.

Савецкай ганарыліся. Там, дзе «усе ўсё» ведалі. Часы тыя мінулі. Аказваецца, на сёння трэба вузкія спецыялісты. І «усё» ведаць далёка неабавязкова.

Замала – нам «непатрэбная» вышэйшая адукацыя. Дайце нам каменшчыкаў!

А дзеці імкнуцца да вышэйшай. Каб потым усё кінуць і ехаць у Маскву будаўніком. Але ж і каменшчыкі чытаць/пісаць мусяць умець.

Як іх навучыць? І як гэта робяць у нас? А як ва ўсім свеце. Амаль. Чым могуць адрознівацца ўрокі? Практычна нічым. А вот стаўленне да асобы дзіця – гэта іншае. Вот тут і адрозніваемся.  Ад Заходняй Еўропы.

Задайце сабе пытанне – навошта ваша дзіцё наведвае школу? Атрымаць веды? Сёння з GOOGLE? Кіньце. Школа патрэбная, найперш, каб навучыць дзіцё вучыцца. А далей удасканальвайцеся будучыя каменшчыкі ды настаўнікі.

Што адбываецца ўнутры сёняшняй школы? А тое, што і ў дзяржаве. Многа казалі пра заробкі і паперкі. Так і засталося. І ў гэтым ё пэўная рацыя. 

Пра паперкі. Настаўнік нібы мусіць адсочваць паспяховасць. І выяўляць прычыны праблемаў. Цікавая ў гэтым становішчы пазіцыя завуча. Навошта? Каб гэта абагульніць і выступіць на педрадзе? Фарс.

А пра заробкі і казаць няма чаго. Ну каб выжыць. Ды і што тыя заробкі. Дзетак няма. Перакос у колькасці маладых педагогаў і першакласнікаў заўважылі вельмі позна. Стаўку яшчэ паднялі. Вось і няма чаго атрымліваць. Раней кампенсавалася вялікай колькасцю гадзін. Цяпер няма гадзін – няма грошай. 

Ды і эканомім жа! На ўсім. Вось «малыя» школы закрываем. Мо і правільна. Тут цяжка спрачацца. Ну ў сітуацыі беднасці. Але вы ж ведаеце мову выкладання ў тых школах? Беларуская. З такой тэндэнцыяй школ з роднай мовай навучання не застанецца не толькі ў абласных цэнтрах, але і на вёсцы.

Яшчэ хацелася б закрануць курсы перападрахтоўкі настаўнікаў. Якія фінансуюцца замежнымі дзяржавамі і адстаюць на 10 год. Мяне пяць год таму вучылі  WORD і рабіць прэзентацыі… А я заўсёды думаў, справа настаўніка – купіць метадычку і даваць па ёй урокі. Куды на 10 год зніклі метадысты? Што мусілі гэта ўсё распрацаваць. Якіх, дарэчы, практычна разагналі зараз і дзе заробкі ўвогуле мізэрныя.

Невылечная праблема школы – хабар. Недзе чытаў, што ў сістэме адукацыі вялікі. Як адбываецца? На нейкага настаўніка выпісваецца прэмія, частку якой ён ціхенька заносіць дырэктару. Бывае, што так вырашаюць нейкія агульныя праблемы школы. А бывае і не. Натуральна. Да таго ж плыня маладых спецыялістаў толькі паскорыла негатыў. Пакуль гэты малады што зразумее! Наносіць столькі прэмій. Як ужо сказаў – для мяне праблема пры сёняшняй сістэме абсалютна невылечная. І пракурорскія праверкі былі, і скаргі. Нічога не мяняецца. Усе ж маўчаць. Ну а калі пару чалавек на краіну скажуць – ім ужо не працаваць на былым месцы.

І пра кантроль ведаў. ЦТ адвучае дзетак размаўляць. Абсалютная праўда. Але змяншае хабарніцтва ў дзяржаве. Што больш выгодна? Думаю, апошняе. І падабраныя з розумам тэсты.

Ну а паколькі ў нас тут «свята» - хацелася б пазычыць трываласці сапраўдным педагогам. Яны ёсць. Душа ляжыць да дзяцей. А тыя, хто «перачакаць» - з такім заробкам не перачакаеш. Хіба, адпрацаваць трэ.

Ну а дзеткам – менш быць у становішчы асобаў, на якіх ставяць эксперыменты. Педагогіка ўсё ж кансерватыўная навука».
Обсудить в чате
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Происшествия
В Полоцке автомобиль въехал в толпу людей на остановке. Видео
Политика
Российский посол Бабич потроллил Лукашенко
Общество
Белорус хотел получить Карту поляка в Белостоке, но может «загреметь» на 5 лет в тюрьму
Общество
Что произойдет, если бросить курить
Спорт
Йоханнес Бё и Анастасия Кузьмина выиграли спринт на этапе КМ в Рупольдинге
Общество
Минские коммунальщики засыпали горку реагентами — сверху поручили «наладить контроль»
Новости Жодино
Жодинский автопарк пополнился новыми автобусами, а телефонные разговоры диспетчеров с пассажирами теперь записываются
Общество
«Если так будет продолжаться, молодежи отсюда надо уезжать». Как «ватник» из Бреста стал народным репортером
Общество
Facebook удалил сотни аккаунтов, которые работали на Россию. Они были связаны с агентством Sputnik
Культура
«Может, пойду учиться на переводчика. Я знаю немецкий язык». Тима Белорусских дал свое первое большое интервью
ВСЕ НОВОСТИ

Конвертер

Загрузка...