
У вёсцы Росіца Віцебскай вобласці 17 верасня адбудзецца Фестываль кветак. На свята збіраюцца каталікі Барысава, Жодзіна і іншых гарадоў.
17 верасня ў вёсцы Росіца Верхнядзвінскага раёна Віцебскай вобласці адбудзецца сустрэча падзякі Богу за прыгажосць прыроды і за сёлетні ўраджай. Фестываль кветак будзе складацца з двух частак - малітоўнай і забаўляльнай.
У першай частцы пройдзе Імша, будзе магчымасць прыступіць да споведзі ў сьвятыню благаслаўлёных пакутнікаў Юрыя і Антонія.
Цікавую забаўляльную праграму для ўдзельнікаў Фестывалю падрыхтавалі мясцовыя жыхары, а пробашч парафіі, кс. Чэслаў Курэчка абяцае пачаставаць фірмовай грыбной пахлёбкай.
План мерапрыемства:
11.00 - адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту (магчымасць споведзі);
11.30 - Ружанец - малітва з разважаннямі св. Станіслава Папчынскага;
12.00 - святая Імша;
13.15 - забаўляльная праграма.
Нагадаем, Фестываль кветак ў Росіцы пройдзе ў другі раз. У мінулым годзе свята адбылося ўпершыню.
Подпишитесь на
канал ex-press.by
в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Добро пожаловать в реальность!
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите
Ctrl+Enter